Инфоурок Родной язык КонспектыПлан-канспект урока "Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс"

План-канспект урока "Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс"

Скачать материал

Харлап Ганна Леанідаўна, 

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”,

1 кв/к

 

План-канспект

урока беларускай мовы

ў        V       класе

 

Тэма: Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс

 

Мэта: замацоўваць веды вучняў пра напісанне слоў з падоўжанымі / падвоенымі зычнымі.

 

Задачы:

 

1)    Удасканальваць уменні:

·        Адрозніваць падаўжэнне ад падваення,

·        Пісаць словы з падоўжанымі зычнымі,

·        Падбіраць да слоў аднакаранёвыя, у якіх ёсць падоўжаныя гукі,

·        Працаваць з лічбавым дыктантам, шукаючы правільныя і няправільныя сцверджанні.

 

2)    Развіваць:

      арфаграфічную пільнасць праз уменне  ўстаўляць прапушчаныя літары ў словах,

      звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка,

      лагічнае мысленне праз адгадванне рэбусаў.

 

3)    Выхоўваць:

         цікавасць да ўрокаў беларускай мовы праз наступныя формы работы: самастойная работа, праца з “палітрай настрою”.

 

Тып: камбінавы ўрок.

 

Форма: самастойная работа.

Абсталяванне:

“Палітра настрою”,

Лісточкі з заданнямі,

Падручнік.

 

Запісы на дошцы:

дата,

словы “класная работа”,

тэма ўрока,

дамашняе заданне,

мэты:

Ø Я замацую веды пра правапіс …

Ø Для гэтага мне патрэбна…

Ø Я буду ўмець адрозніваць …

 

Ход урока

 

1.     Арганізацыйны этап   

1.1 Прывітанне

-Добрай раніцы! (Вучні вітаюцца)

 

Дзеці:         На ўроку мовы сёння

Мы будзем добра працаваць.

І свае веды вельмі  рады ўсім вам паказаць.

 

-Сядайце!

 

1.2 Прыём “Палітра настрою”

-Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. З   дапамогай палітры настрою, пакажыце свой настрой у пачатку ўрока.

 

      Падыміце зялёныя палачкі ўверх, калі вы пачынаеце ўрок з цудоўным настроем і чакаеце ад урока што-небудзь цікавае.

      Жоўтыя – з сонечным настроем, бо добра падрыхтаваліся да ўрока.

      Аранжавыя – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

      Ружовыя – вам сумна.

      Сінія – вы напружаны, адчуваеце трывогу.

 

-Я спадзяюся, што ўрок будзе бадзёрым, а гэта дапаможа нам лёгка працаваць і атрымліваць добрыя адзнакі.  

 

1.3 Праца ў сшытках

-Дзеці, запішыце дату, словы “класная работа”.  (Вучні робяць запісы)

 

 

2.            Мэтавызначэнне

 

-Дзеці, паглядзіце на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца, што павінны замацаваць? (Адказы вучняў)

 

Ø Я замацую веды пра правапіс …

Ø Для гэтага мне патрэбна…

Ø Я буду ўмець адрозніваць …

 

-Добрыя мэты! Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаецца!

 

3.  Праверка дамашняга задання

 

3.1 Апытванне

-Якія зычныя ў беларускай мове могуць вымаўляцца падоўжана?

-Каля адбываецца падаўжэнне? Прывядзіце прыклады.

-Як перадаецца на пісьме падаўжэнне гука д? Прывядзіце прыклады.

-Што трэба адрозніваць ад падаўжэння?

-Калі адбываецца падваенне? Прывядзіце прыклады.

-Калі падаўжэнне зычных не адбываецца? Прывядзіце прыклады.

 

- Такім чынам, можна лічыць, што тэму на прошлым уроку вы засвоілі (поўнасцю, часткова), але да тэарэтычнага матэрыялу неабходна адносіцца сур’ёзней, каб у будучым гэтыя веды не разгубіць. Не забудзьце прыйсці на падтрымліваючыя заняткі.

 

3.2 Праверка выканання ДЗ у сшытках

-Мы зараз з вамі праверым, ці зразумелі вы прошлую тэму ўрока і як выканалі дамашняе заданне.

-Якое дамашняе заданне выконвалі?

-Што трэба было зрабіць у гэтым практыкаванні?

-Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання?

-Да выканання дамашняга задання некаторым вучням неабходна адносіцца адказней.

 

4.  Самастойная работа вучняў

4.1 Інструктаж выканання заданняў

4.2 Выкананне самастойнай работы

Заданне 1. Размеркаваць прыведзеныя словы ў табліцу. 1 слупок – словы з падоўжанымі зычнымі, а ў 2 слупок – словы з падвоенымі зычнымі.

Заданне 2. Падабраць да слоў аднакаранёвыя, у якіх ёсць падоўжаныя гукі.

 

4.3 Фізкультхвілінка

-Ці стаміліся? Прыйшоў час адпачыць.

Давайце ўстанем дружна, разам,

Уменні рухацца пакажам.

Так паглядзім улева, управа,

На месцы ўсе паскачам жвава,

І нахінёмся нізка-нізка,

Зноў станем прама, па-англійску.

Нарэшце, удыхнём глыбока

І вернемся да тэмы ўрока.

-Вось мы і адпачылі. Можна працаваць далей.

 

4.4 Выкананне самастойнай работы

Заданне 3. Спісаць тэкст, уставіць прапушчаныя літары.

Заданне 4. Адзначыць правільныя і няправільныя сцверджанні. Адказы запісаць у лічбавым выглядзе: 1 – правільнае сцверджанне, 0 – няправільнае сцверджанне.

Заданне 5. Разгадаць рэбусы.

Заданне 6. Выканаць міні-тэст.

 

5. Падвядзенне вынікаў

- Адкажыце на мае пытанні:

-Якія зычныя ў беларускай мове могуць вымаўляцца падоўжана?

-Каля адбываецца падаўжэнне? Прывядзіце прыклады.

-Як перадаецца на пісьме падаўжэнне гука д? Прывядзіце прыклады.

-Што трэба адрозніваць ад падаўжэння?

-Калі адбываецца падваенне? Прывядзіце прыклады.

-Калі падаўжэнне зычных не адбываецца? Прывядзіце прыклады.

 

6. Рэфлексія

-Зараз праверым, з якім настроем для вас прайшоў урок.

 

6.1 Апытванне

·        Скажыце, дзеці, ці дасягнулі мы мэты, якія ставілі на пачатку ўрока?

·        Што не зразумелі?

·        Ці паспяхова выканалі заданні?

·        Як вы думаеце, што не атрымалася?

·        Якое заданне здалося самым цяжкім?

·        Што для вас было самым цікавым на ўроку?

 

6.2 Прыём “Палітра настрою”

-Зараз падрыхтуеце палачкі настрою.

·        Падыміце зялёную палачку тыя, хто з цудоўным настроем актыўна працаваў, з заданнямі справіўся паспяхова.

·        Жоўтую – хто з сонечным настроем, бо добра зразумеў правілы, якія вывучалі на  ўроку.

·        Аранжавую – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

·        Ружовую – вам сумна, бо ў некаторых заданнях вы рабілі памылкі.

·        Сінюю – каму заданні былі занадта цяжкімі і вам яшчэ патрэбна  мая дапамога.

 

8. Дамашняе заданне

-Дзеці, звернемся да дамашняга задання.

-Дома вы папрацуеце з практыкаваннем 151

-Вы павінны будзеце спісаць тэкст, уставіць прапушчаныя літары.

-Падобнае заданне вы ўжо выконвалі сёння ў класе. Таму, я лічу, цяжкасцей у вас не павінна быць.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по корпоративной культуре

Получите профессию

Экскурсовод (гид)

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 273 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.08.2021 1514
    • DOCX 20.9 кбайт
    • 25 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 98575
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Русский язык: теория и методика преподавания в образовательной организации

Учитель русского языка

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 88 человек из 36 регионов
  • Этот курс уже прошли 254 человека

Курс повышения квалификации

Методика обучения русскому языку в образовательных организациях в условиях реализации ФГОС

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 481 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 5 634 человека

Курс профессиональной переподготовки

Педагогическая деятельность по проектированию и реализации образовательного процесса в общеобразовательных организациях (предмет "Русский язык и литература")

Учитель русского языка и литературы

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 55 человек из 30 регионов
  • Этот курс уже прошли 62 человека

Мини-курс

Уникальный образ как педагога: основные принципы позиционирования

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 21 человек

Мини-курс

Педагогические аспекты работы с баснями Эзопа

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Управление рисками в бизнесе: анализ, оценка и стратегии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе