Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок па літаратурнаму чытанню ў 2 класе. А.Якімовіч “Хто самы добры?”.В.Вітка “Чатыры пажаданні”

Урок па літаратурнаму чытанню ў 2 класе. А.Якімовіч “Хто самы добры?”.В.Вітка “Чатыры пажаданні”

Скачать материал

Клас: 2

Тэма: «Добрага ніколі не замнога.А.Якімовіч “Хто  самы добры?”.В.Вітка “Чатыры пажаданні”»

Мэты: пазнаёміць з творамі А.Якімовіч “Хто  самы добры?”.В.Вітка “Чатыры пажаданні”, вучыць прагназаваць змест твора па ілюстрацыях і загалоўку; развіваць бегласць, выразнасць, свядомасць, правільнасць чытання, развіваць уважлівасць, памяць, моўнае дыханне; вучыць складаць вуснае выказванне па малюнку,  выпрацоўваць навыкі вымаўлення характэрных гукаў беларускай мовы; выхоўваць пачуцці спагадлівасці, міласэрнасці, дабрыні.

Абсталяванне: падручнік для 2-га класа “Літаратурнае чытанне”  А.В. Вольскі, І.А. Гімпель; карткі для рэфлексіі; малюнкі.

 

План урока

1. Арганізацыйны этап

2. Праверка дамашняга задання

3. Праца над вершам В.Вітка “Чатыры пажаданні”

4. Праца над творам А.Якімовіч “Хто  самы добры?”

6. Падвядзенне вынікаў урока

7. Дамашняе заданне

8. Рэфлексія

                                               Ход урока

                              I.            Арганізацыйны момант

Да суседа павярніся,

І яму ты ўсміхніся

А цяпер за парту сядзь

Час урокнам пачынаць

                          II.            Праверка дамашняга задання

-Нагадайце мне,калі ласка,што неабходна было зрабіць дома.(Выразна прачытать “Хлопчык і летчык” Я.Купала)

-Так,добра.Зараз мы будзем чытаць верш, усе ўважліва сачыце, я ў любы момент спыню каго-небудзь,неабходна будзе працягваць.(Выклікаю вучняў,кожны вучань чытае верш па аднаму слупку,верш чытаецца 2 разы)

                       III.            Праца над вершам В.Вітка “Чатыры пажаданні”

1.Першасны сінтэз

Падрыхтоўка да ўспрымання зместу верша “Чатыры пажаданні”

-Давайце зараз з вамі прачытаем дыялог Васілінкі і Лянка,стр. 9. (Чытанне дыялогу па ролях)

-Давайце знойдзем,якія ветлівыя словы гаварыў Лянок?(Добры дзень, добрага табе здароўя,рады цябе бачыць)

-А чаму Лянок пачаў гаварыць так многа ветлівых слоў?(Ен прачытай верш “чатыры  пажаданні”

-Як вы думаеце,ці трэба гаварыць ветлівыя словы?Калі іх неабходна гаварыць?(Калі вітаешся,дзякаваць каму-небудзь,калі ідзеш спаць і г.д)

2.Першаснае ўспрыманне верша

Чытанне верша настаўнікам “Чатыры пажаданні” с.9-10

Лексічная праца праводзіцца перад чытаннем верша

Змалку- з  малых гадоў; з маленства.

Апаўдня- ў сярэдзіне дня, ў абед.

3.Праверка першаснага ўспрымання

            -Які настрой выклікаў верш?Чаму?

            -Якія словы неабходна гаварыць раніцай?У абед?Увечары?

            - Як вы мяркуеце, з якой інтанацыяй неабходны чытаць гэты верш?

               4.Аналіз

            -Прачытайце верш адзін адному ў паўголаса.(вучні чытаюць верш самастойна адзін адному)

            -Давайце ўспомнім, якія ветлівыя словы вы ведаеце?

            -Як можна назваць чалавека,які выкарыстоўвае гэтыя  ветлівыя словы?(ветлівы,добры,выхаваны)

            -А зараз давайце прачытаем верш па ланцужку,кожны чытае толькі адзін радок.Усім зразумела,што неабходна зрабіць?(чытанне па ланцужку)

             5.Другасны сінтэз

             -Як вы думаеце,чаму верш называецца “Чатыры пажаданні?”

             -Зараз з вамі даведаемся,ці вы дастаткова ветлівыя.Я прапаную вам некалькі сітуацый,а вы павінны сказаць,якія словы неабходна выкарыстоўваць у пэўнай сітуацыі.(пытанні да ўсяго класа)

             -Якія словы трэба гаварыць,калі мы сустракаем сяброў ці гасцей?(добры дзень,добры вечар і г.д.)

             -Якія словы будзем выкарыстоўваць,калі раніцай прышлі ў клас?(добрай раніцы)

              -Што будзем гаварыць,калі спазніліся на ўрок?(калі ласка,прабачце).А ці можна спазняцца?(трэба заўседы прыходзіць своечасова)

            -Якія словы выкарыстоўваем,калі пасля ўрокаў ідзем дахаты?(да пабачэння).

-А калі нам нешта далі,што будзем гаварыць?(дзякуў)

            6.Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Сядзем зноў займацца.

 

                       IV.            Праца над творам А.Якімовіч “Хто  самы добры?”

Падрыхтоўка да ўспрымання твора А.Якімовіч “Хто  самы добры”.(Прыказкі запісаны на дошцы)

 

-Давайце прачытаем першую прыказку,чытае першы рад хорам.

Сам добры-добрыя людзі.

-Як вы разумееце сэнс прыказкі?

-Давайце прачытаем другую прыказку,чытае другі рад хорам.

Добраму чалавеку ўсюды добра.

-Растлумачце сэнс,калі ласка, прыказкі.

-Давайце прачытаем наступную прыказку,чытаетрэці рад хорам.

Добры чалавек і сабакі дражніць не будзе.

-Як разумееце прыказку?

-Скажыце,як вы думаеце,на якую тэму гэтыя ўсе прыказкі?Давайце яшчэ раз прачытаем іх.

7. Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту А.Якімовіч “Хто  самы добры”.

-Разглядзьце малюнак на с.12.Як вы думаеце, пра што будзе апавяданне?(адказы дзяцей)

8.Першаснае ўспрыманне тэксту

-Зараз я прачытаю,а вы ўважліва слухайце.У тэксце будуць незразумелыя словы, якія з вамі зараз разбяром.

     Лексічная праца перад чытаннем твора

     На гулкай вуліцы-на шумнай вуліцы.

    Паспрачаліся- рус. спорили.

    Бездапаможныя- рус.беспомощные.

    Шкадую- рус. жалею.

    Металічны кій- рус. палка, трость.

    Кепскі-дрэнны.

9.Праверка першаснага ўспрымання

-Які настрой у вас пасля праслуханнага твора?

-Чаму настрой..?

-Ці хваляваліся вы за жанчыну?Чаму?

 

10.Аналіз

 Чытанне твора па часткам вучнямі самастойна         

 

                                      Хто самы добры?
                                      Аляксей Якімовіч
Каля пешаходнага перахода на гулкай гарадской вуліцы паспрачаліся сябрытрэцякласнікі Ваня, Пеця і Алесь.
— Я самы добры, — сказаў Ваня. —Я вельмі шкадую старых людзей. Яны часта такія бездапаможныя!

 Я самы добры, — не пагадзіўся з Ванем Пеця. — Я вельмі шкадую адзінокіх  старых людзей. Ім іншы раз пагаварыць  няма з кім. 
— Я самы добры... — пачаў Алесь. Але  Ваня перапыніў яго: 
— Ты лепей памаўчы. Учора задачу па  матэматыцы не даў спісаць. З -за цябе перад  настаўніцай прыйшлося апраўдвацца. 
— Так, так, — падтакнуў Пеця. 
— Самому трэба рашаць задачы. Будзеш  спісваць — ніколі матэматыку не вывучыш, — ціха прамовіў Алесь. 

 

 -У які клас хадзиілі хлопчыкі?

-Як звалі хлопчыкаў?

-Аб чым спрачаліся хлопчыкі?

-Што гаварый пра сябе Ваня?Прачытайце.

- Што гаварый пра сябе Пеця?Прачытайце.

-Што пачаў гаварыць Алеся?Прачытайце.

 

З -за рога дома, мацаючы металічным кіем  дарогу, выйшла сівая жанчына і накіравалася на пешаходны пераход.

А па дарозе суцэльным патокам машыны імчацца, злосна гудзяць. 
— Куды яна ідзе? — усклікнуў Ваня. — Зялёны агонь святлафора яшчэ не загарэўся. 
— У яе кепскі зрок! — здагадаўся Пеця. — Мама неяк казала, што людзі з кепскім зрокам заўжды ходзяць з кійком. 
Стаяць Ваня і Пеця, дзівяцца. А Алесь падбег да жанчыны іідакрануўся да яе рукі. 
— Пачакайце, не пераходзьце дарогу! Зараз я вас перавяду. Вы мне дазволіце? 
Жанчына павярнула галаву да хлопчыка  і ўсміхнулася. Калі б яна чула нядаўнюю  спрэчку, то, напэўна, здагадалася б, хто тут  самы добры. І вы здагадаліся?

 

-Хто накіраваўся да пешаходнага пераходу?

-Чаму жанчына ішла з кійком?

-Хто дапамог жанчыне?

-Як Алесь дапамог жанчыне?

-Як вы думаеце,хто з хлопчыкаў самы добры?Чаму?

 

11.Другасны сінтэз

Чытанне вучнямі апавядання  па ролях.

 

                           V.            Падвядзенне вынікаў

-З якімі творамі мы пазнаеміліся на ўроку?

-Якія ветлівыя словы вы ведаеце?

-Ці выкарыстоўваеце вы ветлівыя словы ў жыці?У якіх выпадках?

-Ці патрэбна дапамагаць старым людзям,бацькам?

-А чым дапамагаеце?

 

-У нас на дошцы есць дрэва добрых спраў,але падзьмуў моцны вецер і нашыя добрыя ўчынкі рассыпаліся.Давайце наша дрэва запоўнім добрымі справамі і ветлівымі словамі

 

                       VI.            Дамашняе заданне

-с.9-10 выразна чытаць.

 

                    VII.            Рэфлексія

-У нас на дошцы есць дрэва добрых спраў,але падзьмуў моцны вецер і нашыя добрыя ўчынкі рассыпаліся.Давайце наша дрэва запоўнім добрымі справамі і ветлівымі словамі.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок па літаратурнаму чытанню ў 2 класе. А.Якімовіч “Хто самы добры?”.В.Вітка “Чатыры пажаданні”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Главный бухгалтер

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 665 171 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.02.2021 2637
    • DOCX 21.4 кбайт
    • 173 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Горбач Карина Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Горбач Карина Александровна
    Горбач Карина Александровна
    • На сайте: 3 года и 11 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 22115
    • Всего материалов: 4

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Интернет-маркетолог

Интернет-маркетолог

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Одаренные дети. Особенности развития и система сопровождения в системе школьного образования в условиях реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 129 человек из 36 регионов
  • Этот курс уже прошли 532 человека

Курс повышения квалификации

Психолого-педагогические аспекты развития мотивации учебной деятельности на уроках математики у младших школьников в рамках реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 75 человек

Курс повышения квалификации

Методика преподавания курса «Шахматы» в общеобразовательных организациях в рамках ФГОС НОО

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 273 человека из 56 регионов
  • Этот курс уже прошли 3 597 человек

Мини-курс

Детские и взрослые эмоции

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Стратегия продаж и продуктовая линейка: успех в современном бизнесе

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психологические аспекты родительства и развития ребёнка

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе