Инфоурок Начальные классы ПрезентацииУрок беларускай мовы у 3 класе на тэму "Агульныя звесткі аб часцінах мовы"

Урок беларускай мовы у 3 класе на тэму "Агульныя звесткі аб часцінах мовы"

Скачать материал

    Урок  беларускай мовы у 3 класе

   Тэма: Агульныя звесткi аб часцiнах мовы

   Мэта:

o   даць агульныя звесткi аб часцiнах мовы;

o   развiваць уменне распазнаваць часцiны мовы, знаходзiць iх у тэксце;

o   развiваць вусную i пiсьмовую мову дзяцей;

o   выхоўваць пашану да роднай мовы, любоў да роднай прыроды.

 

Ход урока:

1.    Арганiзацыйны момант.

                                       Мова! Родная мова!

                                       У марах, у песнях, у снах.

                                       Мае ў ей кожнае слова

                                       Свой колер, i смак, i пах.

                                                                     А.Грачанiкаў

- Толькi чалавек, якi любiць I паважае сваю мову мог напiсаць такiя прыгожыя радкi. А каб любiць мову, трэба яе ведаць, пiсаць I размаўляць на ёй. I сёняшнi ўрок – гэта яшчэ адзiн крок да вывучэння роднай мовы.

 II. Аб’яўленне тэмы ўрока. Пастаноўка вучэбных задач.

      Будзем вучыцца:

       - распазнаваць часцiны мовы;

       - вызначаць iх у тэксце;

       - будаваць сказы пры дапамозе дадзеных часцiн мовы.

- Сення на ўрок я запрасiла Чараўнiцу-зiму. Разам з ёй мы будзем падарожнiчаць па яе ўладаннях I выконваць розныя заданнi. А каб нам было ўтульна побач з гэтай халоднай прыгажуняй, працаваць будзем у групах.

 III. Чыстапiсанне.

     

        зiма     зiмовы      перазiмаваць  

       У зiмовае ўбранне апрануўся лес.

- Пачнём нашу работу з чыстапiсання. Працаваць будзем над безадрыўным напiсаннем. Разгледзьце ўзор на дошцы. Якая лiтара прысутнiчае ў гэтым узоры?

- Напiшам у паветры разам са мной.

- Запiшыце ў сшытак, сачыце за безадрыўным напiсаннем, нахiлам лiтар, даўжынёй падрадковых элементаў.

- Пастаўце пытанне да слова зiма. Што абазначае? Да якой часцiны мовы адносiцца?

- Змянiце слова, каб яно адказвала на пытанне  якi?iмовы)

- Што абазначае? Якой часцiнай мовы з’яўляецца?

- Якая частка слова дапамагла ўтварыць новае слова? (Суфiкс)

- Якая яшчэ частка слова служыць для ўтварэння новых слоў? (Прыстаўка)

- Пры дапамозе прыстаўкi пера- утварыце новае слова, каб яно адказвала на

пытанне што зрабiць? (Перазiмаваць)

- Да якой часцiны мовы адносiцца? Дакажыце.

- Запiшыце гэтыя словы ў сшытак.

- А зараз складзiце сказ з дадзеных слоў: убранне, лес, зiмовае, апрануўся. 

- Якой часцiны мовы не хапае? (Прыназоўнiка у)

- Для чаго служыць прыназоўнiк?

- Якi сказ атрымаўся? (У зiмовае ўбранне апрануўся лес.)

Запiсваюць сказ з каменцiраваннем. Вызначаюць часцiны мовы.

Гутарка аб прыгажосцi зiмовага леса, ролi леса ў жыццi чалавека.

IV.Работа ў групах.

- Памятайце – важна не толькi самому добра выконваць заданне, але і сябрам дапамагчы. Важны не толькi асабicты вынiк, але і вынiк работы ўсёй групы.

- I вось першае заданне. Кожная група павiнна расказаць пра адну з часцiн мовы: што абазначае, на якiя пытаннi адказвае, прывесцi прыклады.

   Групы атрымлiваюць назву: назоўнiкi, прыметнiкi, дзеясловы, прыназоўнiкi.

- Чараўнiца-зiма хоча напомнiць вам аб важным зiмовым абавязку. Пра яго вы даведаецеся з верша П.Сушко «Сярожкавы сябры».

                                           Па садочку заiнелым,

                                           I сняжку пушыстым, белым

                                           Памiж вiшанькаў Сярожка

                                           Пратаптаў сваю дарожку.

Важны ў хлопчыка занятак –

Падсыпаць штодня зярнятак

                                          У птушыныя кармушкi.

                                          Дружаць з iм за гэта птушкi.

-Чаму птушкi сябруюць з хлопчыкам? Гутарка аб дапамозе птушкам зiмой .Растлумачваюць незразумелыя словы ў вершы.

- Выпiшыце з верша часцiны мовы, якiя адпавядаюць назве вашай групы.

Выконваюць заданне, а потым даказваюць, чаму менавiта гэтыя словы выпiсалi.

V. Фiзкультхвiлiнка.

                                        Што за цуд? Ляцiць зiмой

                                        Матылькоў бялюткiх рой.

                                        А ў дварах – дзiцячы смех:

                                       Падае ж цiха снег!

                                       Скачуць дзецi. Шум I смех.

                                       У камы качаюць снег.

                                       I з вясёлаю ўсмешкай

                                       Б’юць адзiн другога снежкай.

VI.Работа ў групах.

1. Чытаюць правiла ў падручнiку, с.203, аб часцiнах мовы.

 

2. Размеркаванне слоў па часцiнах мовы.

- Запiшыце дадзеныя словы:  марозны, замарозiў, мароз, снег, заснежыла, снежная, заледзянела, лёд, ледзяная ў тры слупкi.

      Назоўнiкi               Прыметнiкi                Дзеясловы

3. Праверка задання.

VII. Зарадка для вачэй.

       Музыка з альбома П.I.Чайкоўскага «Поры года».

VIII. Работа ў групах па картках.

1.- Дапоўнiце  сказы патрэбнымi часцiнамi мовы.

   Бялюткiя сняжынкi кружацца ў паветры. Хутка ўся зямля апынулася пад белым пушыстым покрывам. Некаторыя маладыя дрэўцы сагнулicя ад цяжару снега да самае зямлi. А на соснах I елачках з’явiлiся белыя пухнатыя шапкi.

Словы для выкарыстання: зямля, ад, сагнулiся, бялюткiя, на, дрэўцы, кружацца, у, шапкi, пушыстым, да, апынулася, пад, пухнатым, з’явiлiся, сняжынкi, маладыя.

Кожная група вучняў устаўляе ў сказы сваю часцiну мовы: 1група – назоўнiкi, 2 група – прыметнiкi, 3 група – дзеясловы, 4 група – прыназоўнiкi.

2. Праверка задання.

3. Даюць загаловак тэксту.

IX. Рэфлексiя. Гульня «Так» -- «Не».

- Назоўнiкi адказваюць на пытаннi хто? што?

- Назоўнiкi абазначаюць дзеянне прадметаў.

- Дзеясловы адказваюць на пытаннi якi? якая? якое?

- Дзеянне прадметаў абазначаюць дзеясловы.

- Прыметнiкi адказваюць на пытаннi што рабiў? што зрабiў?

- Прыметнiкi абазначаюць прымету прадметаў.

- Прыназоўнiкi служаць для сувязi слоў у сказе.

Калi вучнi згодны з выказваннем, тады ў рамачцы ставяць знак «+», калi не – «-».

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок беларускай мовы у 3 класе на тэму "Агульныя звесткі аб часцінах мовы""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по связям с общественностью

Получите профессию

Экскурсовод (гид)

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Урок беларускай мовы у 3 класе з'яўляецца урокам замацавання. Урок прысвечаны зіме. На матэрыяле текстаў пра зіму вучні выконваюць заданні на пошук часцін мовы, развіцце маўлення. Работа з гэтымі тэкстамі спрыяе выхаванню беражлівых адносін да прыроды, дапамагае заўважыць яе прыгажосць. Большая частка заданняў выконваецца ў групах.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 664 215 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 10.06.2020 447
    • DOCX 49.5 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Кирилюк Валентина Вячеславовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 3 года и 10 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 573
    • Всего материалов: 1

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности реализации ФГОС НОО для слепых и слабовидящих детей

72/108 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 24 человека

Курс повышения квалификации

Психолого-педагогические аспекты развития мотивации учебной деятельности на уроках по русскому языку у младших школьников в рамках реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 42 человека из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 484 человека

Курс повышения квалификации

Методика повышения техники чтения у младших школьников с ОВЗ

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 103 человека из 29 регионов
  • Этот курс уже прошли 415 человек

Мини-курс

Эффективное управление электронным архивом

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Фитнес: вопросы здоровья и безопасности во время тренировок

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 10 человек

Мини-курс

Инклюзивное образование: нормативное регулирование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе