Инфоурок Литературное чтение КонспектыУрок пазакласнага чытання "Галоўнае, добрая справа зроблена"

Урок пазакласнага чытання "Галоўнае, добрая справа зроблена"

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Выбранный для просмотра документ ПЧ Галоўнае добрая справа зроблена тэкст.doc

 

 

 

 

 

 

 

 

ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ

2 клас

 

“ГАЛОЎНАЕ, ДОБРАЯ СПРАВА ЗРОБЛЕНА”

 

Описание: https://visnyk.lutsk.ua/-/uploads/ua/00/03/45/93/original-3599855103.jpg

 

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

1.      Эдзі Агняцвет. «Хто пачынае новы дзень?».

2.      Г.Аўласенка. «Сказ пра Мураша-лайдака».

3.      Р.Бензярук. «Працавітыя, дружныя».

4.      В.Вітка. «Сарочыны блінцы».

5.      М.Даніленка. «Заяц Доўгае Вуха».

6.      А.Дзеружынскі. «Памочніца», «Той, хто працуе…».

7.      В.Жуковіч. «Не ўмею, паспею…».

8.      Г.Каржанеўская. «Памочніца».

9.      У.Карызна. «Чыстая градка».

10.    В.Хомчанка. «Гузік», «Самы лепшы малюнак».

 

Хто пачынае дзень?

Эдзі Агняцвет

Раней за ўсіх устаў шафёр,

Пабег да гаража.

Не любіць соннай цішыні,

Гарачая душа!

 

Ён — неспакойны чалавек —

Хацеў бы сто гадоў

Цагліны цёплыя вазіць

Для новых гарадоў.

 

Устане рана хлебапёк,

Адчуе смачны пах,

І пойдзе жытні свежы хлеб

З румянцам на шчаках.

 

Па-свойму радуе маляр

Прыроду і людзей:

Прыносіць колеры вясны

Вясёлы чарадзей.

 

Спытайся ў сонца і зямлі,

Спытайся ў чыстых рэк:

— Хто пачынае новы дзень?

— Рабочы чалавек!

 

Сказ пра Мураша-лайдака

Генадзь Аўласенка

Пад ялінай у цішы, працавалі мурашы. Працавалі без ляноты і з вялікаю ахвотай ад світанка да змяркання: той ідзе на паляванне, той мурашнік рамантуе, той вячэру ўсім гатуе... Словам, кожны справу меў, так, без справы, не сядзеў.

Ды завёўся, скажам так, сярод іх адзін лайдак. Для сваёй агульнай хаты той мураш гультаяваты анічога не рабіў. Спаў, ды еў, ды лынды біў.

Доўга мурашы трывалі: і прасілі, і ўшчувалі. Яны й гэтак, яны й так – ды не слухае лайдак!

Тут агульны сход сабрала мурашыная сям’я і з мурашніка прагнала назаўсёды гультая. Як сказалі – так зрабілі. За кіршэнь яго схапілі мурашы-вартаўнікі і да брамы напрасткі прыцягнулі, шуганулі і вароты зноў замкнулі.

- Прэч, - сказалі, - абібок, у які жадаеш бок! Або ўлева, дзе ручай, а за ім зялёны гай. А не хочаш – тады ўправа, дзе балота ды канава. Там жыві хоць у вадзе, хоць на дрэве, хоць нідзе! Толькі знікні прэч з вачэй! І хутчэй!

Стаў мураш сяброў прасіць пакаранне адмяніць, каб дазволілі застацца. Абяцаў не ленавацца. Толькі б зноў назад вярнуцца, толькі б дома апынуцца, толькі б трапіць у жытло... але не дапамагло. Не пусціла гультая мурашыная сям’я. І пайшоў бядак управа, дзе балота і канава, у канаву каб упасці ды ў канаве той прапасці.

Раптам бачыць: скача жук, а на ім сядзіць павук, ды як крыкне мурашу: “Сцеражыся! Раздушу!”. Ледзь паспеў мураш адскочыць, ледзь паспеў з дарогі збочыць, але тут спыніўся жук, ці яго спыніў павук. Паглядзеў на бедака і пытае лайдака: хто ён і куды ідзе, і ў якой-такой бядзе апынуўся небарака? У адказ мураш заплакаў, ля дарогі прыпыніўся і ў ляноце павініўся.

А павук як рассмяецца, жук пад ім як узаўецца! Уцякаць мураш пачаў, ды павук яго дагнаў, за кіршэнь рукой схапіў, павуцінай абкруціў, да сядла прымацаваў... ну а потым так сказаў:

- У мяне ты будзеш жыць, будзеш мне цяпер служыць! Я прымушу працаваць: будзеш ежу гатаваць, будзеш вокны праціраць і кватэру прыбіраць. Як пратрэш ды прыбярэш – можа трошкі й адпачнеш... так, хвілінак, можа, з пяць... Ну а потым – хопіць спаць! Уставай, далей працуй: дзіркі ў сетках зацыруй, потым выбі дываны, бо ўжо брудныя яны. Прынясі вады з крыніцы, каб жуку было напіцца, накасі яму травы, ды зялёнай муравы, потым дровы пасячы... Ды не ўздумай уцячы! Даганю – не пашкадую: з цябе страву прыгатую! Не адну, а цэлых пяць, каб гасцей пачаставаць...

Так і стаў мураш служыць, у палоне цяжкім жыць. Ды баяўся ленавацца, толькі каб жывым застацца! Устае ён спазаранку, аж задоўга да світанку, гне спіну да самай ночы... а павук над ім рагоча, працу новую дае, што не так – па карку б’е. А як надакучыць біць – скажа ўсё перарабіць! Дзень за днём ідзе, бяжыць... Мурашу гаротна жыць!

Вось і лета прамінула, вось і восень прамільгнула. Вось у лес зіма прыйшла, гурбы снегу намяла. Маразы трашчаць, лютуюць, са звярамі не жартуюць, гоняць кожнага ў жытло... І мурашнік замяло, аж да самай верхавіны. Ды мурашкам не ў навіну – пад зямлёю, да вясны, спяць яны і бачаць сны.

Толькі наш мураш батрачыць, свету белага не бачыць, робіць, хоць і без ахвоты, разнастайную работу. Быў калісьці лайдаком – стаў такім працаўніком.

А затым зіма прайшла, зноў у лес вясна прыйшла і блакітныя пралескі параскідвала па ўзлесках. Птушкі весела спяваюць, дрэўцы дружна ажываюць, наваколле расквітнела, ажыло, зазелянела. І мурашнік пад вясну ажывае пасля сну, і працуюць ад душы пад ялінай мурашы.

Стаў мураш наш сумаваць, стаў сяброў успамінаць. Вось бы зноў да іх вярнуцца, вось бы дома апынуцца! Больш не стаў бы лынды біць, стаў бы, як усе, рабіць! Толькі, як туды дабрацца, як з палону ўратавацца?

Доўга наш мураш вагаўся, вельмі ж павука баяўся. І рашыў сярод начы ён ціхенечка ўцячы. Выпаўз з цёмнае каморкі, асцярожна вылез з норкі, асядлаў хутчэй жука ды і прэч ад павука!

Паскакаў па лесе жук – ды пачуў той стук павук. За жуком услед імчыць, мурашу здалёк крычыць:

- Ну, чакай! Калі злаўлю – дзесяць страў з цябе зраблю! Так што зараз жа спыніся, нізка ў ножкі пакланіся, зноў вярніся мне служыць! А інакш – табе не жыць!

Хоць мураш яго пачуў, ды жука не павярнуў. Жук бяжыць, зямля дрыжыць, на жуку мураш ляжыць. За вусы трымаецца, у бакі матляецца, не ўзнімае галавы і ад страху ледзь жывы.

Хутка бег па лесе жук, не дагнаў яго павук. Прыпыніўся ён, стаміўся... ды мураш з жука зваліўся! Ён зваліўся і ляжыць... да яго павук бяжыць, кулакі свае ўздымае, мураша вось-вось спаймае, каб ім потым адвячэрыць... вось ужо і зубы шчэрыць! А мураш, калі зваліўся, моцна аб зямлю пабіўся і цяпер устаць не можа. І ніхто не дапаможа!

Але побач, у бары, мурашы, яго сябры, ці то проста працавалі, ці здабычу ўпалявалі. Як убачылі нябогу – дык хутчэй на дапамогу. Падхапілі бедака, адагналі павука.

Так мураш-бядак ізноў напаткаў былых сяброў, побач з імі апынуўся, у мурашнік свой вярнуўся. Больш ужо не ленаваўся, працаваць заўжды стараўся. Працу ўсякую рабіў і мурашнік свой любіў.

 

 

 

Працавітыя, дружныя

(З серыі «Казкі-загадкі»)

Расціслаў Бензярук

У Чалавека было дзесяць верных памочнікаў. Як пачне пра іх расказваць, не нахваліцца:

— Якія ў мяне добрыя работнікі! Усё яны ўмеюць. Трэба было — дом збудавалі. Захацеў агарод ускапаць — калі ласка! А потым і дрэвы пасадзілі.

— А ці дружна твае памочнікі жывуць? — запыталіся ў Чалавека.

— Дружней за іх у свеце не знойдзеш, — усміхнуўся той. — Кожную работу разам робяць. Адзін аднаму дапамагае. А прыходзіць зіма — дзесяцёра дзве футры апранаюць. I задаволеныя, бо разам цяплей...

А ў цябе ёсць такія памочнікі? Як іх завуць?

(Пальцы на руках)

 

Сарочыны бліны

Васіль Вітка

Клапатлівая сарока,

Гаспадыня белабока,

Па прыпечку скакала,

Бліны расчыняла.

А дачушка памагала.

Сынок цеста мясіў.

Другі сын ваду насіў.

Трэці ў печы паліў.

А чацвёрты сядзеў,

На агеньчык глядзеў,

Памагаць не хацеў.

Бліны маці даставала,

Усіх дзетак частавала:

— На, дачушка, блінец,

Ты ў мяне — маладзец.

I сынок — маладзец,

I яму даю блінец,

I табе, сынок другі,

Мой памочнік дарагі.

Самы смачны блінок

Возьме трэці мой сынок...

Дзеці ўсе бліны паелі.

Шух, шух — паляцелі.

— Ну, а дзе ж, а дзе мой блін? —

Запытаў чацвёрты сын. —

Мама, дзе мой блінец?

— А табе няма.

Заяц Доўгае Вуха

Міхась Даніленка

Рыта ўжо другі месяц займалася ў гуртку вышывальшчыц.

Аднойчы іх выкладчыца Таццяна Іванаўна сказала:

— Будзем вучыцца вышываць розных звяркоў. Зайчыкаў, вавёрачак, мядзведзікаў. А хто хоча — вышые лісу ці ваўка.

Дзеці парасхоплівалі загадзя падрыхтаваныя палотны, нацягнутыя на пяльцы. Рыта выбрала сабе зайца. Ваўка вышываць ахвотнікаў не знайшлося.

Трэба было асцярожна, па клетачках, вышываць крыжыкам галаву, спіну, лапы, хвост, Таццяна Іванаўна паабяцала:

— Калі скончыце работу, зробім тут, у зале, выстаўку. Няхай і бацькі вашы прыйдуць і парадуюцца, чаму вы навучыліся.

Рыта старалася не менш за іншых. Ды вось бяда: не заўважыла, як зрабіла некалькі лішніх крыжыкаў. Адно вуха ў зайца атрымалася даўжэйшым за другое.

— Нічога, — супакоіла дзяўчынку Таццяна Іванаўна. — Давай мы яго так і назавём: заяц Доўгае Вуха.

— Не! — ледзь не плачучы, адмоўна пакруціла галавой Рыта. — 3 такімі вушамі ён атрымаўся непрыгожым. Я перараблю свайго зайца.

Дзяўчынка доўга расплятала іголкай вышыўку. А пасля зноў вышывала па клетачках. Цяпер у зайца былі аднолькавыя па даўжыні вушы. Але ўсё роўна Рыцінага зайчыка назвалі Доўгім Вухам. I ўсе на выстаўцы пасля дзівіліся, як акуратна і прыгожа вышыла яго маленькая майстрыха.

Toй, xтo пpaцye...

Авяp’ян Дзepyжынcкi

Toй, xтo пpaцye, –

Шчacлiвы зaўcёды,

I cлaвa ямy

I пaвaгa нapoдa.

Гepoй y нac пpaцы –

Bышэйшae звaннe,

I зopкa ягo,

Нiбы coнeйкa ззяннe.

Toй, xтo пpaцye,

Хтo вyчыццa, дзeцi, –

Зaўcёды ён

Сaмы шчacлiвы

Нa cвeцe.

Памочніца

Авяр’ян Дзеружынскі

Быў Сяpгeй

Гyльтaявaты,

Дaкapaлi Мaмa, тaтa,

Ушчyвaлi aбiбoкa –

Нe вyчыў aмaль ypoкaў.

Двoeк cтaлa бoлeй

З чacaм,

Tpэбa ж –

Гopшы вyчaнь клaca.

У cябpoў ягo

Typбoтa –

Адcтae Сяpгeй

Пaўгoдa.

I cябpы зaгaвapылi:

– Taк нe мoжa бoльш

Цягнyццa, –

Аднaдyшнa ўce paшылi

Дa пaмoчнiцы

Звяpнyццa.

Здaгaдaйцecя,

Хтo гэтa? –

Шкoльнaя

Нacцeнгaзeтa.

Пpaпicaлa

Абiбoкa –

Стaў xлaпчyк

Byчыць ypoкi

I нe мae бoлeй

Двoeк.

Bo як!

 

Не ўмею, паспею...

Васіль Жуковіч

— Сярожа, прыбяры свой ложак.

— А я не ўмею.

— Сыночак, вучы ўрокі.

— Яшчэ паспею.

— Сяргейка, пачысці боты.

— Ай, шмат работы.

— Сяргей, ідзі паглядзі кіно.

— О, я гатовы даўно!

I на марожанае — заадно...

 

 

 

 

Памочніца

Галіна Каржанеўская

Ледзьве мама ў кватэру —

Да яе спяшае Вера

I дакладвае ёй з ходу

Пра вялікую работу.

— Я вячэру згатавала!

(У муцэ́ чамусьці зала.)

— Стол я выцерла! (Але

Пісягі  на тым стале.)

— Я мяла, як ты вучыла!

(У куце мятлу забыла.)

— Я памыла сарафан!

(У ванне — мора­акіян.)

— Вось якая я чысцюля!

...Разгубілася матуля.

Думу думае: як быць?

Ці хваліць, ці не хваліць?

Чыстая градка

Уладзімір Карызна

Бабуля пагнала

Гусей да ракі,

А Вова рашыў

Прапалоць буракі.

 

Ён гэтак стараўся,

Што нават спацеў,

Бо працу адкладваць

На дзень не хацеў.

 

Бабуля прыйшла —

Хлопец проста аж ззяў,

Хоць чорна-зялёны,

Як градка, Стаяў.

 

— Чаму гэта брудны

Ты, ўнучак, такі?

— А я прапалоў

Табе ўсе буракі.

 

— Травы там няма,

Не кажы марных слоў.

— Дык я ж не траву —

Бурачкі прапалоў.

 

I праўда,

Бабуля на градку пайшла —

Ні аднаго бурачка

Не знайшла.

 

Гyзiк

Baciль Хoмчaнкa  

Пpыйшлa Нaдзя ca шкoлы i cкaзaлa:    – Бaбyля, y мянe гyзiк aдapвaўcя. Пpышый.   

– Няci, yнyчaчкa, iгoлкy з нiткaй. Пpынecлa Нaдзя iгoлкy i шпyлькy нiтaк, aддaлa бaбyлi.   

– Boчы мae дpэннa бaчaць, – cкaзaлa бaбyля. – Пpaдзeнь нiткy ў iгoлкy.   

Нaдзя пpaдзeлa.   

– А зapaз вaзьмi гyзiк, пpыклaдзi ягo дa пaлiтo, вocь cюды. Укaлi iгoлкy ў дзipaчкy. Taк, пpaвiльнa. Цяпep y дpyгyю.    Нaдзя paбiлa тaк, як гaвapылa бaбyля, i нe зaўвaжылa, як гyзiк пpышылa. Пoтым yжo caмa aглeдзeлa ўce гyзiкi нa cвaiм пaлiтo i cyкeнкax. Дзe cлaбa тpымaлicя, пaдмaцaвaлa.   

– Мoжa, i тaбe, бaбyля, тpэбa дзe гyзiк пpышыць? Дaвaй я пpышыю.   

Знaйшoўcя тaкi гyзiк нa вaтoўцы – мaтляўcя нa aднoй нiтцы. Нaдзя aдapвaлa ягo зyciм i пpышылa нaнaвa.   

– Дзякyй тaбe, бaбyля, – з ycмeшкaй cкaзaлa Нaдзя.   

– Зa штo дзякyй? Tы ж caмa ўcё зpaбiлa.   

– А зa нaвyкy.

 

Сaмы лeпшы мaлюнaк

Baciль Хoмчaнкa  

Мaцi пaдмятaлa пaдлoгy, a Пeця cядзeў зa cтaлoм i мaлявaў.    – Мaмa, я цябe нaмaлюю, – cкaзaў ён.   

– Нaмaлюй.   

I Пeця нaмaлявaў мaцi з вeнiкaм y pyкax.   

Пoтым мaцi чыcцiлa пылacocaм дывaны.   

А Пeця тaкcaмa яe нaмaлявaў.   

Пpыбpaўшы ў квaтэpы, мaцi пaмылa нa кyxнi пocyд, нacкpэблa бyльбы. Пeця нaмaлявaў яe i зa гэтaй пpaцaй.   

Уce мaлюнкi pacфapбaвaў кaляpoвымi aлoўкaмi. Пpыгoжaя aтpымaлacя мaцi.   

Пpыйшoў бaцькa з paбoты. Пeця aдpaзy ж дa ягo, пaxвaлiўcя:   

– Taтa, зipнi, якyю я мaмy нaмaлявaў.   

Bocь янa пaдлoгy пaдмятae, a вocь – з пылacocaм. А тyт тoлькi тaлepкi мыe. Пpaўдa, я дoбpa нaмaлявaў?   

– Дoбpa.   

– А якi caмы лeпшы мaлюнaк?   

– Toй, якi ты нe нaмaлявaў, – aдкaзaў бaцькa.   

– Якi ж гэтa?   

– Дзe i ты пaмaгaeш мaмe пpыбipaць квaтэpy, мыць пocyд, бyльбy cкpэбцi. А нe тoлькi мaлюeш.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок пазакласнага чытання "Галоўнае, добрая справа зроблена""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Менеджер бизнес-процессов

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ ПЧ ГАЛОЎНАЕ ДОБРАЯ СПРАВА ЗРОБЛЕНА.pptx

Скачать материал "Урок пазакласнага чытання "Галоўнае, добрая справа зроблена""

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • ГАЛОЎНАЕ, ДОБРАЯ СПРАВА ЗРОБЛЕНАУрок пазакласнага чытання 
ў 2 класе

    1 слайд

    ГАЛОЎНАЕ, ДОБРАЯ СПРАВА ЗРОБЛЕНА
    Урок пазакласнага чытання
    ў 2 класе

  • 2 слайд

  • 3 слайд

  • 4 слайд

  • 5 слайд

  • 6 слайд

  • РАСТЛУМАЧЦЕ ВЫРАЗЫ:Работа славіць чалавека.
Сады садзіць – жыццё харашыць.
Хт...

    7 слайд

    РАСТЛУМАЧЦЕ ВЫРАЗЫ:
    Работа славіць чалавека.
    Сады садзіць – жыццё харашыць.
    Хто працуе, той і танцуе.

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Заяц Доўгае Вуха»
М.Даніленка

    8 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Заяц Доўгае Вуха»
    М.Даніленка

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Хто пачынае новы дзень?»
Э.Агняцвет

    9 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Хто пачынае новы дзень?»
    Э.Агняцвет

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Працавітыя, дружныя»
Р.Бензярук

    10 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Працавітыя, дружныя»
    Р.Бензярук

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Чыстая градка»
У.Карызна

    11 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Чыстая градка»
    У.Карызна

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Самы лепшы малюнак»
В.Хомчанка

    12 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Самы лепшы малюнак»
    В.Хомчанка

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Сказ пра Мураша-лайдака»
Г.Аўласенка

    13 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Сказ пра Мураша-лайдака»
    Г.Аўласенка

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Той, хто працуе»
А.Дзеружынскі

    14 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Той, хто працуе»
    А.Дзеружынскі

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Памочніца»
Г.Каржанеўская

    15 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Памочніца»
    Г.Каржанеўская

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Хто пачынае новы дзень?» Э.Агняцвет

    16 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Хто пачынае новы дзень?» Э.Агняцвет

  • Назаві твор па ілюстрацыі«Памочніца» А.Дзеружынскі

    17 слайд

    Назаві твор па ілюстрацыі
    «Памочніца» А.Дзеружынскі

  • КРЫЖАВАНКА

    18 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    19 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    20 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    21 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    22 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    23 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    24 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    25 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    26 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    27 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    28 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    29 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • КРЫЖАВАНКА

    30 слайд

    КРЫЖАВАНКА

  • Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто да справы гож.Растлумачце прыказку:

    31 слайд

    Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто да справы гож.
    Растлумачце прыказку:

  • Васіль Хомчанка«Самы лепшы малюнак»

    32 слайд

    Васіль Хомчанка
    «Самы лепшы малюнак»

  • Мая роля

    33 слайд

    Мая роля

  • ДЗЯКУЙ ЗА РАБОТУ!

    34 слайд

    ДЗЯКУЙ ЗА РАБОТУ!


Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ ПЧ Урок Галоўнае добрая справа зроблена.doc

Урок пазакласнага чытання па беларускай літаратуры (2 клас)

Тэма: Галоўнае, добрая справа зроблена

Мэты: стварыць умовы для абагульнення ведаў вучняў па прачытаных творах;

пазнаёміць вучняў з творам В.Хомчанкі “Самы лепшы малюнак”; садзейнічаць выпрацоўцы навыкаў правільнага, беглага, асэнсаванага, выразнага чытання; фарміраваць уменні працы з творам, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць працавітасць, жаданне быць карысным людзям.

Абсталяванне: ілюстрацыі да прачытаных дома твораў; малюнкі, на якіх адлюстраваны заняткі карыснымі справамі.

Спіс твораў для самастойнага чытання да ўрока:

1.     Эдзі Агняцвет. «Хто пачынае новы дзень?».

2.     Г.Аўласенка. «Сказ пра Мураша-лайдака».

3.     Р.Бензярук. «Працавітыя, дружныя».

4.     В.Вітка. «Сарочыны блінцы».

5.     М.Даніленка. «Заяц Доўгае Вуха».

6.     А.Дзеружынскі. «Памочніца», «Той, хто працуе…».

7.     В.Жуковіч. «Не ўмею, паспею…».

8.     Г.Каржанеўская. «Памочніца».

9.     У.Карызна. «Чыстая градка».

10. В.Хомчанка. «Гузік», «Самы лепшы малюнак».

Ход урока

 

1. Арганізацыйны момант.

                    Весела звініць званок!

                    Кліча нас ён на ўрок!

                    Не будзем часу марнаваць –

                    Пачынаем працаваць! (слайд 1)

         Паглядзіце адін на аднаго, усміхніцеся і пажадайце поспехаў.

2.Уступная гутарка.

         Паглядзіце на малюнкі на дошцы (на слайдах 2 - 6) і скажыце, пра што пойдзе гутарка на ўроку? (пра працу)

         Якія прыказкі вы ведаеце пра працу?

         Растлумачце выразы (Слайд 7):

         1.Работа славіць чалавека.

         2.Сады садзіць – жыццё харашыць.

         3.Хто працуе, той і танцуе.

         3.Актуалізацыя ведаў па прачытанных творах

         Вы дома самастойна чыталі творы на тэму працы. Я прапаную вам зараз успомніць, пра што чыталі, і вызначыць, да якіх твораў адносяцца ілюстрацыі. Хто аўтары гэтых твораў (Слайд 8 – 17).  Гульня “Назаві твор па ілюстрацыі”.

         Вашай ўвазе прапаную крыжаванку, разгадаўшы якую, вы зможаце прачытаць слова і растлумачыць яго значэнне. (Слайд 18 – 30)

 Крыжаванка.

1)    Да каго трапіў мураш-лайдак? (павук)

2)    Што палоў хлопчык у вершы “Чыстая градка”? (буракі)

3)    Хто пачынае дзень? (шафёр)

4)    Дружней за іх у свеце не знойдзеш. (Пальцы)

5)    Хто пачынае дзень? (хлебапёк)

6)    Імя хлопчыка, які прапалоў буракі. (Вова)

7)    Што навучылася прышываць унучка? (Гузік)

8)    Як звалі дзяўчынку, якая займалася ў гуртку вышыўкай ? (Рыта)

9)    Хто, на ваш погляд, навучыў маляваць хлопчыка “самы лепшы малюнак”? (Тата)

10)  Галоўны герой твора “Не ўмею, паспею”. (Сяргей)

11)  Як называецца тая памочніца, якая навучыла Сяргейку вучыцца без двоек? ((Насценгазета)

12)Як называецца прылада, на якую нацягваюць тканіну для вышыўкі? (пяльцы)

Прачытайце слова, якое атрымалася ў выдзеленых клетках. (працавітасць)

Як вы разумееце сэнс гэтага слова? (адказы дзяцей)

         4.Фізкультхвілінка

         5.Работа на творам “Самы лепшы малюнак”

Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто да справы гож. (Слайд 31)

Як вы разумееце сэнс гэтай прыказкі?

Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з адным творам, і паспрабуем зразумець, якая праца прыносіць радасць. А дапаможа нам у гэтым апавяданне В. Хомчанкі “Самы лепшы малюнак” . Задачы, якія мы паставім перад сабой?

вучыцца правільна і выразна чытаць;

пашыраць слоўнікавы запас;

вучыцца складаць партрэт галоўнага героя.

Паглядзіце на ілюстрыцыі да твора і скажыце, як вы думаеце, аб чым гэта апавяданне? (Слайд 32)

Я буду чытаць апавяданне, а вы ўважліва слухайце і думайце, ці правільна мы спрагназавалі змест.

Чытанне твора настаўнікам

Праверка першаснага ўспрымання

Ці правільна мы з вамі спрагназавалі?

Хто галоўныя героі апавядання?

Слоўнікавая работа

         Якія словы вам былі незразумелыя?

Паўторнае чытанне ланцужком

Аналіз твора

Чым займалася мама?

Што рабіў у гэты час сын?

Каму паказаў малюнкі хлопчык?

Ці спадабаліся тату малюнкі сына? Чаму?

Як вы лічыце, ці дапаможа сын маме наступны раз?

Чаму вы так лічыце?

6.Падвядзенне вынікаў урока.

         З якім творам пазнаёміліся на ўроку?

         Хто яго аўтар?

         Ці прыемна працаваць на карысць іншых? Чаму?

Давайце ўспомнім, якія задачы мы ставілі перад сабой у пачатку ўрока?

Ці выканалі мы пастаўленыя задачы?

7.Рэфлексія “Тмая роля на ўроку”.

Ацаніце сваю працу на ўроку і адкажыце, якую ролю вы выконвалі, працуючы на ўроку:

1.     зарабляў “грошы” (працаваў на адзнаку)

2.     цягнуў “воз камення” (адчуваў цяжкасці)

3.     працаваў “на перспектыву” (набытыя веды спатрэбяцца ў будучым)

8.Дамашняе заданне.

         Чытаць творы на тэму “Ідзе вясна ў шумлівых водах”.

 

 

 

Крыжаванка

 

 

 

 

 

1

П

а

в

у

к

 

 

 

 

 

 

2

б

у

Р

а

к

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

ш

А

ф

ё

р

 

 

 

 

 

4

п

а

л

ь

Ц

ы

 

 

 

 

 

 

 

5

х

л

е

б

А

п

ё

к

 

 

 

 

 

 

 

6

в

о

В

а

 

 

 

 

 

 

 

 

7

г

у

з

І

к

 

 

 

 

 

 

 

 

 

8

р

ы

Т

а

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

9

т

А

т

а

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

10

С

я

р

г

е

й

 

 

 

 

11

н

а

с

Ц

е

н

г

а

з

е

т

а

 

12

п

я

л

Ь

ц

ы

 

 

 

 

 

 

 

 

1)    палоў хлопчык у вершы “Чыстая градка”? (буракі)

2)    Хто пачынае дзень? (шафёр)

3)    Дружней за іх у свеце не знойдзеш. (Пальцы)

4)    Хто пачынае дзень? (хлебапёк)

5)    Імя хлопчыка, які прапалоў буракі. (Вова)

6)    Што навучылася прышываць унучка? (Гузік)

7)    Як звалі дзяўчынку, якая займалася ў гуртку вышыўкай ? (Рыта)

8)    Хто, на ваш погляд, навучыў маляваць хлопчыка “самы лепшы малюнак”? (Тата)

9)      Галоўны герой твора “Не ўмею, паспею”. (Сяргей)

10)  Як называецца тая памочніца, якая навучыла Сяргейку вучыцца без двоек? ((Насценгазета)

12)Як называецца прылада, на якую нацягваюць тканіну для вышыўкі? (пяльцы)

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок пазакласнага чытання "Галоўнае, добрая справа зроблена""

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Урок пазакласнага чытання ў 2 класе на тэму "Галоўнае, добрая справа зроблена" уключае план-каспект урока, прэзентацыю і тэксты для чытання.У займальнай форме (праз віктарыну, крыжаванку) вучні паўтараюць і абагульняюць веды па прачытаных творах, вучацца разважаць, адказваць на пытанні. Рэфлексія "Мая роля" дае магчымасць вучням паразважаць, чаго дасягнулі, якія веды атрымалі падчас урока.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 948 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 14.03.2021 10068
    • RAR 18.8 мбайт
    • 279 скачиваний
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Мазур Наталия Иосифовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Мазур Наталия Иосифовна
    Мазур Наталия Иосифовна
    • На сайте: 7 лет и 6 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 16840
    • Всего материалов: 11

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Проективные методики в начальной школе в соответствии с ФГОС

72/144/180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 59 человек из 26 регионов
  • Этот курс уже прошли 450 человек

Курс повышения квалификации

Методические аспекты при изучении русской литературы последней трети XIX века в современной школе

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 26 человек из 18 регионов
  • Этот курс уже прошли 374 человека

Курс повышения квалификации

Изучение современной зарубежной литературы в рамках школьного элективного курса с учётом реализации ФГОС основного и среднего общего образования

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 14 человек

Мини-курс

Маркетинг и продажи: стратегии и инструменты для успешного бизнеса

7 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Интерактивные материалы на печатной основе

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 59 человек из 25 регионов
  • Этот курс уже прошли 31 человек

Мини-курс

Дизайн интерьера: от спектра услуг до эффективного управления временем

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе