Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок літаратурнага чытання па тэме Л.Арабей "Новы сшытак"

Урок літаратурнага чытання па тэме Л.Арабей "Новы сшытак"

Скачать материал

Літаратурнае чытанне ў 3 класе.

Тэма: Лідзія Арабей “Новы сшытак”

Мэта: плануецца, што напрыканцы ўрока вучні будуць ведаць змест апавядання, арыентавацца ў тэксце, зразумеюць галоўную думку твора.

Задачы:

  - удасканальваць навык правільнага вымаўлення гукаў і захоўваць акцэнталагічныя нормы пры чытанні;

  - узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора;

- ствараць умовы для развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў, навыкаў групавога ўзаемадзеяння;

- садзейнічаць выхаванню ў вучняў беражлівага стаўлення да матэрыяльных набыткаў і вынікаў працы людзей разнастайных прафесій.

Тып урока: урок знаёмства з новым творам.

Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці на ўроку: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

Абсталяванне: лялька  хлопчык Васілёк, лялька  Хамячок, карткі – малюнкі незразумелых слоў твора, памяткі.

 

Ход урока.

1.     Арганізацыйны этап.

Задача: стварэнне эмацыянальнага настрою вучняў, актывізацыі іх увагі.

-         Што пачулі вы?

-         Званок.

-         Гэта значыць?

-         Пачынаецца ўрок.

-         Вы, гатовы працаваць, нешта новае пазнаць?

-         Значыць будзем працаваць і не будзем сумаваць.

2.     Моўная размінка.

Задача: фарміраванне ў вучняў правільнага вымаўленя ,успрымання і разумення беларускіх слоў.

 Звяртаю ўвагу  на вымаўленне гукаў [р], [дз’],[ц’]

Дзі-дзі-дзі – на ўроку не гудзі ( добра ты сябе вядзі )

Дзе-дзе-дзе – добра рыбе ў вадзе , (сябра не астаў у бядзе )

  І іншыя варыянты, што прыдумаюць дзеці.

Маўленчая размінка на аснове загадкі Васіля Жуковіча на с. 6 вучэбнага дапаможніка. (праводзіць лялька хлопчык Васілёк)

Ніколі не сядзіць.                                

Не можа сам хадзіць,                                                   

Але па полі  ходзіць,                          

 Калі тры мальцы водзяць.                                  

 (аловак)

 

 

 

3.     Праверка дамашняга задання.

Задача: праверка разумення сэнсу прыказак пра адносіны да вучобы; стварэнне ўмоў для франтальнай  работы, выразнага чытання вершаванага тэксту па ролях.

Адзін вучань чытае прыказку і тлумачыць яе сэнс. Іншыя вучні згаджаюцца або дапаўняюць.

        Памятка (на дошцы)

1.     Чытай выразна.

2.     Звяртай увагу на знакі прыпынку.

3.     Правільна вытрымлівай паўзы.

4.     Правільна стаў лагічныя націскі.

5.     Не рабі памылак у словах..

Чытанне па ролях.

Ацэньванне вучняў. 

 

4.     Пастаноўка тэмы і мэты ўрока.

Задачы: арганізацыя фармулявання тэмы ўрока вучнямі, падрыхтоўка да эмацыянальнага ўспрымання твора, арганізацыя работы ў групах для дасягнення мэты.

Загадка                                                       

  Каб пісалі лічбы дзеткі,

   Па маіх старонках клеткі                         

   Аркушы на скобы сшыты

   а таму завуся ( сшытак).

Аркуш -  гэта ліст паперы.

Скобы – металічныя дроцікі для замацавання лістоў.

-         Сёння мы пазнаёмімся з творам Лідзіі Арабей “Новы сшытак”

На дошку вывешваюцца задачы ўрока, сфармуляваныя на мове вучняў.

Мэты і задачы вучняў

Выразна чытаць.

Вызначаць галоўную думку.

Знаёміцца з новымі словамі.

Рабіць вывады. Працаваць з тэкстам.

Чытаць па ролях

Слухаць …

 

5.     Работа з тэкстам апавядання.

Задачы: знаёмства са зместам апавядання, праверка першаснага ўспрымання, узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў, стварэнне сітуацыі творчых разважанняў, арганізацыя работы ў групах для дасягнення мэты.

 

Першаснае ўспрыманне тэксту.

Знайсці ў падручніку і прачытаць значэнне незразумелых слоў (руда, сукаць, сягаць).

Чытанне твора настаўнікам.

- Чаму апавяданне называецца “Новы сшытак”?

Слоўнікавая работа. Дапамагае вызначэнню незразумелых слоў хлопчык-беларус Васілёк.. Ён паказвае карцінкі з прафесіямі людзей.

Чытанне апавядання вучнямі ўголас па частах

Аналіз зместу твора.

- Пра што і пра каго гэты твор?

- Што вы даведаліся пра Косціка?

-         Пра што расказаў бацька сыну?

- Чаму тата вырашыў расказаць сыну пра затрачаную на выраб аднаго сшытка працу?

- Ці удалося тату пераканаць Косціка?

- Ці ўсё вам было зразумела?

-         Назвы якіх прафесій сустрэліся ў творы?

-         Як паводзіў сябе сын у адносінах да матэрыяльных набыткаў і вынікаў працы людзей ?

-         Фізкультхвілінка.

( Праводзіць пальчаткавая  лялька “Хамячок” )

Раніцай прачнуўся хамячок,

Усміхнуўся сонейку здалёк.

Раз – расою ён памыўся,

Два – пабегаў, пакружыўся,

Тры – зярно заўважыў там,

На чатыры – з’еў яго сам. 

Чытанне ў парах.

Работа ў групах.

 Група 1.  Падбярыце да малюнка, што ў падручніку, урывак з тэксту.

Група 2.  Падрыхтуйце выразнае чытанне па ролях урыўка на старонцы 7 – 8. Ад слоў “Аднойчы тата.. ” да слоў “…то як жа на ўсё астатняе?”

Група 3. Падрыхтаваць характарыстыку паводзін і думак сына Косціка.

 

6.   Кантрольна-ацэначны этап.

Задачы: праверка ведаў вучняў па тэме ўрока, суаднясенне прагназуемых вынікаў з канчатковымі, аналіз вучэбнай дзейнасці.

-       Як называецца твор, з якім мы сёння пазнаёміліся?

-       Назавіце галоўных герояў апавядання.

-       Пра што расказаў тата сыну ?

-       Як стаў адносіцца Косцік да прадметаў, якія яго акружаюць?

-       Якая галоўная думка твора? (Беражлівае стаўленне да матэрыяльных набыткаў і вынікаў працы людзей разнастайных прафесій.)  

 

 

7.   Інфармаванне аб дамашнім заданні.

Мэта: інфармаванне вучняў па выкананні дамашняга задання.

Дыферэнцыраванае заданне:

-       Падрыхтавацца да выразнага чытання апавядання па ролях. 

-       Падрыхтаваць дыялог тата і  сына на лялечна – тэатральным узроўні.

-        

8.   Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

Мэта: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі мастацкай вартасці вывучанага твора, садзейнічаць узбагачэнню эмацыянальнага свету вучняў.

Звернемся да прагнозу нашага ўрока. Каля дошкі , па розныя бакі , стаіць  лялька Васілёк і лялька  Баба-Яга. Да Васілька падаходзяць тыя вучні каму:

-       Урок быў карысны, усё зразумела, было цікава.

Да Бабы-Ягі падыходзяць тыя вучні, каму:

-       Цяжка ўсё ж такі вучыцца, трэба яшчэ папрацаваць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок літаратурнага чытання па тэме Л.Арабей "Новы сшытак""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Карьерный консультант

Получите профессию

Секретарь-администратор

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 101 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 11.03.2020 2701
    • DOCX 27.1 кбайт
    • 83 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Саковец Людмила Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Саковец Людмила Николаевна
    Саковец Людмила Николаевна
    • На сайте: 8 лет и 3 месяца
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 14136
    • Всего материалов: 8

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Программа работы с неуспевающими и слабоуспевающими учащимися старшего дошкольного и младшего школьного возраста

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 131 человек из 37 регионов
  • Этот курс уже прошли 259 человек

Курс повышения квалификации

Особенности преподавания литературного чтения в условиях реализации ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 46 человек из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 199 человек

Курс повышения квалификации

Развитие предметных навыков при подготовке младших школьников к олимпиадам по математике

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 44 человека из 17 регионов
  • Этот курс уже прошли 101 человек

Мини-курс

Коррекция нарушений у детей: сна, питания и приучения к туалету

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эмоциональная связь между родителями и детьми

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 44 человека из 27 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек

Мини-курс

Разделение имущества при банкротстве: правовые аспекты и мировое соглашение

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе