Инфоурок Начальные классы КонспектыЗамацаванне вывучанага па тэме “Дзяленне мнагазначнага ліку на лікі віду *0, *00 і *000”

Замацаванне вывучанага па тэме “Дзяленне мнагазначнага ліку на лікі віду *0, *00 і *000”

Скачать материал

Дзяржаўная установа адукацыі “Мілашавіцкая сярэдняя школа”












Замацаванне вывучанага па тэме “Дзяленне мнагазначнага ліку на лікі віду *0, *00 і *000”

(урок матэматыкі ў 4 класе

з беларускай мовай навучання)



















Настаўнік: Л. Н. Сакавец



Урок - падарожжа

Матэматыка

Тэма: Замацаванне вывучанага па тэме “ Дзяленне мнагазначнага ліку на лікі віду *0, *00 і *000”

Мэта : Замацоўваць вывучаны матэрыял: пісьмовыя прыёмы дзялення мнагазначнага ліку на лікі віду *0, *00 і *000, рашэнне задач, рашэнне ўраўненняў

Задачы:

- фарміраваць вылічальныя навыкі, развіваць уменне рашаць задачы рознымі спосабамі;

- развіваць геаметрычныя ўяўленні, уменне знаходзіць плошчу, перыметр.

- развіваць лагічнае мысленне, памяць, увагу;

- пашыраць веды вучняў аб сваёй малой радзіме

- развіваць цікаўнасць да матэматыкі

- выхоўваць культуру ўзаемаадносін;

- выхоўваць патрыятычныя пачуцці, павагу да герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Абсталяванне: падручнік “Матэматыка” Т. М. Чабатарэўская, В. У Нікалаева ч. 2; прэзентацыя “Падарожжа па малой радзіме аг. Мілашавічы” ; лялька Васілёк фотаздымкі памятных месцаў аг. Мілашавічы, надпісы назваў астановак “Падрыхтоўчая”, “ Помнік зажыва згарэўшых”, “Брацкая магіла”, “Помнік Скульптура салдата”, “Заключная”, надрукаваныя гады (2019, 1622), маршрутныя лісты (11 штук).













Ход урока

  1. Этап арганізацыйна – матывацыйны

( Настаўнік пытаецца ў лялькі Васілька якім кіруе вучань .)

Свет Васілька паглядзі

Ды ўсю праўду нам скажы.

Усе прышлі? Усе здаровы?

Да ўрока ўсе гатовы?

Васілёк.

Усе прышлі, усе здаровы,

Да ўрока ўсе гатовы.

Вашы дзеці малайцы:

І дзяўчынкі і хлапцы –

Усе будуць працаваць,

Урок можна пачынаць.

- Я шчыра вітаю вас на ўроку матэматыкі і запрашаю вас да падарожжа па сваёй малой радзіме, па аг. Мілашавічы, па памятным месцам Вялікай Айчыннай вайны .

Слайд №2 Карта Беларусі,

Слайд №3карта Лельчыцкага раёна

Слайд №4 Карта аг. Мілашавічы

. Свае веды кожны з вас будзе ацэньваць баламі. МЕНАВІТА ВАШЫ ВЕДЫ, УВАГА ДАПАМОГУЦЬ ВАМ ПЕРААДОЛЬВАЦЬ УСЕ ЦЯЖКАСЦІ.

- Пастаноўка праблемы і мэты ўрока.

На працягу ўсяго падарожжа мы будзем з вамі замацоўваць матэрыял па множанню і дзяленню мнагазначных лікаў на круглыя лікі

  1. Этап праверкі дамашняга задання

Але перш чым адправіцца, давайце праверым дамашняе заданне.

Зачытайце адказы прыкладаў ланцужком (памылкі выпраўляюцца).

Над кожным прыкладам, пры правільным адказе, ставім “+”, пры няправільным - ставім “-” памылкі выпраўляюцца.

  1. 174 118; 2) 299 952; 3)277 300; 4) 3000.

Тлумачэнне рашэння дамашняй задачы.

Задача

  1. 300 : 5 = 60 (км/г)

  2. 60 * 8 = 480 (км)

  3. Адказ : 480 кіламетраў



  1. Этап вуснага лічэння

Ну, што ж адпраўляемся ў падарожжа. А разам з намі будзе вандраваць Васілёк.

Адкрываем сшыткі адлічваем 4 клеткі ўніз ад папярэдняй работы, пасярэдзіне запісваем дату, адну клетку ўніз - класная работа. Дзве клеткі ўніз, адну цэлую ад краю ставім адзінку (1)

А зараз праверым як вы падрыхтаваліся да падарожжа

(Адзін вучань працуе каля дошкі)

І першы прыпынак “Падрыхтоўчы”. Запісваем толькі адказ.

  1. Колькі гадзін у пяці сутках (5 * 24 =120 г)

  2. У якім годзе мы жывём? ( 2019 годзе.)

  3. У 1 метры колькі сантыметраў? (100 см)

  4. У 1 кіламетры колькі метраў? (1000 м)

  5. У адным кілаграме колькі грамаў? (1000 г)

  6. У 1 цэнтнеры колькі кілаграмаў? (100 кг)

  7. У 1 тоне колькі цэнтнераў? (10 ц )

  8. Вылічы перыметр прамавугольніка са старанамі 70 см і 30см. (200 см)

  9. Вылічы плошчу прамавугольніка які мае даўжыню 15 см і шырыню 6 см (90 см у кв.)

  10. Запішыце лічбай колькасць літар у назве наша вёскі “Мілашавічы” (10 літар)

Праверка. За правільны адказ набіраеце 1 бал, які выносіце на палі сшытка.

Адкрываем свае маршрутныя лісты і насупраць прыпынку “Падрыхтоўчы” у графе самаацэнка запісваеце колькасць набраных балаў.

На дошцы вывешваецца лічба 3826.

3826 метраў або 3 км 826 м пракладзена аўтамабільная дарога па цантральнай вуліцы аг. Мілашавічы. У нашай вёсцы налічваецца 12 вуліц, 349 двароў і пражывае 907 чалавек.

Паглядзіце на Слайд №5 На ім указаны год калі упершыню ў летапісі успамінаецца пра нашу веску. І так увага, задача. Колькі гадоў нашай вёсцы. (Вывешваюцца два лікі 2019 - 1622) . Тлумачэнне рашэння гэтай задачы.

Задача

  1. 2019 – 1622 = 397(г)

Адказ: 397 гадоў

Запішыце лік 397 у выглядзе сумы разрадных складаемых.

397 = 300 + 90 + 7

Да якога класа адносіцца гэты лік? (да класа адзінак , першага класа)

  1. Этап замацавання новых ведаў.

Слайд № 6

Адпраўляемся да помніка “Зажыва згарэўшых”.

Паведамленне Васілька.

У час Вялікай Айчынай вайны зімой 22 снежня 1942 года нямецкія акупанты спалілі нашу вёску разам з жыхарамі. Людзей загналі ў гумно (сарай), паставілі на ўколенцы і растралялі. Затым цяжка параненых накрылі саломай і падпалілі гумно.

А зараз на тым трагічным месцы, у памяць аб загінуўшых земляках, устаноўлены помнік, на якім выбіты прозвішчы забітых жыхароў.





Увага на дошку . Назавіце кампаненты дзеяння дзялення. (Дзялімае, дзельнік, дзель)

Вылічы пісьмова вугалком.

На дошцы вывешваюцца прыклады.

4200 : 300; (1) Адказ: 14.

510 : 30; (1) Адказ: 17.

48000 : 3000; (1) Адказ: 16

Што для гэтага мы павінны знаць і ўмець?

Працаваць будзем карыстаючыся алгарытмам

  1. Вызначаю першае няпоўнае дзялімае.

  2. Вызначаю колькасць лічбаў у дзелі.

  3. Дзялю.

  4. Множу.

  5. Аднімаю.

  6. Параўноўваю астачу з дзельнікам.

Вылічыць зручным спосабам.

Адзін вучань рашае каля дошкі.

360 : ( 18 * 5)

Аналагічна на С. 80, № 2 (1 слупок)

Праверка.

4. (1)

10. (1)

9. (1)


Параўнай велічыні.

5г * 300 мін; (1)

5800 кг * 58 т; (1)

5 га * 5000 ; (1)

Васілёк мне падказвае, што ўсе справіліся з заданнем.

Адкрываем маршрутны ліст. Насупраць астаноўкі помніка “Зажыва згарэўшых” у графе самаацэнка запісваеце колькасць набраных балаў (9).

Фізкультхвілінка

  • А зараз, дзеці, усталі,

  • Хутка рукі ўверх паднялі.

  • Пацягнуліся,

  • Сонцу ўсміхнуліся.

  • Промні засвяцілі –

  • Рукі апусцілі.

  • Павярнуліся ўлева,

  • Павярнуліся ўправа,

  • Ціха селі зноў за справу.

Наступны прыпынак “Брацкая магіла”

Слайд № 7



Васілёк паведамляе. У двары Свята- Успенскай царквы знаходзіцца брацкая магіла партызан. У гэтай магіле пахаронены два разведчыкі злучэння С.А.Каўпака, старшы лейтэнант Нізаў І. В. і партызын Канякоў Грыгорый, якія загінулі ў жніўні 1942 года.

На гэтым прыпынку будзем рашаць задачы.

С. 80, № 1, Задача

1) 54 : 3 = 18 (к) каштуе адзін сшытак.

2) 72 : 18 = 4 (сш)

Адказ : 4 сшыткі

С. 80, № 3, Задача

1) 5 кг 600г = 5600 ( г)

2) 5600 :70 =80 (п)

Адказ: 80 пачкаў сушаных чарніц



С.80, № 6, Задача

1) 19г – 15г 30 мін = 3 г 30 мін

Адказ: 3 г 30 мін хлопчык быў на катку.

Адкрываем маршрутны ліст. Насупраць астаноўкі “Брацкая магіла” у графе самаацэнка запісваеце колькасць набраных балаў (9).

Наступны прыпынак “Скульптура салдата”

Слайд № 8.

Паведамленне Васілька. 110 жыхароў вёскі загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе супраць фашысціх акупантаў. У памяць аб іх у 1967 годзе была ўстаноўлена скульптура салдата.

Колькі гадоў стаіць гэтая скульптура? (2019 – 1967 =52(г))

Работа па картках.

Складзі і рашы ўраўненне.

  1. Невядомылі лік паменшылі ў 4 разы і атрымалі 900.

  2. Калі невядомы лік павялічылі ў 6 разоў, то атрымалі 9600.

  3. Калі 3700 павялічылі на у, то атрымаецца 10 000.



Рашыце ўраўненне

1. х : 4 =900;

2. х * 6 = 9600;

3. 3700 + у = 10 000.

Правяраем ( х = 3 600; х = 1 600; у = 6 300.) За правільнае рашэнне атрымліваеце па 1 балу.

Адкрываем маршрутны ліст. Насупраць астаноўкі “Скульптура салдата” у графе самаацэнка запішыце колькасць набраных балаў (3).

На дошцы запісаны лікі іх патрэбна размясціць у парадку узрастання (колькасць людзей на тэрыторыі вёскі Мілашавічы ў розныя годы )

220, 943, 1172, 338, 907, 1250, 1049,1543, 1250.

Слайд №9

1816г. - 220 жыхароў

1886г. - 338 жыхароў

1908г. - 943 жыхары

1917г. – 1049 жыхароў

1940г. - 1250 жыхароў

1959г. - 1543 жыхары

2004г. - 1172 жыхары

2017г. - 907 жыхароў

(220, 338, 907, 943, 1049, 1172, 1250, 1543)

Адкрываем маршрутны ліст. Насупраць астаноўкі “Заключная” у графе самаацэнка запісваеце колькасць набраных балаў за ўсе прыпынкі(25).

Затым адкрываем графу “Шкала балаў - адзнака” суадносім свае балы з пэўнай адзнакаў і ставім сабе адзнаку.

  1. Этап паведамлення дамашняга задання. С. 81, № 11,№ 12.

Задача

  1. 75 – 56 = 19 (к) больш у хлопчыка

  2. 57 : 19 = 3 (м) на адну куртку

  3. 56 * 3 = 168 (м) для дзяўчынак

  4. 75 * 3 = 225 (м) для хлопчыкаў

Адказ: 168 м для дзяўчынак, 225 м для хлопыкаў.

  1. Этап падвядзенне вынікаў ўрока.

Паведамленне Васілька.Сёння вы ўсе добра працавалі.

Дзякуй за працу!

Чым сёння займаліся на ўроку?

Што новага даведаліся пра нашу вёску?

Што больш запомнілася?

  1. Этап рэфлексіі.

У кожнага ў маршрутным лісце ёсць кветачка, якую вы прычэпіце да карцінкі.

Тыя, каму ўсе было зразумела і лічаць што з заданнямі справіліся. упрыгожваюць кветкамі рубашку Васілька, а менавітана манішку.

Тыя, у каго не зусім атрымалася, упрыгожваюць паляну кветак каля Васілька.

(Вывешваецца карцінка Васілька.)

Дзеці паглядзіце на карцінку нашага Васілька.(Абагульненне па карцінцы.Слова настаўніка)

На гэтым наш урок скончаны. Дзякуй за ўвагу!

Слайд № 8 (прырода роднага краю)



























Работа па картках. (1)

Складзі і рашы ўраўненне.

  1. Невядомылі лік паменшылі ў 4 разы і атрымалі 900.

  2. Калі невядомы лік павялічылі ў 6 разоў, то атрымалі 9600.

  3. Калі 3700 павялічылі на у, то атрымаецца 10 000.



Работа па картках.(2)

Рашыце ўраўненне

1. х : 4 =900;

2. х * 6 = 9600;

3. 3700 + у = 10 000.

Работа па картках. (1)

Складзі і рашы ўраўненне.

  1. Невядомылі лік паменшылі ў 4 разы і атрымалі 900.

  2. Калі невядомы лік павялічылі ў 6 разоў, то атрымалі 9600.

  3. Калі 3700 павялічылі на у, то атрымаецца 10 000.



Работа па картках. (2)

Рашыце ўраўненне

1. х : 4 =900;

2. х * 6 = 9600;

3. 3700 + у = 10 000.

220 943 1172 338 907 1250 1049 1543 1250

2019 – 1622 = 397


2019 – 1967 = 52

х = 3 600

х = 1 600

y = 6 300

Параўнай велічыні.

5г = 300 мін; (1)

5800кг<58т; (1)

5га>5000; (1)



4200 : 300;



510 : 30;



48000 : 3000;

3826





3826 метраў 3 км 826 м





Фізкультхвілінка

  • А зараз, дзеці, усталі,

  • Хутка рукі ўверх паднялі.

  • Пацягнуліся,

  • Сонцу ўсміхнуліся.

  • Промні засвяцілі –

  • Рукі апусцілі.

  • Павярнуліся ўлева,

  • Павярнуліся ўправа,

  • Ціха селі зноў за справу.



Параўнай велічыні.

5г * 300 мін;

5800 кг * 58 т;

5 га * 5000 ;

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Замацаванне вывучанага па тэме “Дзяленне мнагазначнага ліку на лікі віду *0, *00 і *000”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Психолог-консультант

Получите профессию

Секретарь-администратор

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 665 097 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 11.03.2020 705
    • DOCX 37.1 кбайт
    • 14 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Саковец Людмила Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Саковец Людмила Николаевна
    Саковец Людмила Николаевна
    • На сайте: 8 лет и 3 месяца
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 14141
    • Всего материалов: 8

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Инструменты в преподавании кубановедения в соответствии с ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 162 человека

Курс повышения квалификации

Особенности преподавания литературного чтения в условиях реализации ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 46 человек из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 199 человек

Курс повышения квалификации

Особенности введения и реализации обновленного ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 1106 человек из 80 регионов
  • Этот курс уже прошли 19 292 человека

Мини-курс

Теоретические аспекты трекинга и менторства

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Созависимые отношения и способы их преодоления

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 44 человека из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 32 человека

Мини-курс

Психология учебной среды и развития детей: от диагностики к коррекции

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 25 человек из 16 регионов
  • Этот курс уже прошли 25 человек