Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок па МРБ "Мінск - СТАЛІЦА НАШАЙ ДЗЯРЖАВЫ"

Урок па МРБ "Мінск - СТАЛІЦА НАШАЙ ДЗЯРЖАВЫ"

Скачать материал

Мінск – сталіца нашай дзяржавы.
Мэта:
 1. пазнаёмиць вучняў з горадам Мінскам – сталіцай Рэспублікі Беларусь;
                 паказаць роль Мінска, як галоўнага гаспадарчага, палітычнага і культурнага
                 цэнтра нашай Рэспублікі;
             2. развіваць у вучняў лагічнае мысленне, уменне працаваць з гістарычнай картай;
             3. выхоўваць у вучняў эстэтычныя пачуцці, цягу да прыгожага і велічнага,
                 пачуццё гонару за нашу сталіцу, яе гістарычнае мінулае.
Абсталяванне: малюнкі праспектаў, плошчаў, вуліц, будынкаў, помнікаў сталіцы; карткі для праверкі дамашняга задання; контурныя карты; карта Рэспублікі Беларусь; прэзентацыя.

План:
1.
Арганізацыя пачатку урока.
2.
Праверка дамашняга задання.
   - Работа па картках.
3. Паведамленне тэмы і мэт урока.
4. Вывучэнне новага матэрыялу.
    1. Галоўныя “вароты горада”. (слайд і паведамленне).
    2. Плошча Незалежнасці. (слайд і паведамленне вучня).
    3. Вуліца Няміга. (слайд і паведамленне).
    4. Праспект Пераможцаў. (слайд і чытанне па падручніку).
    5. Вуліца Машэрава. (слайд і паведамленне вучаніцы).
    Фізкультхвілінка.
    6. Востраў смутку і слёз. (слайды, пытанні і паведамленне).
    7. Кастрычніцкая плошча. (слайд і паведамленне).
    8. Плошча Перамогі. (слайд і паведамленне).
    9. Плошча Якуба Коласа. (слайд, пытанні і паведамленне).
5.
Замацаванне новага матэрыялу.
    - Работа па рабочых сшытках.
6. Падвядзенне вынікаў урока.
    - Пытанні.
7. Дамашняе заданне.
    - Рэфлексія.
    - Дамашняе заданне.

Ход урока

1. Арганізацыя пачатку урока.
- Добры дзень! Сядайце!
+ Добры дзень!
2. Праверка дамашняга задання.
Работа па картках (самастойная работа)
1 варыянт
1.
Паказаць на контурнай карце: Салігорск, Наваполацк.
2. Указаць месца знаходжання гарадоў (Пд – Пн – Зах – Усх): Светлагорск, Жодзіна.
3. Да якіх абласцей адносяцца гарады: Светлагорск, Салігорск?
4. Адгадайце:
1) У назве горада прысутнічае слова “соль”.
2) Як называецца гэта соль?
3) Горад, у якім вырабляюць вялікія аўтамабілі.
4) Як яны называюцца?
2 варыянт
1.
Паказаць на контурнай карце: Светлагорск, Жодзіна.
2. Указаць месца знаходжання гарадоў (Пд – Пн – Зах – Усх): Салігорск, Наваполацк.
3. Да якіх абласцей адносяцца гарады: Наваполацк, Жодзіна?
4. Адгадайце:
1) У назве горада прысутнічае слова “Полацк”.
2) Што там робяць з нафтай?
3) У назве горада прысутнічае слова “светлы”.
4) Як называецца прафесія, звязаная з электрычнай энергіяй?

3. Паведамленне тэмы і мэт урока.
- Сёння на ўроку мы адправімся на экскурсію ў сталіцу Рэспублікі Беларусь – г. Мінск. Разгледзім праспекты і плошчы Мінска, а таксама будынкі і помнікі сталіцы, вуліцы горада.

4. Вывучэнне новага матэрыялу.
- Паглядзіце на план нашай экскурсіі.
План:
1. Галоўныя “вароты горада”.
2. Плошча Незалежнасці.
3. Вуліца Няміга.
4. Праспект Пераможцаў.
5. Вуліца Машэрава.
6. Востраў смутку і слёз.
7. Кастрычніцкая плошча.
8. Плошча Перамогі.
9. Плошча Якуба Коласа.
- І перад ад’ездам адкажыце, колькі гадоў гораду Мінку, хто знае?
+ Гораду Мінску больша за 940 гадоў.
- Давайце ўспомнім дату першага летапіснага ўпамінання пра Мінск?
+ 1067г.
- А зараз паслухайце з якой падзеяй гэта ўпамінанне звязана? Давайце падлічым, колькі дакладна г. Мінску гадоў?
У гады Вялікай Айчыннай вайны г. Мінск амаль увесь быў зруйнаваны фашыстамі. Але, дзякуючы гераічнай працы людзей, горад падняўся з попелу і руін. Таму г. Мінск – старажытны і адначасова малады горад.
      За выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, за вялікую ролю ў развіцці партызанскага руху і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня 1974 г. Мінску было прысвоена ганаровае званне “Горад-герой”.
     Горад Мінск – адзін з буйнейшых і прыгажэйшых гарадоў Еўропы.
- І вось мы адпраўляемся на аўтобусе ў горад Мінск. І першая экскурсія ў галоўныя “вароты горада”. (паглядзіце на слайд і паслухайце).
Галоўныя “вароты горада”. Мы знаходзімся на прывакзальнай плошчы сталіцы. Паглядзіце, якая яна прыгожая. Такі выгляд плошча набыла ў 1946 – 1956 гг. Тут знаходзіцца чыгуначны вакзал – прыгожы сучасны будынак. Да вакзала пастаянна падыходзяць пасажырскія паязды. Таму вакзал называецца пасажырскім. Побач з ім знаходзіцца аўтобусны вакзал. Гэта вельмі зручна для пасажыраў. На другім баку Прывакзальнай плошчы ўзвышаецца два вялікія будынкі з вежамі. Сваім знешнім выглядам яны нагадваюсь вароты. Паглядзіце, калі ласка, на іх. Наш аўтобус набліжаецца да праспекта Незалежнасці.
- Адпраўляемся далей. Наступны прыпынак плошча Незалежнасці. (паглядзіце на слайд). А можа хто ведае, што-нібудзь пра гэтую плошчу? (выходзіць вучань і расказвае).
Праспект Незалежнасці – галоўная магістраль г. Мінска. Уздоўж праспекта размешчаны будынкі многіх вельмі важных дзяржаўных устаноў. Тут знаходзяцца Дом Урада, Рэзідэнцыя Прэзідэнта, Нацыянальная Акадэмія навук і нішыя. (паглядзіце на слайды). Наша знаёмства з праспектам Незалежнасці пачнецца з плошчы Незалежнасці. Гэта самая вялікая і прыгожая плоўча горада. Яе тэрыторыя 8 га. Побач знаходзіцца Дом Урады, пабудаваны ў 1930-1934гг. У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты Замініравалі будынак, але не паспелі яго ўзарваць. Над будынкам развіваецца Дзяржаўны сцяг нашай Рэспублікі. Тут знаходзіцца таксама будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – галоўнай навучальай установы нашай краіны. Быць студэнтам гэтага ўніверсітэта – вялікі гонар для кожнага, хто там вучыцца. Наш аўтобус набліжаецца да вуліцы, якая носіць назву рэчкі Нямігі, але на плане горада рэчкі з такой назвай ўжо няма.
- І наступны наш прыпынак вуліца Няміга. (паглядзіце на слайд і паслухайце).
Вуліца Няміга. Бітва на рацэ Нямізе. Тут, на гэтым месцы, дзе праходзіць вуліца, у 1067г. быў моцны бой. Сутыкнуліся дружыны кіеўскіх князёў з воінамі полацкага князя Усяслава Чарадзея. “І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй…” – так сведчыць летапісец аб гэтай бітве. Праляцелі з той грознай пары стагоддзі, перасохла Няміга і ператварылася ў маленькую ручаіну. У наш час пусцілі яе па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ яна ў бетоннай трубе, нібыта тыя слёзы, пралітыя па загінуўшых тут воінах у час крывавай сечы, што адбылася на берагах Нямігі 3 сакавіка 1067г. Праходзяць гады і стагоддзі, а вуліца з назвай Няміга захоўвае святую памяць аб мінулым.
- Далей мы адпраўляемся на праспект Пераможцаў. Паглядзіце на слайд і адкрыйце падручнікі на старонцы 128-129 і давайце пра гэты праспект Пераможцаў прачытаем.
- Наступная вуліца, куды мы паедзем называецца вуліца Машэрава. Пра гэтую вуліцу нам раскажа Даша. Паглядзіце на слайд.
Вуліца Машэрава.
Ад праспекта Пераможцаў пачынаецца адна з цэнтральных вуліц горада. Яна называна ў гонар Героя Савецкага Саюза, былога партызана, кіраўніка БССР Пятра Міронавіча Машэрава. Пётр Міровавіч Машэраў (1918-1980). У мінулым настаўнік фізікі і матэматыкі. Угады Вялікай Айчыннай вайны – камандзір партызанскага атрада. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза. У 1965-1980гг. быў кіраўніком Беларусі. Яму таксама было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. П.М.Машэраў загінуў у 1980г. у аўтамабільнай катастрофе.
Фізкультхвілінка
- Устаньце, калі ласка. Калі вы пачуеце назву беларускага горада, вам трэба прысесці, калі іншую назву – стаяць.

Наступныя назвы: Мінск, Вільнюс, Тураў, Нарач, Брэст, Навагрудак, Кіеў, Полацк, Польшча, Зах.Дзвіна, Жодзіна, Масква, Нёман, Вiцебск, Прыпяць, Гродна, Свіцязь, Ліда, Орша, Сож, Ваўкавыск.
- Сядайце ціхенька за парты.
- Далей мы адправімся на востраў смутку і слёз. Паглядзіце на слайды і адкажыце, што вы там бачыце?
+ Мы бачым помнік на якім Божая Маці трымае дзіця. Каля помніка знаходзяцца вянкі. Таксама бачым вялікую быццам царкву, ў якой ёсць, быццам, яма куда патрэбна кідаць манеты. 
Гэты востраў яшчэ можна назваць востравам жалобы, востравам памяці аб тых грамадзянах Беларусі, якія загінулі за межамі сваёй Бацькаўшчыны ў розных войнах і ваенных канфліктах. Востраў смутку і слёз – гэта найперш за ўсё памяць аб беларускіх хлопцах, якія загінулі ў Афганістане. Горам і болем адгукнулася у сэрцах родных гібель 771 беларускага вайскоўца. У цэнтры вострава – знаходзіцца капліца са скульптурнымі фігурамі плачушчых жанчын – гэта вечная памяць аб тых, каго ніколі не будзе з намі. Я прашу вас усіх падняцца і памянуць загінуўшых хвілінай маўчання.
- Далей мы адправімся на плошчу, якая называецца Кастрычніцкая. Паглядзіце на слайд.
Раней гэта плошча называлася Цэнтральнай, і на ёй праходзілі парады войск і дэманстрацыі працоўных. На плошчы знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У яго прасторных залах размяшчаюцца сотні розных экспанатаў, прысвечанных гераічнай барацьбе нашага народу з фашысцкімі захопнікамі. Побач з музеем знаходзіцца прыгожы сучасны будынак. Гэта палац Рэспублікі. У ім праходзяць важныя мерапрыемствы дзяржаўнага значэння.
- Наступны прыпынак нашай экскурсіі плошча Перамогі. Паглядзіце на слайд.
У цэнтры плошчы знаходзіцца манумент Перамогі. Ён быў устаноўлены ў 1954г. Ён мае форму абеліска. Яго вышыня складае 40 м. Яго вяршыня ўпрыгожана ордэнам Перамогі. У падножжы манумента – меч – сімвал перамогі над ворагам. Вакол помніка чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры франты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Перад абеліскам ніколі не гасне Вечны агонь – памяць аб загінуўшых героях, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму. Тысячы людзей прыходзяць да абеліска. 9 мая ў свята Перамогі на гэтым месцы сустракаюцца ветэраны вайны. Ля помніка Перамогі заўсёды жывыя кветкі.
- І наступны наш прыпынак плошча Якуба Коласа.
- А хто такі Якуб Колас?
+ Беларускі пісьменнік.
Цэнтральную частку гэтай плошчы займае сквер, у якім знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Ён быў устаноўлены ў 1972 г. Побач з помнікам паэту з абодвух бакоў размешчаны скульптурныя групы герояў твораў Коласа. Тут мы бачым дзеда Талаша з сынам Панасам, герояў аповесці “Дрыгва”, а таксама Сымога і Ганну – герояў паэмы “Сымон – музыка”. Помнік і скульптурныя групы былі ўстаноўлены ва ўшанаванне 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

5. Замацаванне новага матэрыялу.
- А зараз, адкрыйце вашы рабочыя сшыткі. Знайдзіце старонку 56. Заданне №1.
- Рома, прачытай, што патрэбна зрабіць.
+ Дапоўніць сказы.
- Выконваем вусна. Даша чытай першы сказ і дапаўняй.
+ Да чыгуначнага вакзала падыходзяць пасажырскія паязды.
- Чытаем другі сказ.
+ “І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй…” – так сведчыць летапісец аб гэтай бітве на рацэ Нямізе.
- Наступны сказ чытае Арцём.
+ У цэнтры плошчы знаходзіцца манумент Перамогі. Ён быў устаноўлены ў 1954г. Ён мае форму абеліска.
- А зараз выконваем заданне №2. Патрэбна суаднесці стрэлкамі, так как знайсці славутасці г.Мінска.
+ Плошча Перамогі.
+ Вуліца Машэрава.
+ Праспект Пераможцаў.
+ Чыгуначны вакзал.
+ Востраў смутку і слёз.
+ Рэзідэнцыя Прэзідэнта.

6. Падвядзенне вынікаў урока.
- Наша паездка падышла да канца. Настаў час вяртацца дамоў. У нас ёсць магчымасць падвесці вынікі экскурсіі.
   1. За што Мінску было прысвоена ганаровае званне “Горад – герой”?
+ За выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, за вялікую ролю ў развіцці партызанскага руху і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
   2. Якія праспекты мы з вамі наведалі?
+ Праспект Незалежнасці, Праспект Пераможцаў.
   3. На якіх плошчах горада Мінска мы пабывалі?
+ Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа.
   4. Якія помнікі ўбачылі?
+ Помнік смутку і слёз.
   5. Што вам найперш за ўсё запомнілася?
   6. Што вас найбольш за ўсё ўразіла?
   7. Што вы раней не ведалі пра Мінск?

7. Дамашняе заданне.
  - Рэфлексія.
 Дапоўніце фразы:

  Я сення даведаўся…

  Мне было цікава…

  Сення я ўдзячны …

- Адкрыйце дзёнікі і запішыце дамашняе заданне: скласці апавяданне “Мінск – сталіца нашай дзяржавы”.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок па МРБ "Мінск - СТАЛІЦА НАШАЙ ДЗЯРЖАВЫ""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Ландшафтный дизайнер

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 671 641 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.06.2021 852
    • DOCX 60.5 кбайт
    • 33 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Мурашова Ольга Сергеевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Мурашова Ольга Сергеевна
    Мурашова Ольга Сергеевна
    • На сайте: 3 года и 5 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 7816
    • Всего материалов: 7

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Одаренные дети. Особенности развития и система сопровождения в системе школьного образования в условиях реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 131 человек из 36 регионов
  • Этот курс уже прошли 532 человека

Курс повышения квалификации

Развитие критического мышления у младших школьников в условиях обновленного ФГОС НОО

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 76 человек из 28 регионов
  • Этот курс уже прошли 719 человек
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Основы религиозных культур и светской этики: проблемы и перспективы преподавания в начальной школе

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 208 человек из 55 регионов
  • Этот курс уже прошли 3 454 человека

Мини-курс

Event-менеджмент и видеопродакшн: от концепции до успешной реализации

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 10 человек

Мини-курс

Современные инструменты инвестирования и управления затратами

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Современные медиа: экономика, системы и технологии

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе