Инфоурок Биология КонспектыУрок биологии в 7 классе "Сфагновые мхи. Значение мхов"

Урок биологии в 7 классе "Сфагновые мхи. Значение мхов"

Скачать материал

Урок - падарожжа

па тэме

"Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў"

Мэта і задачы ўрока:

·        ажыццявіць падарожжа з мэтай вывучэння будовы, распаўсюджвання, размнажэння і значэння моху сфагнума;

·        працягнуць фарміраванне ўменняў вызначаць галоўнае ў тэксце падручніка, знаходзіць падабенствы і адрозненні аб’ектаў вывучэння, рабіць вывады і абагульненні.

Ход урока

Арганізацыйны момант: Сёння мы працягваем вывучэнне раздзела “Вышэйшыя споравыя расліны” на прыкладзе мхоў. Урок у нас незвычайны. Мы здейснім падарожжа ў краіну мхоў. На мінулым уроку мы пазнаёмілі з адным прадстаўніком адзначанага свету – зязюліным лёнам. Тэмай нашага сённяшняга ўрока з’яўляецца “Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў”. Адзначаем тэму ў сшытак. На працягу ўрока мы пазнаемімся з будовай, распаўсюджваннем, размнажэннем і значэннем моху сфагнума, а таксама працягнем фарміраванне ўменняў вызначаць галоўнае ў тэксце падручніка, знаходзіць падабенствы і адрозненні аб’ектаў вывучэння, рабіць вывады і абагульненні.

Праверка дамашняга задання: Аднак для паспяховага падарожжа нам спатрэбяцца веды, якія мы атрымалі на мінулым уроку. Прапаную вам выканаць наступнае заданне. На лістах паперы вы атрымліваеце тэкст, але ў ім маюцца памылкі і прапушчаныя словы. Ваша задача: закрэсліць памылкі і зверху выправіць іх, а таксама ўставіць прапушчаныя словы. Для выканання задання вы маеце 5 хвілін.

Тэкст:

Зязюлін лён – __________________ расліна. На верхавіне мужчынскага гаметафіта ўтвараюцца архегоніі, з якіх фарміруюцца ______________. На верхавіне жаночага гаметафіта утвараюцца антэрыдыі, якія даюці пачатак нерухомай _________________. Пры дапамозе _____________ сперматазоід трапляе ў архегоній з яйцаклеткай. У выніку зліцця сперматазоіда з яйцаклеткай утвараецца пратанема.  З яе на гаметафіце развіваецца каробачка на ножцы. Гэта бясполае пакаленне імху – ___________. Унутры каробачкі зязюлінага лёну фарміруецца спарангій са спорамі. Пасля выспявання спор каробачка раскрываецца і споры рассейваюцца. Пры прарастанні спор спачатку ўтвараюцца тонкія ніці зялёнага колеру – _______________, на якой развіваюцца пупышкі, з якіх утвараецца новыя расліны зязюлінага лёну – гэта спарафіт. Так завяршаецца жыццёвы цыкл зязюлінага лёну.

 

Час для выпаўнення задання скончыўся. Прапаную вам зрабіць самаправерку і самаацэньванне. Вы атрымліваеце лісты з запоўненым тэкстам. Правяраеце па яму выкананае заданне і з дапамогай шкалы самаацэньвання выстаўляеце адзнаку на працоўным лісце ў адведзеным месцы.

(Пасля выпаўненнія задання навучэнні атрымліваюць ліст з правільнымі адказамі, выконваюць самаправерку і самаацэньванне)

Самаправерка:

Зязюлін лён – двухдомная расліна. На верхавіне мужчынскага гаметафіта ўтвараюцца антэрыдыі, з якіх фарміруюцца сперматазоіды. На верхавіне жаночага гаметафіта утвараюцца архегоніі, якія даюці пачатак нерухомай яйцаклетцы. Пры дапамозе вады сперматазоід трапляе ў архегоній з яйцаклеткай. У выніку зліцця сперматазоіда з яйцаклеткай утвараецца зігота.  З  яе на гаметафіце развіваецца каробачка на ножцы. Гэта бясполае пакаленне імху – спарафіт. Унутры каробачкі зязюлінага лёну фарміруецца спарангій са спорамі. Пасля выспявання спор каробачка раскрываецца і споры рассейваюцца. Пры прарастанні спор спачатку ўтвараюцца тонкія ніці зялёнага колеру – пратанема, на якой развіваюцца пупышкі, з якіх утвараецца новыя расліны зязюлінага лёну – гэта гаметафіт. Так завяршаецца жыццёвы цыкл зязюлінага лёну.

Для выстаулення адзнакі:

Колькасць памылак

Адзнака

0

10

1

9

2

8

3

7

4

6

5

5

6

4

7

3

8

2

9-10

1

Засваенне новага матэрыяла: Падагульніўшы нашы веды я прапаную перайсці на маршрут нашага падарожжа. На працягу яго мы зробім наступныя прыпынкі: ГЕАГРАФІЧНЫ, ДАСЛЕДЧЫ, ГІСТАРЫЧНЫ, ПРАМЫСЛОВЫ, ЭКАЛАГІЧНЫ.

 

Першы прыпынак нашага падарожжа “ГЕАГРАФІЧНЫ”

Дзе часцей за ўсё можна сустрэць прадстаўнікоў імхоў?(Аказы навучэнцаў).

Правільна, вашы адказы мы зараз падцвердзім наступным вершам.

Меж клюквы и морошки,

Жилец лесных болот

На кочке мох без ножки

Куда ни глянь, растёт.

Он снизу седоватый

Повыше зеленей.

Коль нужно будет ваты

Нарви его скорей.

На кустиках поляны

Подсушен в летний зной

Он партизанам раны

Лечил в глуши лесной.

Ці ёсць балоты ў нашай мясцовасці? (адказы навучэнцаў).

Сапраўды, тэрыторыя нашай краіны знаходзіцца ў межах Беларусскага Паазер’я Полацкай нізіны. Увогуле пад балотамі ў Беларусі знаходзіца каля 13% тэрыторіі, або 2, 5 млн. га. Звярніце ўвагу на карту. Найбольш буйныя балоты размяшчаюцца на поўначы Беларусі у Віцебскай і Мінскай вобласцях і на поўдні краіны – Беларускім Палессі.

Беларускія балоты з’яўляюцца буйнейшымі ў Еўропе і іх называюць “Лёгкімі Еўропы”. Як вы думаеце, чаму? (адказы навучэнцаў).

Навукоўцы падлічылі, што 1 га балота паглынае 1 т парніковых газаў. Можна падлічыць, што нашы балоты за год паглынаюць 2,5 млн. т парніковых газаў.

Асноўная расліна нашых балот – сфагнавыя імхі.

Сфагнум можа расці пад полагам лесу сярод зязюліна лёну. Там, дзе пасяліўся сфагнум, глеба забалочваецца. На залішне вільготнай глебе дрэвы растуць дрэнна, становяцца прыгнечанымі, а сфагнум, насупраць, разрастаецца пышным дываном і паступова забалочвае лес.

 Сцеблы сфагнума штогод нарастаюць прыблізна на 2-3 см. У той жа час ніжняя частка сцябла паступова адмірае. Адмерлыя часткі павольна раскладаюцца пры малым доступе кіслароду і ператвараюцца ў сфагнавы торф. Сфагнум можа разрастацца і на паверхні вады. На зарастаючых глыбокіх вадаёмах пры ўдзеле сфагнума з'яўляецца дрыгва.

  Сфагнавыя балоты завуцца верхавымі, бо атрымліваюць ваду толькі з атмасферы, тарфяны пласт у такіх балотах можа дасягаць 6-8 м.

 

Другі прыпынак “ДАСЛЕДЧЫ”

На дадзеным прыпынку вы будзіце праводзіць самастойную даследчую працу. Ваша заданне: карыстаючыся матэрыялам падручніка на ст. 122-123 знайсці і выпісаць у сшытак адрозненні паміж сфагнумам і зязюліным лёнам.

Прыклады адрозненняў, якія выбіраюць навучэнцы:

1. Зязюлін лён мае рызоідысфагнум – не.

2. У зязюлінага лёну сцябло не галінуецца, а ў сфагнума - ад галоўнага сцябла адыходзяць пучкі бакавых галінак.

3. У лістах зязюлінага лёну няма мёртвых клетак, а ў сфагнума іх вялікая колькасць, гэта ваданосныя клеткі, здольныя да паглынання вільгаці.

4. Каробачка са спорамі зязюлінага лёну мае доўгую ножку, у сфагнума каробачка мае шарападобную форму з накрыўкай.

5. У зязюлінага лёну расліны мужчынскія і жаночыя, а ў сфагнума – абоеполыя.

Скажыце, якія адрозненні паміж размнажэннем зязюлінага лёну і сфагнума вы заўважылі? (адказы навучэнцаў).

 

А зараз надыйшоў час крыху адпачыць. Прапаную вам выканаць фізкультхвілінку для вачэй. Уважліва прачытайце на экране ўмову для яе выконвання.

 

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВАЧЭЙ.

 

Наперадзе трэці прыпынак: “ГІСТАРЫЧНЫ”

Якая сувязь існуе паміж мхом і гісторыяй?

Справа ў тым, што прадметы, якія трапілі ў торф, захоўваюцца без змен шматлікія стагоддзі, таму што асноўны кампанент торфу – адмерлы сфагнум,  вылучае рэчывы, што перашкаджаюць развіццю бактэрый, і  арганічныя рэшткі ў ім  доўга не гніюць.

Па нашым балотам не хадзілі старажытныя звяры. Самыя дрэўнія беларускія балоты – Палесскія – утварыліся каля 11 тысяч гадоў таму назад, а ў Віцебскай вобласці – яшчэ пазней – каля 6 тысяч. За тое тут археолагі знаходзяці старажытныя стаянкі людзей. Адна з іх непадалёк ад вёскі Завоссе, радзімы беларускага пісьменніка Адама Міцкевіча, другая – на Віцебшчыне, каля вескі Асавец.

Ужыванне мох знайшоў і падчас Вялікай Айчыннай вайны. Мох сфагнум выкарыстоўваўся пры дэфіцыце перавязачнага матэрыялу, у партызанскіх атрадах, у населеных пунктах, змешчаных на акупаванай тэрыторыі. Сфагнум як добры цеплаізаляцыйны матэрыял шырока ўжывалі ў партызанскіх атрадах для ўцяплення зямлянак, пад пластамі сфагнума захоўвалі запасы гародніны, бульбы.

Чацвёрты прыпынак “ПРАМЫСЛОВЫ”

Засваенне балот на тэрыторыі Беларусі пачалося ў 18 ст.з асушэння балотных лугоў. Тады ж былі пабудаваны каналы для сплава леса праз балоты. Аднак самая магутнае наступленне на беларусскія балоты пачалося з 20 ст. У 1964 годзе было прынята рашэнне аб мазштабнай меліярацыі – асушэнні балот. Асушаныя балоты выкарыстоўвалі як сельскагаспадарчыя землі. Акрамя таго ў 20 ст. разгарнулася шарокая здабыча торфу, як адной з самых танных крыніц паліва.

 Апошні, пяты, прыпынак “ЭКАЛАГІЧНЫ”

На мінулым уроку Ксюша атрымала папераджальнае заданне: падрыхтаваць паведамленне пра значэнне мхоў. Зараз мы яе паслухаем.

Паведамленне:

У прыродзе імхі адыгрываюць вялікае значэнне. Паколькі ў склад іх клетак уваходзяць хларапласты, то яны здольны ажыццяўляць фотасінтэз, пры якім адбываецца вылучэнне кіслароду, які ўдзельнічае ў кругавароце рэчываў і энергіі на Зямлі.

Імхі здольныя першымі пакрываць месцы, пазбаўленыя расліннага покрыва. Праз некаторы час з іх дапамогай на гэтым месцы ўтвараецца глеба, на якой пасяляюцца іншыя расліны.

У сувязі са здольнасцю  усмоктваць і ўтрымліваць вялікую колькасць вады яны адыгрываюць важную ролю ў рэгуляванні воднага балансу экасістэм.

Экалагічная роля імхоў заключаецца ў замацаванні глебы, папярэджванне яе эрозіі. Імхі займаюць унікальную экалагічную нішу, якая недаступна іншым раслінам. Яны служаць ежай для глебавых беспазваночных і грыбоў, без якіх немагчыма раскладанне адмерлай арганікі.

Важна адзначыць ролю імхоў для чалавека. Так, некаторыя сфагнавыя імхі, утрымліваюць бактэрыцыдныя рэчывы і выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Многія віды імхоў, у большасці сфагнавыя, з’яўляюцца крыніцай утварэння торфу, які шырока выкарыстоўваецца ў прамысловасці.

З другога боку, за кошт інтэнсіўнага развіцця імхі могуць пагаршаць прадуктыўнасць сельскагаспадарчых зямель, садзейнічае іх забалочванню.

Адсюль можна зрабіць вывад, што, увогуле, імхі адыгрываюць як станоўчую, так і адмоўную ролю.

Дзякуй, Ксюша, сядай на месца.

 

Замацаванне матэрыяла.

На гэтым наша падарожжа заканчваецца. Але вярнуцца вы зможаце толькі пасля таго, як вы адкажаце на кантрольныя пытанні з кожнага прыпынку. (Пытанні знаходзяцца на зваротным баку пялесткаў кветкі, якая прымацавана да дошцы. Кожны пялёстак абазначае пэўны прыпынак).

Кантрольныя пытанні:

1. Прыпынак “ГЕАГРАФІЧНЫ”.

·    Дзе можна сустрэць тарфяны мох сфагнум?

2. Прыпынак “ДАСЛЕДЧЫ”.

·    Чаму сфагнум можа паглынаць вады ў 25 раз больш сваёй масы?

·    Якую ролю падчас размнажэння мхоў адыгрывае вада?

3. Прыпынак “Гістарычны”.

·     Дайце навуковае тлумачэнне таму факту, што ў тарфяных балотах знаходзяць неразклаўшыеся трупы жывёл.

 4. Прыпынак “ПРАМЫСЛОВЫ”.

·     Як утвараецца торф?

5. Прыпынак “ЭКАЛАГІЧНЫ”.

·     Якая роля імхоў у прыродзе?

·     Якую ролю ў прыродзе адыгрываюць мхі?

Тэст

(правільны адказ можа быць не адзін)

1.Зязюлін лён - гэта:

а) шматгадовая расліна;

б) двухгадовая расліна;

в) аднагадовая расліна.

2.У торфе добра захоўваюцца рэшткі раслін таму, што:

а) у тарфяным пласце шмат кіслароду;

б) у тарфяным пласце няма бактэрый;

в) у тарфяным пласце мала кіслароду;

г) у тарфяным пласце шмат бактэрый.

3.Сфагнум адрозніваецца ад зязюлінага лёну:

а) адсутнасцю лісця;

б) адсутнасцю сцябла;

в) адсутнасцю рызоідаў.

4.Дзякуючы мёртвым клеткам сфагнум:

а) фотасінтэзуе

б) праводзіць пажыўныя рэчывы;

в) паглынае ваду;

г) вегетатыўна размнажаецца.

5.Пакажыце пункты, у якіх названы прыкметы падабенства зязюліна лёну і сфагнума:

а) ёсць рызоіды;

б) ёсць фотасінтэзуючыя клеткі;

в) ёсць спарангіі;

г) утвараюць гаметы.

Самаправерка:

1 – а;

2 – в;

3 – в;

4 – в;

5 – б, в, г.

 

Падвядзенне вынікаў:

 

Вось і скончылася наша вандраванне. Вы паспяхова пераадолелі цяжкасці, якія узнікалі на нашым шляху, пры гэтым атрымалі вялікі запас ведаў пра мхі.

 

Адзнакі за ўрок атрымаліся наступныя (выстаўленне адзнак з улікам праверкі дамашняга задання і працы на уроку).

 

Паведамленне пра дамашняе заданне: §40.

 

 

Рэфлексія:

Завяршыць выразы:

“На ўроку мы пазнаёміліся ….”;

“Мы даведаліся, што …”;

“Мы навучыліся … “;

“Самым цікавым было …”.

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок биологии в 7 классе "Сфагновые мхи. Значение мхов""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Редактор

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 983 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 22.04.2016 1438
    • DOCX 90 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Романовская Татьяна Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 8 лет
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 23094
    • Всего материалов: 11

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Копирайтер

Копирайтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Организация элективного курса в рамках реализации проекта "Точка роста": методология биологического эксперимента

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Педагогическая деятельность по проектированию и реализации образовательного процесса в общеобразовательных организациях (предмет "Биология")

Учитель биологии

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 20 человек

Курс профессиональной переподготовки

Биология: теория и методика преподавания в образовательной организации

Учитель биологии

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 462 человека из 69 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 167 человек

Мини-курс

Информационные технологии в науке и бизнесе: от концепции до реализации

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Инклюзивное образование: нормативное регулирование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Управление и менеджмент в спортивной сфере

7 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе