Инфоурок Начальные классы КонспектыТэксты дыктантаў па беларускай мове для 2 класа

Тэксты дыктантаў па беларускай мове для 2 класа

Скачать материал

Тэксты дыктантаў для 2 класа

 

Правапіс галосных о, э – а

 

Памочніца

Галіна мама прыйдзе з работы позна. Галя вырашыла дапамагчы маме. Дзяўчынка зайшла на кухню. Памыла каструлю. Потым памыла падлогу. На кухні парадак. Мама будзе рада. (26)

Паводле Ф. Рамашкі

Салодкая цыбуля

У агародзе бабуля саджала цыбулю. Алеся ёй дапамагала. Мінавалі дні. Паказаліся расточкі. Алеся нарвала сакавітых пёрак. Цыбуля была салодкая. (21)

Паводле М. Даніленкі

Восень

Наступіла восень.Сонца не свеціць так ярка, як улетку. Кожны дзень яно ўсё ніжэй ходзіць па небе. Неба часцей засцілаецца хмарамі. Нявесела пазірае яно на лугі і палі.

Ідзе дробны дожджык. Нудна і няўтульна выглядае ўсё ўвосень. (38)

Паводле Я. Коласа

Бярозка

На мосціку праз шчыліну прабілася бярозка. Яна цягнулася да сонца. Ціха шапацела зялёным лісцейкам. Людзі шкадавалі яе. Шафёры стараліся не зачапіць дрэўца. Аднойчы падышоў да бярозкі дзядзька Карней. Ён выкапаў дрэўца і пасадзіў каля дарогі. (36)

Паводле М. Янчанкі

 

Правапіс галосных е, ё – я

 

Дразды

Рана вясной вяртаюцца з далёкага выраю дразды. Цэлымі вечарамі яны сядзяць на елках і перагукваюцца паміж сабою.

Закрасаваліся першыя вясновыя кветкі. Вясёлыя дразды спявалі цэлыя суткі. (27)

Паводле Р. Ігнаценкі

Лясок

Сяргей і Кацярынка жывуць у вёсцы. Каля іх вёскі сасновы лясок. Дзеці старанна даглядаюць малыя дрэўцы. Яны дапамагаюць iм падрасці.

Пройдзе час. Вырастуць зялёныя cacoнкі. Зашумяць маладыя лясы. (29)

                                                                                    З перыядычнага друку

Бусляняты

Вось да высокай алешыны падляцеў стары бусел. Ён асцярожна апусціўся на край гнязда. Бусел прынёс вялікую змяю. Яму патрэбна было накарміць буслянятак. Малады бусел хуценька cxaпіў змяю. Яна знікла ў дзюбе бусляняці. (33)

Паводле В. Вольскага

Зімой у лесе

Нізка да зямлі схілілі свае пушыстыя галінкі елкі. Зімой у лесе вельмі ціха. Не чуваць птушыных галасоў. Толькі на ўвесь лес раздаецца стук ляснога доктара дзятла. Соладка спіць у бярлозе мядзведзь. (34)

З перыядычнага друку

У лесе

Высокія хвоі развесілі свае іглістыя верхавіны. Зялёныя елачкі выгінаюць калючыя галінкі. Красуецца кучаравая бярозка. Ледзь дрыжыць шэрая асіна. У лесе стаіць цішыня. Толькі дзяцел стукае па дрэве моцным носам. (31)

З часопіса “Родная прырода”

 

JIaci

Раніцай я збіраў спелыя суніцы. Сярод маладых елак стаяла старая ласіха. Побач з ёй стаяла маленькае ласяня. У промнях ранішняга сонца яно было прыгожым. Ласіха i ласяня ўважліва разглядалі мяне. (31)

Паводле З. Бяспалага

 

Напісанне слоў з у – ў

 

У лесе восенню

Надыход восені асабліва адчуваецца ў лесе. Яшчэ нядаўна шчэбет птушак напаўняў гушчар. А цяпер ціха і глуха ў лесе. Птушкі перасталі спяваць. Лісце пажаўцела. Часта ідуць дажджы. (30)

Паводле Я. Коласа

Акула

Акула – вельмі цікавы драпежнік. Яна амаль заўсёды галодная і хапае ўсё, што ёй трапляецца. У страўніках акул знаходзілі гадзіннікі, малаткі, бляшанкі ад кансерваў, траву, драўляныя скрынкі, мяшкі з вугалем і іншыя прадметы. (33)

Паводле Д. Слаўковіча

Надыход вясны

Ярка свяціла сонца. У бярэзніку весела пераклікаліся грaкi i галкі.

Мiшa ўзяў рыдлёўку. Ён падышоў да лужыны. Хлопчык пачаў капаць канаўку. Хутка ўся вада сцякла ў ручай. (29)

Паводле Ю. Ванага

Напісанне слоў з і – й

 

Восень

У восеньскім лесе спакойна. Чуецца часам рэзкі крык сойкі.

Птушкі рыхтуюцца ў вырай. Па галінках скачуць сініцы. Вось праляцела з шумам чародка драздоў. Сойкі спрачаюцца між сабой заўзята, але без прычыны. (32)

Паводле В. Вольскага

 

Мяккі знак – паказчык мяккасці зычнага гука

 

Сустрэча

Весела цінькалі птушкі. Я ішоў паўз лес. Потым накіраваўся ў бор, каб назбіраць лісічак. Раптам сярод ялінак мільганулі доўгія ногі лася. Лось выйшаў з лесу i спыніўся. (28)

Паводле З. Бяспалага

Мішка

Увосень мядзведзь знайшоў сабе пад елкай яму. Нацягаў ён туды галінак. Залез у яму i лёг. Моцна заснуў мядзведзь. Стаіць зіма. Сняжынкі пакрылі зямлю. Мішку спіцца соладка. Ён прачнецца толькі вясной. (32)

З перыядычнага друку

Гукі [д] і [дз’], [т] і [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме

 

Шпакі

Сцёпка зpaбіў шпакоўню. Ён прыладзіў яе да грушы. Хутка тут пасяліліся шпакі. Сцёпка добра ведаў свaix шпакоў. Раніцай птушкі будзілі Сцёпку звонкай песняй. (24)

Паводле М. Марушкевіча

 

Вясна

Раніца выдалася цёплая, ціхая. Па чыстым блакітным небе павольна кацілася яркае сонца. У садзе рамантавалі свае гнёзды дбалыя гракі. У сіняй вышыні звінелі жаваранкі. Пад гарачымі праменямі сонца снег хутка раставаў. Пад нагамі хлюпала веснавая вада. (37)

Паводле П. Рунца

Любіце прыроду

Мы любім прыроду. Мы любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і кучаравыя дубровы на ўзгорках. Любім мы бязмежныя калгасныя нівы, цудоўныя сады, сакавітыя травы. Мы любім спакойныя, задуменныя рэкі, шырокія сінія азёры нашай Радзімы. (37)

Паводле В. Вольскага

 

Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі ў канцы слова

 

Новы год

У кожнай школе бывае свята навагодняй ёлкі. Вакол яе танцуюць радасныя дзеці. Яны чытаюць вершы, спяваюць песні. Тут Дзед Мароз i Снягурка. Яны вядуць з дзецьмі вясёлыя карагоды. А на вуліцы іскрыцца бялюткі снег. (36)

                                                            З перыядычнага друку

Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі ў сярэдзіне слова

 

Піна

Чорныя лодкі выцягнуты з вады на пясок. Гэта руплівыя сяляне прывезлі на продаж мяса, сала. Ёсць тут мука, рыба, малако. У кашах розная гародніна і грыбкі. Усё гэта прывезена на лодках па рацэ. (34)

Паводле В. Вольскага

Градка

Вясной мама рабіла градкі. Жэня захацеў сам зрабіць градку. Мама дазволіла. Яны разам завяршылі пасадку гародніны.

Першым узышоў гарох. За iм — сланечнік. За сланечнікам — рэпка, морква. Жэня даглядаў расліны. (30)

Паводле Я. Бяганскай

Падоўжаныя зычныя

 

Адлёт птушак

Поле ўжо даўно апусцела. Птушкі збіраюцца ў вырай. Людзі пачалі капаць бульбу. Далёка ў асеннім небе быў чуваць крык жураўлёў. Высока ляцяць жураўлі. (25)

Паводле Я. Коласа

 

Апостраф (’) і раздзяляльны мяккі знак (ь)

 

Восень

Надвор’е ўвосень вельмі няўстойлівае. Ноччу бываюць замаразкі. Удзень дождж. Пад вечар засвеціць і сонейка. А часам тэрмометр пакажа больш за дваццаць градусаў цяпла. Такія дні людзі называюць “бабіным летам”. Яно найбольш бывае ў кастрычніку. Але здараецца і ў пачатку лістапада. (41)

А. Шкляр

Зімой

Мароз к поўдню адваліўся. На сонцы ўсімі колерамі заблішчалі сняжынкі. Весела заскакалі шчабятлівыя вераб’і ў садзе каля кармушак. Хлопчык развесіў кармушкі на пачатку зімы. Ён любіў стаяць на ганку і назіраць за вераб’ямі. Птушкі дружна дзяўблі зярняты. (38)

                                                                        Паводле М. Чарняўскага

Галінка

Вера каталася на саначках. Ля кусціка бэзу яна знайшла зламаную галінку. Вера ўзяла галінку і прынесла дадому. Дзяўчынка наліла вады ў збаночак, паставіла ў ваду бэзавую галінку. Праз некалькі дзён распусціліся пупышкі. На галінцы з’явіліся зялёныя лісточкі. (38)

                                                                                    Паводле В. Сухамлінскага

 

Правапіс вялікай літары

 

Летам

Дзед Васіль i ўнук Алег пайшлі ў лес па грыбы. За iмi пабег Дружок. Раптам з куста выскачыў шэры звярок. Гэта быў заяц. Дружок пабег за зайцам. Заяц спрытненька ўцёк. (31)

З перыядычнага друк

Верабейка

Мікітa з татам Уладзімірам Іванавічам былі на прагулцы. Яны ўбачылі верабейку. Верабейчык не ўмеў лётаць. Мікіта забраў яго дамоў. Праз некаторы час хлопчык адчыніў акно. Верабейка вылецеў i ceў на дрэва. (32)

З перыядычнага друку

Сябры

Янка i Пятрусь жывуць у адным сяле. Яны добра вучацца, любяць чытаць. Янка чытае кнігу пра звяроў. Пятрусь любіць вершы. Настаўніца Антаніна Іванаўна хваліць хлопчыкаў. (26)

                                                                                    З перыядычнага друку

Сябры

 

Мой лепшы сябар Сцяпанка. Мы разам пасвілі коней. Любілі падоўгу сядзець каля рэчкі. Тут была густая трава. Цвілі ўсякія кветкі.Унізе цвірчэла крынічная вада. Каля крыніцы і на рачным беразе раслі аер, чарот, мята. (35)

                                                                                                К. Чорны

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Тэксты дыктантаў па беларускай мове для 2 класа"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Специалист сварочного производства

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 887 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 19.01.2017 170583
    • DOCX 61 кбайт
    • 1489 скачиваний
    • Рейтинг: 4 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Малиновская Наталья Викторовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 8 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 8
    • Всего просмотров: 408454
    • Всего материалов: 82

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Бухгалтер

Бухгалтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 24 человека из 17 регионов

Курс повышения квалификации

Инструменты в преподавании кубановедения в соответствии с ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 162 человека

Курс повышения квалификации

Психолого-педагогические аспекты развития мотивации учебной деятельности на уроках математики у младших школьников в рамках реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 75 человек

Курс повышения квалификации

Специфика преподавания информатики в начальных классах с учетом ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 39 человек из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 284 человека

Мини-курс

Цифровые валюты и правовое регулирование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эмоциональная сфера детей: диагностика, особенности и регуляция

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 28 человек из 15 регионов
  • Этот курс уже прошли 13 человек

Мини-курс

Физическая культура и спорт: методика, педагогика, психология

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 13 человек
Сейчас в эфире

Консультация эксперта в сфере высшего образования. Как подготовиться к поступлению в вуз: простые ответы на сложные вопросы

Перейти к трансляции