Тэма: Пятро Рунец.
«Вясна прыйшла».
Мэта:
ü
Удасканальваць
навык чытання: правільнасць, асэнсаванасць, бегласць,
выразнасць;
ü
Фарміраваць
уменні працы з
творам;
ü
Развіваць
памяць, маўленне, творчае ўяўленне;
ü
Выхоўваць
беражлівыя адносіны да прыроды.
Абсталяванне: ілюстрацыі на тэмы: “Абуджэнне
прыроды вясной” і “Сумесная праца на веснавых суботніках”.
Ход урока
1. Арганізацыйны
момант
2. Знаёмства
з новым раздзелам
Вучні
знаёмяцца з назвай раздзела, тлумачыць сваё разуменне гэтых паэтычных радкоў
(с. 47), прагназуюць тэматыку твораў раздзела.
3. Маўленчая
размінка.
Вызначэнне
жанру твора (песня-вяснянка), выразнае чытанне з інтанацыяй звароту да прыроды
і чакання вясны:
-
Вясна-красна,
Залатая
каса!
Прыходзь,
вясна,
З белаю
хмаркаю
І
прыпаркаю,
З травой-муравой,
З птушыным
граем –
Мы цябе
чакаем,
Вельмі
чакаем.
З
народнага
Тлумачэнне
слоў: прыпарка, птушыны грай.
-
Якой
называюць вясну ў песні? З якой просьбай да яе звяртаюцца? Чаму?
4. Хвілінка
творчых адказаў.
Шпак ляцеў здалёк,
прыстаў,
Нешта з дзюбы выраніў
–
Гэта ж …
-
Што
выраніў шпак з дзюбы?
Адказ
паэта: Гэта ж сакавік упаў
Да нас проста з выраю!
І. Багдановіч
-
Як вы разумееце апошнія радкі верша?
5. Знаёмства з творам.
Давайце
разгледзем ілюстрацыі на тэму веснавых змен у прыродзе, апісаць іх. Затым вучні
практыкуюцца у выразным вымаўленні сказа Вясна прыйшла! З інтанацыяй
радасці, здзіўлення, нечаканасці; як гэты сказ мог бы вымавіць снег, лядзяш,
птушкі, матылькі. Удакладненне разумення вучнямі сэнсу слова стракаенькі.
Чытанне
твора настаўнікам разам з вучнямі.
-
Які
настрой выклікаў твор? Якія прыметы надыходу вясны вы знайшлі ў апавяданні?
6. Аналіз
твора.
Самастойнае
чытанне твора. Чытанне ў пары.
Адказы
на пытанні 1-6 (с. 46).
-
Якія
прыметнікі падабраў аўтар для апісання веснавога ветрыку, неба, ручайкоў? Якія
дзеясловы выкарыстаў, каб апісаць, як абуджаецца прырода вясной?
-
Знайдзіце
словы, якія называюць прадметы ласкава.
Чаму
іх выкарыстоўвае аўтар?
Выбарачнае
чытанне. Падзел твора на часткі. Падбор загалоўкаў, складанне плана. Пераказ
твора па плане.
7. Дамашняе
заданне.
Пераказ
твора па плане.
8. Вынік
урока.
-
Чаму
навучыў твор асабіста кожнага з вас? Якую думку хацеў да нас данесці аўтар?
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.