Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Свидетельство о публикации

Автоматическая выдача свидетельства о публикации в официальном СМИ сразу после добавления материала на сайт - Бесплатно

Добавить свой материал

За каждый опубликованный материал Вы получите бесплатное свидетельство о публикации от проекта «Инфоурок»

(Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-60625 от 20.01.2015)

Инфоурок / Начальные классы / Другие методич. материалы / УРОК ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў ПЕРШЫМ КЛАСЕ ПА ТЭМЕ «МАЯ ПРЫГОЖАЯ БЕЛАРУСЬ»
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 28 июня.

Подать заявку на курс
  • Начальные классы

УРОК ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў ПЕРШЫМ КЛАСЕ ПА ТЭМЕ «МАЯ ПРЫГОЖАЯ БЕЛАРУСЬ»

библиотека
материалов

hello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifhello_html_m2a7690f7.gifМэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову і славутых землякоў; развіваць творчае мысленне, маўленне, эстэтычны густ; выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.


Абсталяванне: мультымедыйны экран i слайды, вырабы з саломкі, вышыўка, дэманстрацыйны матэрыялБепаруская цацка”, папера, фарбы, беларускія музычныя інструменты, кнігіПамятники всемирного наследня”, “Веткаўскі музей народнай творчасці”.


Ход заняткаў

I. Уступная частка

Настаўнік. Добры дзень, мае шаноўныя сябры! Ці заўважапі вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Якая багатая яна на звычаі і традыцыі, якую славутую гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла! Паказаць прыгажосць, разнастайнасць, багацце Беларусі дапаможа нам наш госць.

Уваходзіць Мастак з палітрай фарбаў у руках - вучань або вучаніца X класа.


Мастак.

Я — Мастак! Вандрую я па свеце,

Завітаў і ў школу на ўрок.

Дык давайце будзем сёння, дзеці,

Размаўляць пра родны свой куток.

Я прынёс вам палітру фарбаў з самымі яркімі колерамі нашай Радзімы.


Настаўнік. Сёння вы, мае маленькія беларусы, паспрабуеце паказаць сваю эрудыцыю. А за вашай працай будуць назіраць нашы старэйшыя сябры (называе вучаніцу X класа і маці аднаго э вучняў). Яны, як сапраўдныя журналісты, будуць сачыць за падзеямі і зробяць нататкі, а напрыканцы заняткаў падзеляцца з намі сваімі назіраннямі. Якая ж яна, наша Беларусь?

Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Сеюць бульбу, жыта, лён...

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар “Беларусь",

Тут ствараюцца БелАЗы —

Трохсоттонны везці груз...

Тут сыны лятуць у космас,

Песні матчыны пяюць...

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць

М. Пазнякоў.

На мультымедыйным экране дэманструюцца слайды з маляўнічымі пейзажамі краіны, вырабамі вядомых беларускіх прадпрыемстваў.


Мастак. Паглядзіце ўважліва на палітру фарбаў: яны дапамогуць нам стварыць вобраз нашай Радзімы. Беларусь, як рознакапяровая вясёлка, вабіць сваёй прыгажосцю, чысцінёй, утульнасцю. Давайце сёння створым калектыўны малюнак, на якім пакажам свой любімы куток Беларусі.


Настаўнік. Якія ж заданні падрыхтавалі нам яркія колеры?


II. Распрацоўка тэмы

Мастак. Возьмем сіні колер.


Настаўнік. Цікава, што ён прапануе нам?


Сіні колер. Назірайце за тым, як бягуць рэкі, ззяюць блакітам азёры.


Настаўнік. Нашай прыгожай зямлі людзі далі гучнае імя — Паазер'е, або Азёрны край. У Беларусі каля 10 000 азёр. Здагадайцеся, якое з іх самае буйное.

Жыллё для жывёл пад зямлёю

Запоўніцца можа вадою

I возерам казачным стаць,

Як літару толькі дадаць.

(Нара — Нарач.)


Сiні колер. Сапраўды, самае вялікае на Беларусі — возера Нарач. Другое па велічыні — Асвейскае, на ім месціцца самы вялікі ў Беларусі востраў. Трэцяе па велічыні — Дрывяты. Шмат яшчэ непаўторных азёр ёсць у нашай краіне: Доўгае, Свір, Гінькава і іншыя. А якія яшчэ азёры вы ведаеце? (Дзеці адказваюць на пытанне.)


Мастак.

На Браслаўшчыне азёры

Сінія, як неба ўранні,

Што I аправе ў гонкім лесе.

Па начах злятаюць зоры,

Мыюць твары да світання

I знікаюць у паднябессі.

П. Броўка.

На мультымедыйным экране дэманструюцца слайды “Азёрны край".


Сіні колер. Беларусь — уладарка і шматлікіх рэк. Адгадайце рэбусы, у якіх схаваліся назвы рэк Беларусі.


Т = П В = Н К = Ж

3 + 5 = ? Д + вепр Сок

(Прыпяць.) (Днепр.) (Сож.)


Мастак.

Тваіх крыніц гаючых выпіць

Не здолеў час крутых вятроў.

Мая любоў і лёс мой — Прыпяць,

Калыска песень і дуброў.

Г. Пашкоў.

Загадзя падрыхтаваныя вучні робяць паведамленні пра рэкі.


1-ы вучань. Прыпяць — правы прыток Дняпра. У выніку катастрофы на ЧАЭС у 1986 годзе ніжняе цячэнне Прыпяці было забруджана радыёнуклідамі. На месцы, дзе пражыванне людзей стала небяспечным для здароўя і насельніцтва было эвакуіравана, стварылі Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.


2-і вучань. Паслухайце, як прыгожа апісаў Якуб Колас у сваім творы “Дрыгва" вобраз Прыпяці: “Спакойна і павольна, як у зачараваным сне. утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну, Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся, не сляшайся, а гэтай работы ёй холіць на доўгія гады."


3-і вучань. Сож — адзін з левых лрытокаў Дняпра. Белая лілея сустракаецца на гэтай рацэ даволі часта. А гэтая каетка здаўна лічылася сімвалам прыгажосці і красамоўства. У Сожы жывуць аж 34 віды рыб, сярод якіх шчупак, плотка, акунь, ёрш, сом, карась, мянтуз.


Настаўнік. Дзякуй вам, шаноўныя, за такія цікавыя паведамленні. А зараз, давайце пачнём ствараць калектыўны малюнак.

На вялікім аркушы паперы, размешчаным надошцы, дзеці малююць пейзаж.


Мастак. Сябры, давайце паслухаем, што хоча сказаць нам зялёны колер.


Зялёны колер. Беражыце і ахоўвайце прыроду.


4-ы вучань.

У любую пару года,

У пагоду, непагоду,

Слухай родную прыроду —

Ты пачуеш галасы

Таямнічае красы.

Э лвсам, з міваін эалатою

Размаўляе ветравей,

Сонца-сонейка — з зямлёю,

3 цднынёю салавей,

3 небам — рэкі і азёры,

Хваля — з ніцаю вярбой...

Як і што яны гавораць,

Слухай, сябра любы мой.

В. Жуковіч.


Настаўнік. Сябры, можа з вас хто ведае, ці ёсць у Рэспубліцы Беларусь тэрыторыі, якія асабліва ахоўваюцца? (Адказы вучняў.) Сапраўды, ў нашай краіне, каб зберагчы прыродныя багацці, створаны запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі.


5-ы вучань. У 1925 годзе ў нашай рэспубліцы, каб зберагчы баброў, якія на той час былі амаль знішчаны, быў створаны першы запаведнік — Бярэзінскі. Яшчэ ў Беларусі існуюць Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.


6-ы вучань. Белавежская пушча, Браслаўскія азёры i Прыпяцкі запаведнік маюць статус нацыянальных паркаў. Iснуюць у Беларусі і заказнікі: "Міжазёрны" ў Браслаўскім раёне, "Блакітныя азёры" ў Мядзельскім, "Ельня” ў Міёрскім.

Настаўнік дэманструе кнігу “Памятники всемирного наследия", у якой змешчаны артыкул пра Белавежскую пушчу як помнiк сусветнай спадчыны. Вучні працягваюць ствараць калектыўны малюнак


Мастак. Возьмем з паяітры фарбаў жоўты колер. Што ён нам параіць?


Жоўты колер. Ведайце традыцыі і рамёствы свайго народа.


Настаўнік. Калі мы разгадаем крыжаванку, то ў вылучаных клетач-ках прачытаем, пра што пойдзе далей размова.

1. Параход сам не хадзіў

Я яго рукой вадзіу.

Параход ішоў па хвалях,

Як прайшоў — яны прапалі.

(Прас.)

2. Чырвоны сабака ў печы гуляе.

Ніколі не брэша, а рукі кусае.

(Агонь.)


1


Р




2

А





3



М





4


Ё






5

С











Т





7


В











Ы





8



6






3. Выспеў капя хаты

Прыгажун вусаты.

Як сажнем, наробім круп,

То згатуем смачны суп.

(Ячмень.)

4. Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад.

(Лён.)

5. Месяц гэты вузкі, гнугкі,

У яго знутры ёсць зубкі.

Ён калісьці вельмі дбайна

Жыта жаў замест камбайна.

(Серп.)

6. Круглая гара,

Што ні крок, то нара.

(Напарстак.)

7. Выраслі ў полі браточкі

I зазванілі ў званочкі:

Жніце нас і малаціце,

Дзеткам пячэнне рабіце.

(Авёс.)

8. Два канцы, два колцы,

Цвічок пасярэдзіне.

(Нажніцы.)


Мастак. Як вы заўважылі, у вылучаных клетачках можна прачытаць слова “рамёствы”. А якія беларускія рамёствы вы выдаеце?

Дзеці пералічваюць рамёствы. На мультымедыйным экране дэманструюцца слайды з фотаздымкамі вырабаў народнай творчасці. Вучні расказваюць пра сурвэткі, ручнiкi, скрыначкi, прынесеныя iмi на заняткi.


Жоўты колер.

У ахвоту работу зрабiўшы.

Палюбуйся, як добра ўсё выйшла

Лепшай радасці ў свеце няма

Я зрабіў гэта сам. я зрабіла сама!

В. Вiтка.

Настаўнік дэманструе кнiгу "Веткаўскi музей народнай творчасцi". Робіцца вывад аб непаўторнасці i самабытнасці беларускага мастацтва.


Ах

Цх

Ух

Ех

Ох

Тх




Хх



Рх




Пх



Йх

Ох

Тх



Нх




Ух

Ех

Мх

Ух

Сх

Ех




Мастак. Прачытайце прыказку.

(Хто працуе — той не сумуе.)


Настаўнік. Малайцы! Сапраўды, беларускі народ любіў і зараз любіць павесяліцца. Давайце і мы зараз паспяваем і патанцуем.

Дзеці танцуюць, спяваюць i акампаніруюць сабе на ксілафоне, бубнах і цымбалах.


Мастак. Цікава, а што нам параіць белы колер?


Белы колер. Шануйце родную мову.


Настаўнік.

3 легендаў і казак былых пакаленняў,

3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

3 грымучага ззяння бурлівых крыніц.

3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго

Ты выткана — дзіўная родная мова.

М. Танк.


Белы колер. Выканайце некалькі маіх заданняў.


1. Выпраўце сказы:

а) На лузе коні пасвяць дзядулю.

б) Прыгожая кветка намалявала Волечку.

в) Цацкі берагуць малога Антося.

г) Слон падымае сенам хобат.

д) Каля куста шыпшыны расце калодзеж.

е) Яма ўвалілася ў ваўка.

ж) Сажалка ідзе да качкі.

2. Знайдзіце памылкі ў словах.

а) Весела звініць збанок (званок), Кліча: “Дзеці! На ўрок!”

б) Малако дае карова, —

Напісау на кошцы (дошцы) Вова.

в) Закрычаў Рыгорка:

"3 неба ўпала горка (зорка)".

г) Не праедзем, дружа,

На дарозе ружа (лужа).


Настаўнік. Як вы, напэўна. ужо здагадалюя, гэта былі вясёлыя, жартоўныя заданні. Але беларуская мова надзвычай багатая і выразная. Паслухаем, якія вершы пра мову падрыхтавалі вучні нашага класа.

Дзеці выразна чытаюць вершы.


Мастак. Сябры, звярніце ўвагу на наш экран. На ім - выказванні знакамітых паэтаў пра беларускую мову: "Мова, пявучая родная мова, ты — ўладарка нявызнаных скарбаў" (А. Зарыцкі), “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова" (П. Панчанка).


Настаўнік. А зараз на экране з'явяцца яшчэ некалыа вершаў пра мову. (Дзеці чытаюць вершы.) Дык чаму трэба ведаць беларўскую мову?

Вучні разважаюць пра неабходнасць ведання беларускай мовы.


Мастак. На нашай палітры застаўся чырвоны колер.


Чырвоны колер. Ганарыцеся славутымі майстрамі слова.


Настаўнік. Давайце звернем увагу на выставу кніг беларускіх пісьменнікаў, якую рыхтавалі вучні. (Дзеці прадстаўляюць кнігі.) А зараз мы пагуляем у гульню “Хто больш адукаваны?". Трэба назваць як мага болей беларускіх дзіцячых пісьменнікаў.

Гульня праходзіць у выглядзе спаборніцтва паміж групамі, на якія падзяляецца клас.


Чырвоны колер. Вы паказалі сваю эрудыцыю. Зараз на экране з’явяцца партрэты знакамітых беларусаў. Што вы ведаеце аб кожным з іх?

Загадзя падрыхтаваныя вучні расказваюць некаторыя факты з жыцця Ф. Скарыны, Я. Коласа, Я. Купалы.


Настаўнік. У вольны час паспрабуйце самі стварыць верш або казку. А потым мы разам абмяркуем, што атрымалася. Вы не забыліся, што на занятках у нас прысутнічаюць "журналісты"? Паслухаем, што яны маюць нам сказаць.

Вучаніца X класа і маці аднаго з вучняў даюць сваю ацэнку працы дзяцей на занятках. Выказваюцца аб важнасці ведання роднай мовы, гісторыі сваёй Радзімы.


III. Вынік мерапрыемства

Настаўнік. Давайце яшчэ раз прыгадаем, якія старонкі жыцця нашай Радзімы мы сёння перагарнулі, з якімі колерамі папрацавалі. Паглядзіце ўважліва на экран, на ім з’явіліся парады, што давалі нам на працягу заняткаў колеры. Запомніце іх і пастарайцеся выконваць.


Мастак. А вось і наш калектыўны малюнак. Мы адлюстравалі і цудоўную беларускую прыроду, і саламяную ляльку — сімвал народнай творчасці беларусаў. Можа, гэты малюнак не зусім дасканалы, але яго мы стварылі самі, калектыўна, з любоўю да Радзімы.

На экране дэманструюцца адзін за адным слайды ўсяго мерапрыемства.


Настаўнік. Мы сёння прагледзелі толькі некалькі старонак з жыцця нашай любімай Бацькаўшчыны. А ёсць яшчэ гістарычныя, навуковыя і іншыя старонкі. Мы будзем нястомна вывучаць багацце сваёй краіны. Любіце нашу Радзіму, ганарыцеся ёю, каб кожны з вас годны быў сказаць: “Люблю цябе, Белая, Белая Русь!”.













УРОК ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў ПЕРШЫМ КЛАСЕ ПА ТЭМЕ

«МАЯ ПРЫГОЖАЯ БЕЛАРУСЬ»




Рак Марина Викторовна


Подайте заявку сейчас на любой интересующий Вас курс переподготовки, чтобы получить диплом со скидкой 50% уже осенью 2017 года.


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Автор
Дата добавления 15.01.2016
Раздел Начальные классы
Подраздел Другие методич. материалы
Просмотров1466
Номер материала ДВ-344094
Получить свидетельство о публикации
Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх