Инфоурок Математика СтатьиОбобщение опыта "ПАВЫШЭННЕ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ ДА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭМАТЫКІ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ"

Обобщение опыта "ПАВЫШЭННЕ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ ДА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭМАТЫКІ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ"

Скачать материал

      Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Уселюбскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Навагрудскага раёна

 

 

 

 

 

 

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“ПАВЫШЭННЕ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ ДА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭМАТЫКІ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ”

 

 

 

 

 

 

Калала Ала Ігараўна,

настаўнік матэматыкі

8 (033) 310-92-43;

e-mail: colola25alla@gmail.com

 

 

 

 

 

 

 

 

1.                 Інфармацыйны блок

1.1.          Назва тэмы вопыту

Павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння матэматыкі праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій.

1.2.          Актуальнасць вопыту

Інфарматызацыя грамадства патрабуе навучання і выхавання дзяцей, якія будуць здольныя жыць у адкрытым грамадстве, якія маюць цэласнае ўяўленне аб свеце і яго інфармацыйным адзінстве. У той жа час, у перыяд усебаковай інфарматызацыі грамадства для развіцця чалавека набывае перавагу ўменне збіраць неабходную інфармацыю, вылучаць найбольш значную, рабіць адпаведныя вывады, выкарыстоўваць навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі. У адукацыйным працэсе інфармацыйныя тэхналогіі можна выкарыстоўваць у розных прадметных галінах і на розных этапах вучэбнага занятку. На мой погляд, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі не толькі насычае ўрок разнастайным матэрыялам, але і прыдае вучэбнаму матэрыялу большую нагляднасць і становіцца найбольш зразумелым, павышае матывацыю да вывучэння прадмета.

Абагульненне вопыту работы ў дадзеным накірунку абумоўлена ўкараненнем і выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе. Лічу, што выбраная мною тэма з’яўляецца актуальнай, так як укараненне інфармацыйных тэхналогій праходзіць імклівымі тэмпамі.

1.3.          Мэта вопыту

Стварэнне інтэрактыўных заданняў па вывучаемых тэмах па прадмету матэматыка для вучняў ІІ і ІІІ ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі з дапамогай разнастайных інтэрнэт-сэрвісаў.

1.4.          Задачы вопыту

1. Пазнаёміцца з  навукова-практычнай і метадычнай літаратурай па пытаннях выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.

2. Распрацаваць інтэрактыўныя заданні па матэматыцы з выкарыстаннем разнастайных інтэрнэт-сэрвісаў.

3. Правесці маніторынг паспяховасці вучняў у выніку выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.

1.5.          Працягласць работы над вопытам

Пачатак сістэмнай работы па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі ў 5 – 11 класах вядзецца з 2017 года. У ходзе работы вывучыла нарматыўную і прававую дакументацыю, навукова-метадычную літаратуру,  інтэрнэт-сэрвісы па распрацоўцы і выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі (https://learningapps.org/, https://app.onlinetestpad.com/). У 2017 годзе прайшла навучанне ў дыстанцыйнай форме па вучэбнай праграме “Праектаванне электронных вучэбных матэрыялаў па вучэбных прадметах “Інфарматыка”, “Фізіка” ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

У 2018 годзе сумесна з настаўнікам матэматыкі Радзюк І.М. прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” у намінацыі “ЭАР у агульнай сярэдняй адукацыі (па вучэбных прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыклу па тэме “Формулы квадрата сумы і квадрата рознасці двух выразаў”. Дадзены рэсурс выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе, на факультатыўных занятках, пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання  (Дадатак 1).  

У 2020 годзе праходзіла навучанне па вучэбнай праграме павышэння кваліфікацыі настаўнікаў матэматыкі “Выкарыстанне сучасных сэрвісаў сеткі Інтэрнэт і інтэрактыўных дадаткаў у выкладанні вучэбнага прадмета “Матэматыка” ў дыстанцыйнай форме. У выніку ўзнікла ідэя сістэматызаваць накоплены вопыт.

2. Апісанне тэхналогіі вопыту

2.1.          Вядучая ідэя вопыту

У працэсе навучання адбываецца пастаяннае ўзаемадзеянне настаўніка і вучняў. Засваенне матэрыялу на ўроках кожным з вучняў адбываецца па-рознаму: адзін – не можа прадэманстраваць засвоеныя веды, другі – на падставе раней атрыманых ведаў паказвае фенаменальныя здольнасці, а трэці – засвоіў вызначаны стыль адносін да прадмета і не выказвае жадання вучыцца.

Увядзенне ў педагагічныя тэхналогіі элементаў інтэрактыўнасці дазваляе настаўніку не толькі і не столькі вучыць, наколькі дапамагаць вучыцца, накіроўваць у патрэбным напрамку пазнавальную дзейнасць вучняў. Інфармацыйныя тэхналогіі дапамагаюць вучням павысіць матывацыю да вывучэння вучэбнага прадмета “Матэматыка”.

2.2.          Апісанне сутнасці вопыту

 У адукацыйным працэсе інфармацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца дастаткова даўно.

Вялікі ўклад у развіццё інфармацыйных тэхналогій унеслі такія даследчыкі, як Г.К.Селяўко, Н.Х.Насырава, А.К Макарава і іншыя.

У сваёй рабоце я абапіраюся на напрацоўкі Н.Х. Насыравай, якая вылучыла асноўныя элементы інфармацыйнай кампетэнтнасці педагога:

матывацыя  і інтарэс да атрымання ведаў, уменняў і навыкаў у галіне тэхнічных, праграмных сродкаў і інфармацыі;

сукупнасць грамадскіх, прыродазнаўчых і тэхнічных ведаў, якія адлюстроўваюць сістэму сучаснага інфармацыйнага грамадства;

спосабы і дзеянні, якія вызначаюць аперацыйную аснову пошукавай пазнаваўчай дзейнасці;

вопыт пошукавай дзейнасці ў асяроддзі праграмнага забеспячэння і тэхнічных рэсурсаў;

вопыт адносін “чалавек-камп’ютар”. [5, с. 39]

У ходзе адукацыйнага працэсу галоўная задача педагога зацікавіць вучня і выклікаць у яго інтарэс да вывучэння вучэбнага прадмета.

Матыў навучання – гэта накіраванасць вучня на асобныя бакі вучэбнай дзейнасці, якія звязаныя з унутранымі адносінамі вучня да яе.

Матывацыя вучняў адлюстроўваецца:

у разуменні, ацэнцы і прыняцці вучэбнай задачы;

у вызначэнні канечных і прамежкавых мэтаў работы;

у фарміраванні накіраванасці мыслення;

у эстэтычным успрыняцці свету;

у адносінах да настаўніка;

у выкарыстанні папярэдняга вопыту.

Для вучняў ІІ і ІІІ ступеней навучання прымяненне інфармацыйных тэхналогій на ўроках матэматыкі лічу найбольш паспяховым. Сутнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій заключаецца ва ўвядзенні разнастайных форм дзейнасць і выканання заданняў розных узроўняў складанасці. Вучэбны матэрыял і заданні складаюцца настаўнікам з выкарыстаннем разнастайных праграмных сродкаў або інтэрнэт-сэрвісаў.

У сваёй практычнай дзейнасці на ўроках па вучэбным прадмеце “Матэматыка” я выкарыстоўваю  матэрыял, які ўмоўна можна падзяліць на блокі:

1.                 Тэарэтычны матэрыял.

2.                 Заданні, накіраваныя на замацаванне атрыманых ведаў.

3.                 Заданні, накіраваныя на кантроль па вывучаемай тэме.

Блок 1. Тэарэтычны матэрыял.

Для актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці па тэме ўрока ўспрыняцце тэарэтычнага матэрыялу мае найважнейшае значэнне. Каб асноўныя паняцці былі ўспрыняты вучнямі ў поўнай ступені выкарыстоўваю:

дэманстрацыйныя слайды, створаныя ў праграмным сродку MS PowerPoint;

відэа з тлумачэннем матэрыялу (Дадатак 2).

Блок 2. Заданні, накіраваныя на замацаванне атрыманых ведаў

Заданні дадзенага блока прадугледжваюць замацаванне ведаў па тэме ўрока. Для гэтага распрацоўваю трэніровачныя заданні, якія дапамагаюць вучням найбольш трывала засвоіць вывучаемы матэрыял і эканомяць час. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Квадрат сумы і квадрат рознасці двух выразаў” на інтэрнэт-сэрвісе https://learningapps.org/ стварыла заданні:

прымяніце формулу квадрата сумы (квадрата рознасці) і запішыце выраз у выглядзе мнагачлена стандартнага выгляду, выкарыстаўшы алгарытм;

выкарыстайце формулу квадрата сумы (квадрата рознасці) і вылічыце;

спрасціце выраз і знайдзіце яго значэнне (Дадатак 3).

Блок 3. Заданні, накіраваныя на кантроль ведаў па вывучаемай тэме.

У заданнях дадзенага тыпу прадугледжана падрыхтоўка тэставых работ, у якія уключаю рознаўзроўневыя заданні. Напрыклад, па тэме “Квадрат сумы і квадрат рознасці двух выразаў” мною састаўлены навучальны тэст, які ўключае 5 заданняў (Дадатак 4) і кантрольна-вымяральны тэст, які ўключае 10 заданняў(Дадатак 5), па тэме “Плошча прамавугольнага трохвугольніка і некаторых відаў многавугольнікаў” па раздзелу геаметрыі для 8 класа (Дадатак 6). Дадзеныя тэсты састаўлены з выкарыстаннем сэрвіса  https://onlinetestpad.com/.

2.3.          Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

2.3.1. Вызначэнне крытэрыяў для дыягностыкі паспяховасці дадзенага вопыту, прадстаўленне методыкі апісання і аналізу вынікаў.

У аснове аналізу вынікаў – дасягненне вучнямі пэўнага ўзроўню пры выкананні заданняў. Я карысталася Нормамі ацэнкі  вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбным прадмеце “Матэматыка”, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нізкі ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, могуць прадэманстраваць пазнаванне і адрозненне вывучаемых аб’ектаў, прад’яўленных у гатовым выглядзе.

Здавальняючы ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, могуць значную частку матэрыялу ўзнавіць па памяці, выконваць заданні па прапанаванаму ўзору.

Сярэдні ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, могуць вылучаць некаторую асноўную інфармацыю, даваць тлумачэнні сувязей паміж вывучаемымі аб’ектамі, рашаць тыпавыя задачы па вызначанаму ўзору.

Дастатковы ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, дэманструюць валоданне і аперыраванне вывучаемым матэрыялам, самастойна рашаюць тыпавыя задачы з частковым або поўным іх абаснаваннем.

Высокі ўзровень. Вучні, якія дасягнулі гэтага ўзроўню, дэманструюць здольнасць прымяняць атрыманыя веды ў незнаёмай сітуацыі, пры выкананні практычных заданняў прад’яўляюць рацыянальныя спосабы рашэння задач, рашэння творчых задач.

2.3.2. Доказ выніковасці праз канкрэтныя прыклады са спасылкай на матэрыялы дадатку.

На працягу двух гадоў праводзіўся маніторынг паспяховасці вучняў па вучэбным прадмеце “Матэматыка” у выніку выкарыстання інфармацыйных тэхналогій. Па выніках навучанасці вучняў ўстаноўлена, што паступова павышаецца матывацыя да вывучэння прадмета і павышаецца якасць навучаннасці. (Дадатак 7).

Павялічылася колькасць вучняў, якія засвоілі праграмны матэрыял на сярэднім узроўні (на 16,67 %), на дастатковым узроўні (на 16,67 %) і на высокім узроўні (на 16,67 %).

Такім чынам, прымяненне інфармацыйных тэхналогій спрыяла павышэнню матывацыі да навучання, фарміраванню агульнаадукацыйных уменняў і навыкаў, развіццю інфармацыйнай культуры вучняў. Выкананне інтэрактыўных заданняў прадугледжвала свабоднае валоданне праграмным зместам не толькі ў знаёмай, але і ў незнаёмай сітуацыі, набыццё ведаў і ўменняў у рабоце вучняў з разнастайнымі інтэрактыўнымі заданнямі.

2.3.3. Вызначэнне ўмоў, якія пазітыўна ці негатыўна ўплываюць на эфектыўнасць і выніковасць дадзенага вопыту.

Пазітыўнай умовай, якая ўплывае на эфектыўнасць і выніковасць вопыту, з’яўляецца высокая зацікаўленасць настаўнікаў матэматыкі ў выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, паколькі павышаецца візуальнае ўспрыняцце матэрыялу, надаецца магчымасць ствараць інтэрактыўныя рознаўзроўневыя заданні, праводзіцца тэматычны кантроль у больш  высокім тэмпе, застаецца больш часу для выканання дадатковых заданняў.

Негатыўнай умовай вопыту з’яўляецца тое, што пры выкананні заданняў маецца верагоднасць угадвання правільнага адказу, адсутнічае магчымасць тлумачэння алгарытму дзеянняў.

3. Заключэнне

3.1. Канкрэтныя высновы і прапановы, якія вынікаюць з вопыту.

Такім чынам, каштоўнасць маюць толькі тыя веды, якія адпавядаюць патрабаванням часу. Гэтае сцвярджэнне стала асновай маёй працы па тэме “Павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння матэматыкі праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій”. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне маюць разнастайныя інтэрактыўныя заданні, прымяненне якіх на ўроках дазволіла павысіць матывацыю да вывучэння прадмета.

 3.2. Перспектыва далейшага ўдасканалення дадзенага вопыту і сваёй прафесійнай практыкі.

Планую дадзены вопыт удасканальваць шляхам:

распрацоўкі інтэрактыўных заданняў на сервісе https://app.genial.ly/ і сістэматызацыі іх па раздзелах вучэбнай праграмы;

распрацоўкі анлайн-урока па тэме “Звычайныя дробы” (у межах конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”).

3.3. Рэкамендацыі па выкарыстанні педагагічнага вопыту ў дзейнасці іншых педагогаў, магчымасці яго прымянення ў масавай практыцы.

Распрацаваныя інтэрактыўныя заданні, відэаўрок, прэзентацыі могуць быць выкарыстаны настаўнікамі матэматыкі для актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці па прадмеце (на факультатыўных занятках, пры падрыхтоўцы да алімпіяд, даследчых работ).

3.4. Уласныя артыкулы, выступленні з дадзеным вопытам у педагагічных аўдыторыях.

Вопытам работы дзялілася з калегамі на школьным педсавеце, а таксама на пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў матэматыкі Навагрудскага раёна. Праводзіла цыкл семінараў-практыкумаў для педагогаў установы па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

1.            Хуторской,  А.В. Ключевые компетенции как компонент личностно-ориентированной парадигмы образования / А.В. Хуторской. Ученик в обновляющейся школе. – М.: ИОСО РАО, 2002

2.            Бим-Бад Б.М. Педагогический энциклопедический словарь / Б.М. Бим-Бад // Научное издание

3.            Информационные и дистанционные технологии в образовании: путь в XXI веке. – М.: 1999.

4.            Молоков Ю.Г., Молокова А.В. Актуальные вопросы информатизации образования//Образовательные технологии: Сб. науч. ст. Вып.1.

5.            Н. Х. Насырова, “Управление обучающей деятельностью на занятиях по информатике”, Исслед. по информ., 4, 2002, 37–42

6.            Интернет-ресурсы:

http://prepod2000.kulichki.net/html/conferen.html

http://festival.1september.ru/articles/529580

https://learningapps.org/

https://onlinetestpad.com/

http://tvv48.narod.ru/it/contents.html

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


https://sites.google.com/view/matematika-formuli/%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F?authuser=0

 

 

 

 

Дадатак 2

Фрагмент прэзентацыі да ўрока ў 11 класе па тэме “Паказальная функцыя і яе ўласцівасці”

                 

Фрагмент прэзентацыя да ўрока ў 11 класе па тэме “Лагарыфмічная функцыя і яе ўласцівасці”

 

    

Фрагмент відэа да ўрока ў 9 класе па тэме “Геметрычная прагрэсія. Формула n-га члена”

 

https://youtu.be/nINkN7yYnc4

 

   

 

 

Дадатак 3

Прымяніце формулу квадрата сумы і запішыце выраз у выглядзе мнагачлена стандартнага выгляду, выкарыстаўшы алгарытм

 https://learningapps.org/watch?v=pmbgivpc318

Выкарыстайце формулу квадрата сумы і вылічыце

 

 

 

 

 

 

https://learningapps.org/watch?v=p1zbrqsq518     

Спрасціце выраз і знайдзіце яго значэнне

 

 

 

 

https://learningapps.org/watch?v=ppxaygoq218     

Дадатак 4

Навучальны тэст 1

 

https://onlinetestpad.com/wk6dkuir3v7by    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 5

Кантрольны тэст 1

 

 

https://onlinetestpad.com/wk6dkuir3v7by

 

Дадатак 6

 

Дадатак 7

 

Паспяховасць вучняў па ўзроўнях навучання

 

2019/2020 навучальны год

2020/2021 навучальны год

Узроўні навучання

Колькасць вучняў

Колькасць %

Колькасць вучняў

Колькасць %

Нізкі

0

0 %

0

0 %

Здавальняючы

1

16,67 %

0

0 %

Сярэдні

3

50 %

2

33,33 %

Дастатковы

1

16,67 %

2

33,33 %

Высокі

1

16,67 %

2

33,33 %

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Паспяховасць вучняў па сярэдняму балу і якасці ведаў

2019/2020 навучальны год

2020/2021 навучальны год

Сярэдні бал

6,25

6,38

Якасць ведаў

75

83,3

 

 

 

 

 


 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Обобщение опыта "ПАВЫШЭННЕ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ ДА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭМАТЫКІ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Интернет-маркетолог

Получите профессию

Секретарь-администратор

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 666 137 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Итоговая контрольная работа по математике за 10 класс
  • Учебник: «Математика: алгебра и начала математического анализа, геометрия. Алгебра и начала математического анализа (базовый и углублённый уровни) (в 2 частях)», Ч.1.: Мордкович А.Г., Семенов П.В.; Ч.2.: Мордкович А.Г. и др., под ред. Мордковича А.Г.
Рейтинг: 1 из 5
  • 16.09.2022
  • 514
  • 10
«Математика: алгебра и начала математического анализа, геометрия. Алгебра и начала математического анализа (базовый и углублённый уровни) (в 2 частях)», Ч.1.: Мордкович А.Г., Семенов П.В.; Ч.2.: Мордкович А.Г. и др., под ред. Мордковича А.Г.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 16.09.2022 354
    • DOCX 9.3 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Колола Алла Игоревна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Колола Алла Игоревна
    Колола Алла Игоревна
    • На сайте: 1 год и 7 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 414
    • Всего материалов: 1

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Применение компьютерных моделей при обучении математике и информатике в рамках ФГОС ООО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 49 человек из 27 регионов
  • Этот курс уже прошли 179 человек

Курс повышения квалификации

Ментальная арифметика: умножение и деление

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 227 человек из 54 регионов
  • Этот курс уже прошли 329 человек

Курс повышения квалификации

Развитие функциональной грамотности у обучающихся средствами математики

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 205 человек из 52 регионов
  • Этот курс уже прошли 867 человек

Мини-курс

Специальная реабилитация: помощь детям с особыми потребностями

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психологическая экспертиза в работе с детьми и родителями

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 78 человек из 38 регионов
  • Этот курс уже прошли 49 человек

Мини-курс

Эффективное управление запасами

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе