Инфоурок Начальные классы КонспектыКонспект урока по белорусской литературе на тему "Гук [Дж]. Літары Дж, дж" (1 класс, Буквар А.Клышка)

Конспект урока по белорусской литературе на тему "Гук [Дж]. Літары Дж, дж" (1 класс, Буквар А.Клышка)

Скачать материал

Тэма: Гук [Дж]. Літары Дж, дж.

Мэта: пазнаёміць з гукам [Дж], літарамі Дж, дж.

Задачы: адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [Дж]; фарміраваць навык свядомага чытання; садзейнічаць развіццю вуснага маўлення;

развіваць фанематычны слых; выхоўваць сяброўскія адносіны адзін да аднаго.

Ход урока

 

I.                  Арганізацыйны этап.
Празвінеў званок вясёлы,

Мы ўрок пачаць гатовы.
Добра будзем працаваць,

Дружна веды здабываць.

–Усміхніцеся адзін аднаму і пажадайце поспехаў сябрам.
–Пакажыце, які настрой у вас у пачатку ўрока. (Вучні паказваюць карткі настрою)
II. Матывацыйна-мэтавы этап

–Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з новым гукам. Гэта Містар Ікс.

Мы будзем адпрацоўваць правільнае вымаўленне гэтага гука.

–А для чаго нам патрэбна вучыцца правільна вымаўляць гукі? ( Каб наша мова была дакладнай, выразнай, прыгожа гучала.)

–А літары, якімі абазначаецца гук Містар Ікс нам знаёмы. Вось дык загадка… Такі выпадак у нас ужо быў.

Можа хто ўспомніць?

Або мне напомніць?

 

III. Актуалізацыя ведаў

Маўленчая размінка

1)Рэха

Не хапае апельсіна, –

Кажа Дзіна-Дзіна-Дзіна.

Знік адзін-адзін-адзін.

Самы большы апельсін.

Уздыхнуў Цімошка:

–Пэўна, з'ела кошка.

 

–Якое словы перакликаюцца рэхам? (Дзіна-адзін)

–Вымавіце першы гук слова Дзіна. Які ён? (Зычны, мяккі, звонкі)

–Якімі літарамі ён абазначаецца? (Дзвюма літарамі: Дэ,зэ)

–Вымавіце першы гук слова Цімошка. Які ён? (Зычны, мяккі, глухі)

–Якой літарай ён абазначаецца? (Цэ)

–У каго першы гук складаны, у Дзіны або ў Цімошкі? (У Дзіны)

 

Гукі Дз-Ц парныя па звонкасці-глухасці.

Наш гук Містар Ікс таксама парны па звонкасці-глухасці.

У якім жа доміку ён жыве? ( У серабрыстым. Ён зацвярдзелы)

–З якім гукам ён утварае пару? (Ч)

Разгадалі Містара Ікс. Значыць ён будзе Містар ДЖ.

 

2)    Даскажы славечка

Успомніце загадку з папярэдняга ўрока і даскажыце славечка.

З сяброўкай моцна я дружу,
У школу разам з ёй … (хаджу).

Заўсёды буду з ёй дружыць,

Яна на свеце вучыць жыць. (Кніга)  

Якое славечка вы дасказалі? (Хаджу)

3) Гульня “Ты-Я”

Ты ходзіш? Я хаджу!

Ты водзіш? Я ваджу!

Ты сядзіш? Я сяджу!

Ты глядзіш? Я гляджу!

Ты садзіш? Я саджу!

 

4) Работа над загадкай

Хто ён, гэты садавод?

Паліў сад і агарод,

Не шкадуючы вады,

Вымыў кветкі і кусты.

Ён і заўтра, як відаць,

Будзе кветкі паліваць.(Дожджык)

 

Чаму дожджык называюць садаводам? (Таму што ён палівае сады , клапоціцца пра расліны.)

 

5)Работа над чыстагаворкай

Джу-джу – на градцы бульбу пасаджу.

Джы-джы-джы – пальюць яе дажджы.

Джай-джай-джай – будзе добры ўраджай.

 

6)Гука-літарны аналіз слова УРАДЖАЙ

Якімі літарамі абазначаецца гук ДЖ? (дэ,жэ)

 

IV. Вывучэнне новай тэмы

1)Работа ў падручніку (с. 120)

– Знайдзіце ў слупках слова ўраджай.

Прачытайце слова над словам ураджай. (Саджай)

–Прыдумайце працяг рыфмоўкі:

Бульбу лепш пад дождж саджай….(Будзе добры ўраджай.)

 

2)Работа ў групах

1-я: чытаюць словы 1 слупка

2-я: чытаюць словы 3 слупка.

–Якімі гукамі адрозніваюцца вашы словы? ([Дж]- [Ч] - парныя па звонкасці-глухасці, [Дж] -[Дз’] складаныя гукі, якія абазначаюцца дзвюма літарамі.)

3)Гульня “Знайдзі слова”

Не з казкі, а з загадкі прыбеглі зайчаняткі

І клічуць нас:– За стол хадзем!

– А што ў вас ёсць?

– Сунічны ..эм!                  (Джэм)

 

–Знайдзіце ў слупках слова джэм. Прачытайце слова пад ім. (Джэмпер)

–Ці можна сцвярджаць, што гэтыя словы-сваякі? (Не.)

 

–Знайдзіце слова дожджык. Прачытайце слова над ім. (дождж)

–Які гук чуецца на канцы слова? ([Дж]- [Ч] - парныя па звонкасці-глухасці.)

–Ці можна сцвярджаць, што гэтыя словы-сваякі? (Так. У іх блізкае значэнне і ёсць агульная частка.)

 

4)Работа над вершам (завучванне на памяць)

       Прачытайце хорам назву тэксту.

        Паслухайце тэкст, а потым адкажаце на пытанне Хто звяртаецца да дожджыка? (Людзі.)

Чаму людзі просяць, каб паліўся дожджык? (Людзі просяць, заклікаюць дождж. Гэта заклічкі.)

//Вучні чытаюць заклічку

       Які дожджык ільецца? (Залаты)

       Што гэта значыць? (Магчыма, разам з сонцам)

       Як называюць такі дожджык? (Грыбны)

       Чаму кажуць, што ў дожджыка  “вадзяныя ножкі”? (Дожджык ідзе.)

 

//Вучні чытаюць заклічкі ў “Жывой азбуцы”

1.Дожджык, дожджык дробненькі, 

Будзь ты, дожджык, добранькі.

Ліся ты ўсю ночку,

Каб раслі грыбочкі.

2.Дожджык, дожджык, сыпані!

Спёку з поля прагані!

Я пад ліпкай пасяджу,

На лісточкі пагляджу.

       Як яшчэ кажуць пра дождж? Што ён робіць? (Сыпле, лье, цярушыць..)

       Падкрэсліце гэтыя словы ў заклічках.

 

Фізкультхвілінка

Доджык, дождык,што ты льеш?
Пагуляць нам не даеш!

 

Фізхвілінка для вачэй ( па трэнажоры)

 

V.Абагульненне і сістэматызацыя ведаў

Гульнявое практыкаванне “Збяры прымаўку”

       Складзі прыказку са слоў: не, дажджы, лішнія, вясной.

Вясной дажджы не лішнія.

 

Дождж вымачыць, а сонейка высушыць.

VI.Кантроль ведаў

Народныя прыкметы( Стар. 120)

З якім гукам мы пазнаёміліся? Ахарактырызуйце яго.

       Якімі літарамі абазначаецца гэты гук?

 

VII.Вынік урока

–Вы добра знаходзілі адказы на пытанні.

–Пакажыце,  які настрой у вас у канцы ўрока. (Вучні паказваюць карткі настрою)
–Чаму навучыліся на ўроку? –Якія новыя веды набылі?

–Якое заданне было для вас самым лёгкім?

Матэрыял урока быў зразумелым? Карысным?

–Сваёй работай на ўроку вы задаволены?

 

VIII. Рэфлексія

“Лесвіца поспеху”

На мадэлі лесвіцы поспеху размясціце першую літару свайго імя  па выніках работы на ўроку.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Конспект урока по белорусской литературе на тему "Гук [Дж]. Літары Дж, дж" (1 класс, Буквар А.Клышка)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по связям с общественностью

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 671 642 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.04.2021 3776
    • DOCX 25.7 кбайт
    • 111 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Низовцова Татьяна Владимировна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 3 года и 1 месяц
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 10816
    • Всего материалов: 4

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Теория, методика и практика обучения младших школьников основам шахматной игры в условиях реализации ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 52 человека из 26 регионов
  • Этот курс уже прошли 188 человек

Курс повышения квалификации

Психолого-педагогические аспекты развития мотивации учебной деятельности на уроках по физической культуре у младших школьников в рамках реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 177 человек

Курс профессиональной переподготовки

Теория и методика преподавания в начальных классах компенсирующего и коррекционно-развивающего вида

Учитель начальных классов компенсирующего и коррекционно-развивающего образования

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 285 человек из 53 регионов
  • Этот курс уже прошли 891 человек

Мини-курс

Феноменология в педагогике: основные концепции и их практическое применение

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методология проектного менеджмента и стратегического планирования в инвестициях

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Читательская грамотность у школьников

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 17 регионов
  • Этот курс уже прошли 70 человек