Инфоурок Математика КонспектыПлан-канспект "Пісьмовае адніманне 100-26"

План-канспект "Пісьмовае адніманне 100-26"

Скачать материал

Тэма: Пісьмовае адніманне віду 100 - 26

Мэта: пазнаёміць з пісьмовым прыёмам аднімання двухзначнага ліку з сотні (выпадкі віду 100 – 26).

Задачы: стварыць умовы для азнаямлення з прыёмам паразраднага

аднімання, адпрацоўваць вывучаныя прыёмы складання і аднімання;

развіваць увагу праз раз’ясненне, матэматычную мову праз меркаванне,

ствараць умовы для выхавання цікавасці да матэматыкі.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Від урока: урок-падарожжа.

Абсталяванне: карткі з прыкладамі і з лікамі для вуснага лічэння; карткі з адлюстраваннем Машы, сабака, вожыка, зайчыка, воўка, вавёркі, лісы, мядзведзя, лінеечкі самаадзнакі, вясёлы і сумны гномік.

 

Ход урока:

I.                   Арганізацыя пачатку ўрока.

Усім добры дзень! І ў добры час!

Матэматыка ў нас. На ўрок я запрашаю,

Усім поспехаў жадаю! Сябрам сваім усмешку падарыце,

Які настрой у вас скажыце? (Адказы дзяцей.)

Дарагія сябры, у вас такі спакойны выгляд, што побач з вамі забываеш пра ўсе свае хваляванні. Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Давайце ўсміхнемся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.

У нас сёння незвычайны ўрок. Дзяўчынка Маша папрасіла вас дапамагчы ёй дайсці ў госці да Мядзведзя, бо лясныя жыхары падрыхтавалі ёй заданні, з якімі яна самастойна не справіцца. Дапаможам дзяўчынцы?

А зараз давайце праверым, як вы выканалі дамашняе заданне.

II.                Праверка дамашняга задання.

С. 85, № 1 Што патрэбна было зрабіць у гэтым заданні? (Запісаць у слупок. Вылічыць).

60 – 34=26          50 – 21=29          80 – 49=31          90 – 64=26

Малайцы! Давайце праверым наступнае заданне.

С. 25, № 2 А што рабілі ў гэтым заданні? (Рашалі задачу.)

Задача

1)    19+23=42 (сл.) – было.

2)    42-11=31 (сл.) – стала.

Адказ: 31 слайд стала ў прэзентацыі.

Якія вы малайцы! Усё правільна выканалі! Дзяжурны, збяры, калі ласка, сшыткі!

III.            Хвілінка чыстапісання.

Адкрываем сшыткі, прапісваем лічбы правільна, прыгожа і акуратна.

Адступаем  4 клетачкі ўніз і 10 убок запісваем дата, класная работа.

IV.             Вуснае лічэнне.

а)Гульня “Кругавыя прыклады”. Вам патрэбна знайсці значэнне выразаў. Адказ у кожным прыкладзе – гэта першы лік у наступным прыкладзе.

17+10, 13+7, 23-20, 80-80, 22+1, 20+60, 3+10, 0+5, 27-5.

б) Прапануецца праверыць, ці з'яўляюцца квадраты " магічнымі»;

 

 

5

 

20

 

35

 

15

    

19

26

21

 24

22

20

23

18

25

 

    Высвятляецца, што пастаянная першага "магічскага" квадрата 60, а другога – 66. Абмяркоўваецца зручны спосаб вусных вылічэнняў і мэтазгоднасць выканання запісу ў слупок для некаторых выпадкаў (першы слупок, трэці радок другога квадрата).
        в) Запаўняюцца пропускі:

20 см = ... дм 9 дм + 10 см = ... см

3 дм 8 см = ... см 78 мін = ... г ... мін

43 дм = ... м ... дм 1 г 25 мін = … мін.

Малайцы! З усімі заданнямі справіліся!

V.                Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Тэма наша ўрока “Пісьмовае адніманне віду 100 - 26. Мэтай нашага ўрока з’яўляецца : пазнаёміць з пісьмовым прыёмам аднімання двухзначнага ліку з сотні (выпадкі віду 100 – 26).

Адпраўляемся ў падарожжа.

Фізкультмінутка для вачэй

Сардэчка б’ецца – тук, тук, тук,

раблю вачыма малы круг.

Яшчэ тук, тук, і круг вялікі

На зоркасць вочак усе разлікі.

Улева, управа, улева, управа,

як вочкі бегаюць рухава.

Уверх, уніз, уверх, уніз,

выконвай наш любы капрыз.

Стамілася і прылягло,

васьмёркі шлях яно прайшло.

Заплюшчы вочкі, не хітруй!

Удалеч позірк накіруй!

VI.             Вывучэнне новага матэрыялу.

Каб настроіцца на працу, Машы, як і вам, патрэбна запомніць , як складваюцца прыклады віду 100 – 26.

 Навучэнцы разглядаюць, як на абаку паказана адніманне ліку 26 з ліку 100. Настаўнік тлумачыць, што зняць костачку са спіцы дзясяткаў нельга, бо там няма костачак, таму трэба ўзяць адну костачку са спіцы сотняў і замяніць яе дзесяццю костачкамі на спіцы дзясяткаў. Далей настаўнік здымае костачку са спіцы дзясяткаў (на гэтай спіцы застаецца 9 костачак) і замяняе яе дзесяццю костачкамі на спіцы адзінак. Зараз можна зняць 6 костачак са спіцы адзінак, а потым — 2 костачкі са спіцы дзясяткаў.

Настаўнік паведамляе, што часам ставяць кропкі над разрадамі сотняў і дзясяткаў, каб не забыцца пра тое, што адна сотня заменена дзесяццю дзесяткамі, а адзін з дзесяткаў – дзесяццю адзінкамі. Адначасова з практычнымі дзеяннямі на абаку навучэнцы чытаюць узор разваг у навучальным дапаможніку.

VII.         Замацаванне вывучанага матэрыялу.

а) Пашла Маша і сустрэла Сабачку. У заданні ад Сабачкі Машы патрэбна запісаць у слупок і вылічыць прыклады на с. 86, № 1. (Настаўнік на дошцы, дзеці ў сшытку).

100-44=56          100-38=62          100-71-29          100-63-37

Малайцы! Бачу, што вы усё зразумелі!

б) Пайшла Маша далей і сустрэла Вожыка. (С.86, № 2). Запішыце прыклады на адніманне ў слупок. Вылічыце. (Дзеці па чарзе выходзяць да дашкі.)

100-52=48          100-11=89          100-47=53          100-39=61

Малайчынкі! Справіліся!

в) Рушыла Маша далей і сустрэла на сваім шляху Зайчыка. А Зайчык прыдумаў такое заданне (с.86, № 4). Замяні зорачкамі адзінкі даўжыні, якія падыходзяць. Гэта заданне выканаем вусна. (Дзеці па чарзе чытаюць выразы.)

100 ... (см)= 1 ... (м)                     1 ..(м, дм). = 10 ... (дм, см)

100 ...(см)= 10 ...(дм)                   10 ...(дм, см)= 1 ..(м, дм).

Малайцы! Якія вы разумнікі!

Фізкультмінутка

Дарога не сцежка,

Дарога не канава.

Спачатку глянь налева,

Потым глянь направа.

Ты налева павярніся,

А потым направа.

Сябру побач усміхніся.

Топні праваю нагой,

Раз, два, тры.

Пакруці галавой

Раз, два, тры.

Рукі ўверх паднімі

І пахлопай, раз, два, тры.

г) Наступнае заданне ад Воўка (с.87, № 5). Нам патрэбна рашыць задачу.

Прачытайце задачу. (У пякарні для выпечкі кексаў трэба ўзяць 32 кг мукі, а для выпечкі ватрушак – на 12 кг больш. Ці хопіць 70 кг мукі для выпечкі кексаў і ватрушак?)

Паўтарыце ўмову. (У пякарні для выпечкі кексаў трэба ўзяць 32 кг мукі, а для выпечкі ватрушак – на 12 кг больш.)

Паўтарыце пытанне. (Ці хопіць 70 кг мукі для выпечкі кексаў і ватрушак?)

Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы? (Колькі спатрэбіцца кг  мукі для выпечкі ватрушак і колькі кг мукі спатрэбіцца ўсяго для выпечкі кексаў і ватрушак.)

Ці можам мы адразу адказаць на пытанне задачы? (Не)

Чаму? (Мы не ведаем, колькі кг патрэбна для выпечкі ватрушак.)

Якім дзеяннем? (Складаннем)

Назавіце дзеянне. (32+12)

А зараз можам адказаць на пытанне задачы? (Так.)

Якім дзеяннем? (Складаннем.)

Назавіце дзеянне. (32+44)

Запішыце задачу.

Назавіце адказ. (76 кг мукі)

Ці адказалі мы на пытанне задачы? (Так)

Задача

1)32+12=44 (кг) – для выпечкі ватрушак

2)32+44=76 (кг) - усяго

76 > 70

Адказ: не, не хопіць.

Малайцы! З такім цяжкім заданнем справіліся!

д) Пайшла Маша далей і сустрэла Вавёрачку. А Вавёрачка прыдумала заданне - выбраць схему, рашыць задачу (с.87, № 6).

Прачытайце задачу. (Другі адрэзак на 3 см даўжэйшы за трэці і на 1 см даўжэйшы за першы. Знайдзі даўжыню першага адрэзка, калі даўжыня трэцяга – 3 см)

Уважліва разгледзьце схемы. Якая схема падыходзіць да нашай задачы? (Першая – зялёнага колеру.)

Паўтарыце ўмову. (Другі адрэзак на 3 см даўжэйшы за трэці і на 1 см даўжэйшы за першы.)

Паўтарыце пытанне. (Знайдзі даўжыню першага адрэзка, калі даўжыня трэцяга – 3 см)

Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы? (Якая даўжыня другога адрэзка)

Ці можам мы адразу адказаць на пытанне задачы? (Так)

Чаму?  (Ведаем даўжыню трэцяга адрэзка)

Якім дзеяннем? (Складаннем)

Назавіце дзеянне? (3+3)

Ці адказалі мы на пытанне задачы? (Так)

Запішыце задачу.

Назавіце адказ (3 сантыметра)

Задача

1)6+3=6 (см) – даўжыня другога адрэзка

Адказ: 15 шклянак соку было.

Малайцы! Рашылі цяжкую задачу!

е) Засталося Машы зусім крышачку дайсці да Мядзведзя, як яна сустрэла Лісу. Ліса хоча, каб мы вусна рашылі задачу (с. 87, № 7).

Начарці ломаную, даўжыня звёнаў якой роўныя даўжыням адрэзкаў з задання 6 (3 см, 6 см, 7 см).

Ж) Дайшла Маша да Мядзведзя. Але і ён падрахтаваў заданне для Машы (С. 87, № 8). Складзіце задачы, якія рашаюцца так:

а)64-22+14                          б)64-(22+14)

а)У буфеце было 64 кг садавіны. За дзень 22 кг садавіны прадалі, а прывезлі яшчэ 14 кг садавіны. Колькі кг садавіны стала ў буфеце?

1)64-22=42 (кг) – засталося.

2)42+14=56 (кг) – стала.

  б)У буфеце было 64 кг садавіны. За дзень прадалі 22 кг яблыкаў і 14 кг груш. Колькі кг садавіны засталося ў буфеце?

1)22+14=36 (кг) – прадалі.

2)64-36=28 (кг) – засталося ў буфеце.

Малайчыначкі! Дапамаглі Машы дайсці ў госці да Мядзведзя!

VIII.     Падвядзенне вынікаў урока.

Давайце ўспомнім, як патрэбна складваць някруглыя двухзначныя лікі? (Аднімаем спачатку адзінкі, потым дзясяткі.)

Малайцы!

А зараз ацаніце калі ласка, сваю працу. (Настаўнік раздае лінеечкі самаадзнакі.).

Мне вельмі спадабалася, як вы сёння працавалі! Мы дасягнулі мэты, якія паставілі ў пачатку ўрока. Вы ўсе былі актыўныя і добра адказвалі.

IX.             Дамашняе заданне.

Дамашняе заданне ў вас будзе на старонцы 87, № 1 і 2. У першым заданні вам патрэбна запісаць прыклады ў слупок і вылічыць іх, а ў другім заданні – рашыць задачу. Праглядзіце яшчэ раз дамашняе заданне. Ці ўсё зразумела? (Пры неабходнасці растлумачыць)

X.                Рэфлексія.

А зараз ацаніце наш урок. Калі вам усё спадабалася, спадабалася, як вы працавалі, прымацуйце да дошкі вясёлага гноміка.

Калі ўрок вам не спадабаўся, не спадабалася, як вы сёння працавалі, прымацуйце сумнага гноміка.

Вы ўсе вялікія малайчынкі! Можаце адпачываць! Урок акончаны!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

 

20

 

35

 

15

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

19

26

21

24

22

20

23

18

25

 

 

 

 

 

 

 

 

 

17+10

13+7

23-20

80-80

22+1

20+60

3+10

0+5

27-5

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект "Пісьмовае адніманне 100-26""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Клининговый менеджер

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 462 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 27.05.2021 565
    • DOCX 89.5 кбайт
    • 70 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Лукьянчук Наталия Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 3 года и 4 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 4282
    • Всего материалов: 4

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Бухгалтер

Бухгалтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 24 человека из 17 регионов

Курс повышения квалификации

Изучение вероятностно-стохастической линии в школьном курсе математики в условиях перехода к новым образовательным стандартам

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 152 человека из 49 регионов
  • Этот курс уже прошли 820 человек

Курс профессиональной переподготовки

Математика: теория и методика преподавания в сфере начального общего образования

Учитель математики в начальной школе

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 127 человек из 43 регионов
  • Этот курс уже прошли 180 человек

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к сдаче ЕГЭ по математике в условиях реализации ФГОС СОО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 188 человек из 55 регионов
  • Этот курс уже прошли 1 700 человек

Мини-курс

Стратегии B2B маркетинга: от анализа до продаж

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Музыка в мире: народные и культурные аспекты

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Управление рисками и финансовое моделирование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе