Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок па вучэбным прадмеце "Чалавек і свет" на тэму "Рыбы"

Урок па вучэбным прадмеце "Чалавек і свет" на тэму "Рыбы"

Скачать материал

 

Дзяржаўная установа адукацыі

”Краснабярэжская базавая школа Лельчыцкага раёна”

 

 

 

 

 

 

Урок па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет”

 

 

 

Тэма: Рыбы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                          Настаўнік пачатковых класаў

                               Сечка Андрэй Пятровіч

 

 

 

 

 

 

Тэма: Рыбы

Мэта: даць дзецям уяўленне аб цікавых насельніках воднай стыхіі- рыбах, аб асаблівасцях іх будовы, якія дапамагаюць рыбам прыстасоўвацца да жыцця ў больш шчыльным, чым паветра асяроддзі; развіваць цікавасць да гэтых жывёл; выхоўвасць эстатычныя пачуцці, жаданне ахоўваць воднае царства.

 

Ход урока

1.    Арганізацыя пачатку ўрока.

-          Данік, я вітаю цябе на ўроку “Чалавек і свет” і жадаю добрага, прыемнага дня, каб цябе сёння добра працавалася. Давай зараз настроімся на работу – павярніся і ўсміхніся нашым гасцям. Няхай дэвізам нашай працы будуць словы:

 

“У мяне ўсё атрымаецца”

 

2.    Паўтарэнне тэмы: “Насякомыя”.

Данік, ты знаёміўся з вялікай групай цікавых жывёл – з насякомымі. Ведаеш таксама, што не ўсе маленькія жывёлы з’яўляюцца насякомымі.

 

а) Назваць лічбы, якімі пазначаны насякомыя

1)   Заяц

2)   Жук

3)   Павук

4)   Матыль

5)   Шчупак

6)   Страказа

7) Муха

8) Жаба

9) Пчала

10) Мыш

11) Мурашка

12) Мядзведзь

б) Хто гэта?

Мае два крылы, збіраючы нектар, апылае кветкі, калі укусіць чалавека, то гіне. (Пчала)

в) Дружна разам працавалі,

    новы дом пабудавалі

   без пілы, без тапара.

   Пад сасною ёсць гара,

   іхні дом у той гары…

  Як завуцца жыхары? (Мурашкі)

г) Чым усе насякомыя падобныя, якая ў іх ёсць характэрная прыкмета?  (Шэсць ног).

 

 

-2-

д) Адгадай загадку: Натчэ, напляце, а потым сядзіць і здабычу чакае. (Павук)

         - Данік, павукі належаць да насякомых?

         - Давай паслухаем казку.

 

Камар і павучок

         Малады павучок сядзеў на галінцы дрэва. Раптам бачыць, нехта маленькі павольна набліжаецца да галінкі і надакучліва звініць:”З-з-з-з…”

-          Што гэта за надакучлівы званар? Як цябе завуць?

-          А – а, павук! Мяне завуць камар.

-          Суціхні, калі ласка, не гудзі, мне гэта не падабаецца.

-          Яшчэ чаго, не падабаецца! Я заўсёды тут зранку падмацоўваюся смачным сокам лісця.

-          Я таксама хачу есці. Вось вазьму ды і з’ем цябе.

-          Вось насмяшыў! Як гэта ты мяне з’ясі? А ну дагані!

Паспрабаваў павучок падскочыць, ды і зваліўся з галінкі. Добра, што павуцінка ўтрымала.  Давялося па ёй зноў узлазіць на галінку. А камар адляцеў у бок і назірае за павучком.

-          Мала таго, што ў цябе крылаў няма, дык ты яшчэ і скакаць не можаш. Камнем ляціш уніз. Калі б не твая павуцінка – сядзець бы табе на зямлі. І бегаеш ты дрэнна, і ходзіш павольна.

-          Трэба хутчэй плясці павуціну, падумаў павучок, паміж гэтай галінай і той, што ніжэй. Камары і мухі самі трапяць у мою сетку.

Данік, што магло здарыцца з гэтым павучком, каліб ён не ўмеў плясці павуціну? Чаму без павуціны павучку цяжка пракарміцца?

3.    Новы матэрыял

-          Сёння ты пазнамішся з новай групай жывёл, якія жывуць у вадзе.

Скажы, Данік, хто жыве ў вадзе? (Рыбы)

-          Дзе ты бачыў рыб?

-          Якія назвы рыб ты знаеш?

Фізкультхвілінка

Данік, ты, напэўна купаўся ў рэчцы, возеры, басейне. Ты можаш уявіць сабе, наколькі цяжэй рухацца ў вадзе. Пакажы, як чалавек, плавае і ідзе ў вадзе.

-3-

Хадзіць у вадзе цяжэй, чым на паветры. Вада найбольш шчыльнае асяроддзе, чым паветра. Жывім істотам патрабуюцца прыстасаванні да жыцця ў водным асяроддзі.

Данік, паглядзі на дошку. Якая форма цела ў рыбак?

Цела рыбак завострана спераду і ззаду, як верацяно. Такую форму называюць вераценападобнай. Гэта дапамагае “рассякаць” ваду. Такую форму цела называюць яшчэ абцякальнай. Такім чынам, Данік, важная прымета рыбы абцякальная форма цела.

          Што дапамагае рыбкам так лёгка і хутка плаваць? (Работа па падручніку с.79)

Асабліва вялікае значэнне ў перамяшчэнні належыць хвасту разам з хваставым плаўніком. “Плаўнікі” у рыб ад слова “плаваць”. Рыбы плаваюць.

-          Данік, ты трымаў у руках жывую рыбу? Чаму рыба слізкая? (Цела яе пакрыта сліззю) Чым яшчэ пакрыта цела рыбы?

 

У бацькоў і дзетак

Адзенне з манетак.

 

Цела большасці рыб пакрыта луской. Гладкая луска і слізкае цела таксама аблягчаюць перамяшчэнне ў вадзе.

-          Данік, што знаходзіцца ў пярэдняй часцы цела? (Галава)

-          Чым заканчваецца цела? (Хвастом, плаўніком)

-          А як мы называем самую вялікую частку цела?(Тулава)

У рыбы ёсць галава, тулава, хвост. Разгледзім галаву.

-          Што ёсць на галаве? (Вочы)

Ёсць ноздры – орган нюху. Рыбы распазнаюць пахі, што дапамагае ім знаходзіць здабычу. Ёсць у рыбы орган слуху. На пярэдняй частцы галавы ёсць рот. Па баках галавы – жабры. Жабрамі рыба дыхае, паглынае кісларод, які ёсць у вадзе.

Паглядзі на малюнкі рыб, бачыш на іх баках лінію. Гэта палоска – бакавая лінія. Дзякуючы ёй рыбы адчуваюць рух цячэння вады, іначай цячэнне знесла б  іх у мора. Мы адчуваем усе скурай, рыбы – бакавой лініяй.

-          Палічы колькі плаўнікоў у рыбкі.(6-7) Ёсць плаўнікі на грудках, на жыватах, на спінцы, плаўніком заканчваецца

 

-4-

хвост. З іх дапамогай рыбы перамяшчаюцца, плаваюць, робяць павароты цела. Некаторыя плаўнікі ў рыб калючыя. Часта калючым бывае спінны плаўнік.

-          На што рыбам калючыя плаўнікі? (Каб абараняцца)

Фізкультхвілінка

Данік, уяві сабе што рыбка. Пакажы як плаваюць рыбкі.

-          Данік, а чым кормяццарыбы?

Большасць рыб кормяцца іншымі жывёламі: воднымі рачкамі, чарвякамі. Некаторыя рыбы кормяцца іншымі рыбамі. Іх называюць драпежнымі рыбамі. (Шчупак, акунь)

Жыццё рыб немагчыма без вады. Часта людзі не задумліваюцца аб выніках, забруджваюць вадаёмы. А рыбам неабходна чыстая вада.

 

-          Як у нашай дзяржаве клапоцяцца аб ахове рыб? (Работа па падручніку с.80)

4.    Вынік урока

Данік, што ты новага даведаўся на ўроку? Што спадабалася?

 

Рыбы каштоўныя жывёлы.

Людзі не павінны забруджваць вадаёмы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

 

“У мяне ўсё атрымаецца”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1)                      Заяц

2)                      Жук

3)                      Павук

4)                      Матыль

5)                      Шчупак

6)                      Страказа

7) Муха

8) Жаба

9) Пчала

10) Мыш

11) Мурашка

12) Мядзведзь

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У бацькоў і дзетак

Адзенне з манетак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Рыбы каштоўныя жывёлы.

Людзі не павінны забруджваць вадаёмы.

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок па вучэбным прадмеце "Чалавек і свет" на тэму "Рыбы""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по охране труда

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 672 498 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 31.03.2016 1340
    • DOCX 89.5 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Сечко Андрей Петрович. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Сечко Андрей Петрович
    Сечко Андрей Петрович
    • На сайте: 8 лет и 1 месяц
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 8427
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Инструменты в преподавании кубановедения в соответствии с ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 163 человека

Курс профессиональной переподготовки

Теория и методика преподавания в начальных классах компенсирующего и коррекционно-развивающего вида

Учитель начальных классов компенсирующего и коррекционно-развивающего образования

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 287 человек из 53 регионов
  • Этот курс уже прошли 892 человека

Курс повышения квалификации

Система образовательной организации в начальном общем образовании в условиях реализации ФГОС

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 60 человек из 30 регионов
  • Этот курс уже прошли 1 844 человека

Мини-курс

Организация и планирование воспитательной работы в СПО

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Самопознание и личностный рост

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психологическое благополучие и успех в учебе: методы помощи детям на разных этапах развития

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 205 человек из 53 регионов
  • Этот курс уже прошли 137 человек