Инфоурок Начальные классы КонспектыЛік і лічба 7 (урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе)

Лік і лічба 7 (урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе)

Скачать материал

Аддзел адукацыі, спортуі турызма Лельчыцкага райвыканкама

                               Дзяржаўная  ўстанова  адукацыі

         «Бараўская сярэдняя школа Лельчыцкага  раёна»

 

 

 

 

Лік і лічба 7

(урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе)

Настаўнік пачатковых класаў

                                            Буцькавец Анастасія Пятроўна

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                     аг.Баравое

                                                         2015

 

Мэта ўрока:стварэнне спрыяльнай умовы для знаёмства з лікам і лічбай 7, для развіцця прасторавых  уяўленняў вучняў, увагі, матэматычнага мыслення.

Задачы ўрока:пазнаёміць вучняў з прыёмамі  ўтварэння ліку 7;

                          вучыць пісаць лічбу 7;

                          замацаваць веды вучняў аб структуры задачы;

                          развіваць мысленне вучняў;

                          выхоўваць дабразычлівасць

Абсталяванне: карткі з лічбамі і выразамі, малюнкі паравозіка і вагонаў,

                            выявы лічбы 7 з малюнкамі казачных герояў, геаметрычныя

                            фігуры, вееры лічбаў, ТСН, запіс песні “Паравозік”

Від  урока: гульня- падарожжа

Ход урока

І.Арганізацыйны момант

Празвінеў і змоўк званок,

Пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць.

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць.

-А зараз паглядзелі адін на аднаго, ўсміхнуліся, пажадалі поспехаў і пачынаем ўрок.

ІІ. Актуалізацыя ведаў вучняў

*уступная   гутарка

-Сёння ў нас будзе незвычайны ўрок, а ўрок-падарожжа.

-Адгадайце, калі ласка, загадку і вы адразу зразумееце, на якім транспарце мы будзем падарожнічаць.

Адолее тунэлі, рэкі,

Яму б стальныя толькі рэйкі.

Гудок яго – нібыта крык,

Вагонаў мае шмат - …  (цягнік)

-Так сёння мы будзем падарожнічаць на казачным паравозіку, да якога будзем прычэпліваць вагончыкі .  ( Слайд 5)

-Слухаем песню з гудком паравозіка і, “загружаючы” першы вагончык адпраўляемся ў дарогу.

геаметрычныя фігуры

Як называюцца фігуры, паказаныя на малюнку? ( Слайд6)

*   работа ў групах

-Палічыце колькі прадметаў на картках, што ляжаць у вас на парце, і пакажыце лічбу на вееры.

гульня “Маўчанка”

-Палічыце, колькі  аднолькавых  прадметаўна малюнках(ягад, садавіны, агародніны), і моўчкі  пакажыце картку злічбай, якая абазначае гэтую колькасць. (Слайд 7,8)

гульня “Аднаві рад лікаў”

-На дошцы запісаны лічбы, але не ўсе. Некаторыя з іх згубіліся. Патрэбна замест кропак запісаць патрэбную лічбу

-Вось і загрузілі мы першы вагон, пераходзім да другога.

* вуснае лічэнне

1)лікавы рад

-Лічым ўсе разам  ад 0 да 10 і наадварот.

-Назавіце ў гэтым лікавым радзе самы меншы лік.

-Самы большы лік.

-Суседзяў ліку 4 (7, 9)

2)гульня “Хто хутчэй”

-Зараз мы пераходзім да наступнага задання. На малюнкуСлайд 8) запісаны выразы: (Слайд 9)

2 … 4;   3 … 5;  4 … 6; 5 … 0; 1 … 6; 2 … 5;  0 . . .4;  5 . . . 1; 6 . . . 3

Патрэбна паказаць картку з патрэбным знакам, які вы паставіце паміж лікамі.Пераможа той, хто хутчэй і правільна пакажа гэты знак.

3)-А зараз гульня “Наадварот”. Вы разглядаеце  малюнкі і  называеце знакі, што там размешчаны (“больш”, “менш”, “роўна”. “плюс”, “мінус”) (Слайд 10)

ІІІ.Выкладанне новага матэрыялу

-Пачынаем загружаць наступны вагончык:

* паведамленне тэмы і мэты урока

-Сёння на ўроку вы пазнаёміцеся новым лікам і лічбай; будзеце працаваць з геаметрычнымі фігурамі; складаць і рашаць задачы; пісаць  новую лічбу.

-А з якім лікам і якой  лічбай вы сёння пазнаёміцеся, вы даведаецеся з назвы

казак , зместу прыказак і малюнкаў да іх.

-Дапамажыце закончыць назву казак і прыказак. ( Слайд11)

1)Беласнежка і ….. гномаў,

2)Воўк і …..казлят.

3) Казка аб мёртвай царэўне і … асілках.

4) ….. пятніц на тыдзень.

5)….. раз адмерай, адзін раз адрэж.

6)….. аднаго не чакаюць.

-Які лік прысутнічае ва ўсіх гэтых казках і прыказках?

- Так, гэта лік 7. Разглядаем лічбу 7 на малюнках і лічым, колькі на іх прадметаў. (Слайд 12)

-А зараз “загружаем” наступны  вагончык.

*магія ліку 7

-Рабяты, а выведаеце, што лік 7 лічыцца магічным. Можа, хто ведае ў чым магія ліку 7?

-Не ведаеце. Тады ўважліва слухайце мяне і разглядайце малюнкі. ( Слайд 13)

Вельмі-вельмі даўно лік 7 быў самы большы ў радзе лікаў. Гэтая лічба азначала “ўсё”, пагэтаму карысталася павагай сярод людзей.

  Людзям былі вядомы ўсяго 7 планет, да якіх адносілася і Сонца. і Месяц. Па планетах сталі лічыць час. Так ўтварыўся 7-дзённы тыдзень.  ДнІ сталі называць імёнамі  багоў. У многіх народаў такія назвы засталіся да цяперашняга часу: у французаў –аўторак – мэрдзі (дзень Марса), серада – лондзі (дзень Месяца), у немцаў – нядзеля – зонтаг (дзень Сонца). Сямёрка  стала свяшчэнным лікам. Яго лічылі магічнымяшчэ і таму, што чалавек успрымае навакольны свет праз 7 дзірак ў галаве: два вокі, два вухі, дзве ноздры і рот.  

У вясёлцы 7 колераў, а на свеце 7 цудаў таксама невыпадкова.

-Вось з якім незвычайным лікам мы пазнаёміліся.

А зараз мы ў наступным выгончыку крышачку адпачнём.

*фізкультхвілінка (Слайд 14)

-Адпачылі крыху і далей за работу, бо час не стаіць на месцы. Загружаем наступны вагончык:

* утварэнне ліку 7

Як з 8 рамонкаў атрымаць 7? (Слайд 15)

- Працуем па падручніку на старонцы 80.

-Якую лічбу вы там бачыце? (7 ) На што яна падобная? (На касу)

-Што размешчана побач з лічбай? (Лічыльныя палачкі) Як яны размешчаны? (Злевага боку пакладзена 6 палачак, а з правага, асобна, 1)

-Дык як з ліку 6 утварыць лік 7? (Дабавіць 1 парадмет).

-Якая геаметрычная фігура размешчана побач з лічбай 7? (Сямівугольнік)

-Чаму вы так лічыце? (Бо ў гэтай фігуры 7 вуглоў)

Наступны вагончык называецца

* рашэнне вершаваных задач

-Я чытаю вам задачы , а вы лічыце колькі ў іх рыб, парасятак і буслоў іназываеце іх колькасць, або паказваеце картку з патрэбнай лічбай.  (Слайд 16)

1) У Міхася такі ўлоў:

Два ліні, пяць акунёў.

    Колькі ўсіх? Міхась маўчыць.

   Хто дапаможа палічыць?

2) З лесу выйшаў статак

   Дзікіх парасятак:

   Спераду – шасцёра

    І ззаду – адзін.

   Колькі парасятак

   Утварыла статак?

3) Ля рэчкі, быццам на парад,

    Буслы пастроіліся ў рад.

    Раптам тры з іх паляцелі,

    А чатыры ляцець не захацелі

     Буслоў жа колькі было ўсіх?

     Хутка падлічыце іх.

ж) гульня “Дапытлівы”

-Назавіце і палічыце колькі дзён у тыдні.

-Якія колеры ў вясёлкі? Колькі іх?

Колькі цудаў на свеце? Можа ведаеце якія? (Гэта самыя вядомыя помнікі мастацтва старога свету: Егіпецкія піраміды, вісячыя сады Семіраміды, статуя Зеўса ў Алімпіі, Храм Артэміды ў Эфесе, маўзалей ў Галікарнасе, калосс Радосскі, Александрыйскі маяк  (Слайды 17-19)

-Вось якія прыгожыя, старынныя і незвычайныя цуды ёсць на свеце.

-Ну, а мы будзем працаваць над загрузкай наступнага вагончыка, які называецца

ж) складанне, рашэнне і запіс задач

- Скдадаем задачы пры дапамозе малюнкаў (Слайд 20) і запісваем іх рашэнне ў сшытку і на дошцы.

-Малайцы, добра справіліся з задачамі. А зараз будзем “загружаць” вагончык пад назвай

і) пісьмо лічбы 7

-Адкрываем сшыткі настаронцы 41.

-Разглядаем напісаную лічбу 7. З якіх элементаў яна складаецца?

-Так,лічба 7 складаецца з наступных элементаў: хвалістай лініі, доўгай прамой лініі, маленькай гарызантальнай лініі.

-Абводзім лічбу 7 па контуры простым алоўкам.

-Пшам лічбу 7 разам са мною ў паветры пад лічэнне.

-Самастойна прапісваем лічбу 7.

-Робім лінеечку ацэнкі ў сшытку. Ацэньваем сваё напісанне лічбы 7.

ІV. Падвядзенне вынікаў урока.

1)-На табліцы (Слайд 21) размешчаны лічбы. Вам патрэбна палічыць колькі разоў там сустракаецца лічба 7 і паказаць патрэбны лік на вееры лічбаў.

2)-З лічыльных палачак пабудуйце геаметрычныя фігуры: прамавугольнік, трохвугольнік, квадрат.

-Аб чым вы даведаліся на ўроку?

-Што новага і цікавага ўзналі?

V. Рэфлексія

-Вось і заканчваецца наша падарожжа. (Слайд 22)

-Малайцы, дзеці! Працавалі вы добра, дружна і старанна;  цудоўна  складалі і рашалі задачы, даведаліся шмат цікавага.

-Я дзякую вам за працу на ўроку. А зараз падыміце ўсе ручкі ўверх, пакладзіце іх сабе на галаву і пагладзьце сябе.

-А цепер вазьміце свае геаметрычныя фігуры і прымацуйце іх на дошцы наступным чынам: каму вельмі спадабаўся ўрок, той возьме круг зялёнага колеру, хто стараўся на ўроку, але ў яго не ўсё атрымоўвалася – жоўты трохвугольнік, а каму ўрок не спадабаўся, той прымацуе на дошцы чырвоны квадрат.

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Лік і лічба 7 (урок-падарожжа па матэматыцы ў 1 класе)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Инструктор по волейболу

Получите профессию

Секретарь-администратор

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 672 238 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 24.01.2016 4212
    • DOCX 1 мбайт
    • 45 скачиваний
    • Рейтинг: 1 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Бутьковец Анастасия Петровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Бутьковец Анастасия Петровна
    Бутьковец Анастасия Петровна
    • На сайте: 8 лет и 6 месяцев
    • Подписчики: 3
    • Всего просмотров: 83538
    • Всего материалов: 36

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Методика организации образовательного процесса в начальном общем образовании

Учитель начальных классов

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 2688 человек из 84 регионов
  • Этот курс уже прошли 12 539 человек

Курс повышения квалификации

Теория, методика и практика обучения младших школьников основам шахматной игры в условиях реализации ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 53 человека из 26 регионов
  • Этот курс уже прошли 188 человек

Курс повышения квалификации

Каллиграфия. Искусство красивого почерка

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 1508 человек из 84 регионов
  • Этот курс уже прошли 4 825 человек

Мини-курс

Фитнес: теория и практика

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 14 человек

Мини-курс

Основы сетевого гостиничного бизнеса

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Фитнес: особенности занятий и специфика питания

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 117 человек из 44 регионов
  • Этот курс уже прошли 42 человека