Инфоурок Начальные классы КонспектыПлан-канспект. Выхаваўчае мерапрыемства: “Каляды”

План-канспект. Выхаваўчае мерапрыемства: “Каляды”

Скачать материал

 

 

 

 

 

 

Выхаваўчае мерапрыемства

“Каляды”

 

 

 

 

 

 

 

 

Мэты мерапрыемства:

·         Далучыць вучняў да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранеў і вытокаў народа.

·         Развіць у навучэнцаў інтарэс да вуснай народнай творчасці, выклікаць цікавасць да народнага фальклору і беларускіх нацыянальных абрадавых традыцый.

·         Паказаць невычэрпнасць і разнастайнасць роднай мовы.

 

-          Прывітанне,дзеці! Мы пачнем з незвычайнага, давайце з вамі разгадаем крыжаванку і даведаемся, пра якую пару года мы будзем з вамі весці гутарку:

 

1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.      Хто малюе ўзоры на вокнах?

2.      Якія асадкі ў халодны час года акрамя снегу?

3.      Як называецца моцны вецер са снегам?

4.      Назавіце зімуючую птушку.

Адказы: 1. Мароз. 2. Іней. 3. Мяцеліца. 4. Варона.

Так, гэта і сапраўды зіма. А якія зімовыя святы вы ведаеце? (дзеці называюць)

Вось пра адно з іх, пра Каляды мы хочам вам расказаць, ды і час такі, што мы хутка будзем яго адзначаць. А можа хто з вас ведае, калі яно святкуецца?

Каляды адзначаліся з 24 снежня  па 6  студзеня ўключна.

Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга.

 Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. . У кожнай, нават самай беднай, хаце на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўнай стравы калядаў – куцці (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) – узялі назву тры абавязковыя святочныя вячэры. У першы дзень ладзілася "посная куцця" - на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, канечне, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам.

Другая куцця, тоўстая, багатая, шчодрая – ладзілася праз тыдзень, па часу супадала з сучасным новым годам. Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі.

Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень, звычайна 6 студзеня па сучасным стылі і называлася “вадзяная”. Магчыма, такую назву яна атрымала пазней, ужо ў хрысціянскія часы, таму што супадала з царкоўным святам вадохрышча. Але есць верагоднасць, што за два тыдні святкавання ды набівання страўнікаў, запасы значна памяншаліся і каша на вадзе – бадай, адзінае, чым можна было частаваць гасцей пад канец каляд.

А зараз праверым вашу уважлівасць: выберыце стравы, якія ставіліся на святочны стол на Каляды:

Сала, дранікі, мёд, грыбы, гарохавы суп, каўбаса, вяндліна, куцця, кальмары, курыца, піцца.

Дарэчы, калядную вячэру пачынаў самы старэйшы жыхар сям’і. За стол садзіліся як толькі на небе з'яўлялася першая зорка .

Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў жывёл – казу, каня, мядзведзя, хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год.

На працягу калядных святкаванняў ладзіліся вячоркі, на якіх спяваліся песні, слухаліся казкі, адгадваліся загадкі, узгадваліся прыказкі.

А давайце і мы зараз паспрабуем з вамі ўзнавіць некаторыя прыказкі, мы называем вам першую частку прыказкі, а вы яе завяршаеце:

Ваўкоў баяцца ... ( у лес не хадзіць).

Хто апарыцца на малацэ... ( той і на ваду дзьмухае).

Было б балота... ( а чэрці знойдуцца).

            Век жыві... ( век вучыся).

            Гром не грымне... ( мужык не перахрысціцца).

            Гультай за работу... ( мазоль за руку).

            Каб ведаў, дзе ўпадзеш... (то саломкі падаслаў бы).

            З ваўкамі жыць... ( па-воўчы выць).

 

Са святкаваннем Каляд звязаны некаторыя прыкметы. Напрыклад лічылася, калі на небе шмат зорак – летам будзе многа грыбоў.

Калі хата ў гэты дзень трымаецца ў чысціні – летам уродзіць чысты лён.

Калі мяцеліца ў гэты дзень – ураджай ягад, арэхаў будзе багаты.

Калі на Каляды снег – будуць моцна раіцца пчолы.

Ноч пад Каляды ясная – у сенакос будзе добрае надвор’е.

 

А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi. 1. Людзі выцягвалі па травінцы сена: у каго даўжэйшая, у таго лён лепшы ўродзіцца.

2. Незамужнія дзяўчаты выходзілі на двор і абдымалі плот, калі абдымалі цотную колькасць жардзін – да замужжа ў гэтым годзе.

3. Збіраліся дзяўчаты разам у хаце. Здымалі свае чаравікі і па чарзе ставілі іх у кірунку да парога. Чый чаравік першым дакранаўся парога, той суджана было першай выйсці замуж.

4. Хлопцы, каб даведацца імя суджанай, выходзілі на вуліцу і запытвалі імя ў першай спатканапй жанчыны. Лічылася, што такое імя і ў яго будучай жонкі.

5. Пад пасцель ставілі на ноч пасудзіну з вадой з лыжкай праз яе. Хто перавядзе дзяўчыну ў сне праз мосцік – таму і быць яе жаніхом.

6. Яшчэ адна варажба. Увечары выходзілі з хаты і слухалі, дзе забрэша сабака: у той бок, адкуль пачуецца брэх сабак, яна і замуж пойдзе.

7. Дзяўчаты кладуць свае пярсцёнкі ў кубак з вадой. Накрываюць яго ручніком. Замужняя жанчына наўгад вымае гэтыя пярсцёнкі з кубка. У якім парадку будуць выняты пярсцёнкі, у такім парадку ўладальніцы іх выйдуць замуж.

На час Каляд прыходзіцца і хрысціянскае свята – Ражаство Хрыстова. Яно ўрачыста святкуецца ва ўсіх храмах Беларусі.

 Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды. Вось і мы б хацелі ўручыць вам невялічкія падарункі.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект. Выхаваўчае мерапрыемства: “Каляды”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Садовод-декоратор

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 665 906 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 01.06.2017 2984
    • DOCX 22.6 кбайт
    • 55 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Савицкая Елена Михайловна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Савицкая Елена Михайловна
    Савицкая Елена Михайловна
    • На сайте: 7 лет
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 178502
    • Всего материалов: 86

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Методика преподавания информатики в начальных классах

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 67 человек

Курс повышения квалификации

Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО

72 ч.

2200 руб. 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 387 человек из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 222 человека

Курс профессиональной переподготовки

Математика: теория и методика преподавания в сфере начального общего образования

Учитель математики в начальной школе

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 128 человек из 43 регионов
  • Этот курс уже прошли 180 человек

Мини-курс

Психологическая работа с эмоциональными и поведенческими проблемами

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 228 человек из 59 регионов
  • Этот курс уже прошли 54 человека

Мини-курс

Проектный анализ: стратегии и инструменты управления успешными проектами

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Введение в медиакоммуникации

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе